Та́йстра ’клунак, хатуль, мяшочак’ (Нас., Гарэц.), ’кайстра, торбачка’ (Бяльк.), ’кайстра, торба, сакваяж, дарожны мяшок’, ’кашэль’, ’паднос’, ’сподак’ (Ласт.), та́йстрачка ’торбачка’ (Некр. і Байк.), ст.-бел. тайстра, стайстра ’кайстра; торба’ (1556 г., Булыка, Запазыч., 316; Ст.-бел. лексікон). Укр. та́йстра, дыял. стра́йста ’торба, з якой кормяць коней’, рус. смал. та́йстра ’вялікі мяшок’, тра́йста ’кашэль’, старое польск. tajstra ’мяшок для прадуктаў (паляўнічы, салдацкі)’. Запазычанне з польск. (ст.-польск.) tajstra (Булыка, там жа), якое Брукнер (564) адносіў да чэш. tanistra ’(вайскавы) ранец’ з далейшымі нямецкімі і лацінскімі роднаснымі паралелямі; падрабязней гл. Фасмер, 4, 12; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 388, а таксама ка́йстра. Больш верагодны шлях, паводле Враб’е (Зб. Расэці, 994–995), праз украінскую з рум. tráistă ’торба, мяшок, сумка’. Карпацкі балканізм, параўн. алб. tráistë ’тс’, якое, у сваю чаргу, з візант.-грэч. τάγιστρον ’мяшок для фуражу’ (ЕСУМ, 5, 504).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыклю́чыцца ’здарыцца’ (Ян., ТС), ’стаць, зрабіцца’ (светлаг., SOr, 39, 356), пріключы́цца ’тс’ (Бяльк.), прыключы́цца ’прыстаць (пра хваробу)’ (в.-дзв., мядз., Сл. ПЗБ); сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі з развіццём і пашырэннем семантыкі: пры́ключка ’прыгода’: ліха пры́ключкі шукае (Ян.), прыклю́чка ’падстава для папрокаў’ (шальч., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. приключай ’выпадак’ (Ст.-бел. лексікон), приключение ’выпадковасць’ (Сл. Скарыны), укр. приключи́тися ’здарыцца’, при́ключка ’прыгода; падстава, нагода, прычына’, рус. приключи́ться, ст.-рус. приключитися ’адбыцца, здарыцца’, прыключаи ’выпадак’, по приключаю ’выпадкова’, приключение, приклучение ’выпадковасць’ (Сразн.), славен. prikljúčiti se ’далучацца; адбывацца’, балг. старое приключа се ’здараецца’, ст.-слав. приключити сѧ ’адбыцца, здарыцца’, по приключаю ’выпадкова’. Узыходзіць да прасл. *priklʼučiti (sę) < *klʼučiti (sę) з шэрагам значэнняў, рэалізаваных у славянскіх мовах (ЭССЯ, 10, 50), у тым ліку ’далучацца, злучацца’, параўн. ключ 4 (гл.). Гл. таксама Фасмер, 3, 364; ЕСУМ, 2, 468; БЕР, 5, 714, 715.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прына́да ’тое, чым прывабліваюць птушак, рыб, жывёл; тое, што прыцягвае, прываблівае’ (ТСБМ, Чач., Нас., Мал., Арх. Федар., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Шат., Бяльк., Растарг., Сцяшк.; віл., лях., маст., Сл. ПЗБ, ТС), ’настой пахучага зелля (якім крапілі вуллі)’ (віл., З нар. сл.), ’ласунак’ (ваўк., Сл. ПЗБ), пріна́да ’прынада’ (Бяльк.), пріна́дка ’невялікі вулей з кары для прываблівання пчол, які ставяць на дрэве’ (слаўг., Нар. сл.), принадэнка ’прынада’ (Булг.), ст.-бел. прына́да, прына́да пташа (Ст.-бел. лексікон). Аддзеяслоўны назоўнік ад прына́дзіць. Стараж.-рус. принада ’прыбаўленне, далучэнне’, рус. паўд., зах., смал., бранск., дан. прына́да ’тое, чым прынаджваюць розных жывёл’, дан. ’сіло (для лоўлі птушак)’, смал. прина́душка ’прынада’, укр. прина́да ’тс’. Інакш Фасмер (3, 365), які прапануе складаны шлях утварэння: прыстаўкі *при‑, *на‑ + кантынуанты і.-е. каранёў *dō‑ ці *dhē‑, што не пераконвае; гл. таксама Пятлёва, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 207.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свядо́мы ‘здольны думаць і разважаць, здольны рабіць асэнсаваны выбар’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Некр. і Байк., Касп.), све́дамы ‘які ведае справу, работу, навуку’ (Ласт.), ст.-бел. сведомый ‘навучаны, умелы; дасведчаны’ (Ст.-бел. лексікон), укр. свідо́мий ‘абазнаны, дасведчаны’, рус. дыял. све́домый ‘вядомы, знаёмы’, стараж.-рус. съвѣдомыи ‘вядомы, знаны, выпрабаваны’: куряне сведоми къмети (Слова пра паход Ігаравы), ст.-чэш. svědomý ‘свядомы, знаны’, польск. świadomy ‘тс’, в.-луж. svědomy ‘свядомы, абазнаны’. Утворана ад прасл. *sъvěděti ‘знаць’, што да *věděti ‘тс’ (гл. ведаць), дзеепрыметнік цяп. ч. *sъ‑vědomъ ‘які добра ўсведамляе’ (Сной у Бязлай, 3, 348). Формы з перагаласоўкай і націскам на другім складзе хутчэй за ўсё запазычаны з польскай мовы. Назоўнік сьве́дамʼе ‘яснае разуменне; усведамленне, прызнанне’ (Стан.) вядомы, паводле некаторых крыніц (гл. там жа), яшчэ ў старабеларускай, відаць, самастойна ўтвораны і не звязаны з польск. świadomie ‘сумленне’, якое лічыцца лексічным ці семантычным багемізмам (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 382).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сястра́н ’пляменнік’ (астрав., шальч., Сл. ПЗБ), сестране́ц ’сын сястры’ (Сцяшк.), сестра́нец ’тс’ (Нас., Маш.), сястры́нец ’тс’ (Жд. 2, Сцяшк., Варл.), сестрані́ца ’дачка сястры’, ’пляменніца’, се́стрінка ’тс’ (Нас.), сястрані́ца ’стрыечная сястра’ (Чэрн.), ст.-бел. сестренецъ ’пляменнік, сын сястры’ (Ст.-бел. лексікон), сестранка ’пляменніца, дачка сястры’ (там жа). Укр. сестрі́нець ’пляменнік, сын сестры’, сестрі́ниця, сестрі́нка ’пляменніца, дачка сястры’, рус. сестри́нец ’сын сястры’, сестре́ни́ца ’стрыечная сястра’, сестрени́ца, сестря́нка ’дачка сястры; стрыечная сястра’, польск. siostrzeniec ’пляменнік, сын сястры’, в.-луж. sotrjenc ’сын сястры’, sotrjenca ’дачка сястры’, славін. sɵstřȧ̃nă ’дачка сястры’, sostrḯnc ’сын сястры’, чэш. sestřenec ’пляменнік’, sestřenice, дыял. sestřenka ’пляменніца’, славац. sesternica, sestrnička ’дачка сястры’, sestrenec ’пляменнік’, славен. sestràn ’пляменнік; сын сястры’, séstrna, séstrnica ’пляменніца’, балг. се́стринец ’пляменнік’, се́стриница ’пляменніца’. Да сястра. Прасл. *sestrěn(ьcь), *sestrěnica, *sestran‑ (Фасмер, 3, 613; Трубачоў, История терм., 67 і наст.). Параўноўваецца з літ. seserénas ’сын сястры’ (Траўтман, 258).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́рмін 1 ‘пэўны прамежак, канец устаноўленага часу’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Шымк. Собр., Ласт., Гарэц., Сержп. Казкі, Касп.), ст.-бел. терминъ, тэрминъ, терменъ ‘тс’ (1577 г., ГСБМ). Запазычана праз ст.-польск. termin ‘тс’, што, у сваю чаргу, з лац. terminus ‘мяжа, канец’ (Булыка, Лекс. запазыч., 192), або непасрэдна адаптаванага з лацінскай тэрміналогіі, што шырока ўжывалася ў судовай практыцы ВКЛ, параўн. termini indiciarii terrestres = рокі судовые земские ад ст.-бел. рок ‘акрэслены, прызначаны час’ (Жлутка, 332). Сюды ж тэрміно́ва ‘ў хуткім часе’ (Варл.), тэрміно́вы ‘які не церпіць адкладу’, тэрмінава́ць ‘прызначыць тэрмін’ (Ласт.).

Тэ́рмін 2 ‘абазначэнне, назва пэўнага паняцця’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Сюды ж, магчыма, ст.-бел. термина, тармена ‘кароткі спіс, нататка’ (1574 г.), термината ‘тс’ (ГСБМ), ‘копія, прабел старонкі’ (Ст.-бел. лексікон), што звязаны з с.-лац. terminus ‘слова ў строга вызначаным сэнсе’, гл. ЕСУМ, 5, 554; Арол, 5, 63.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́йца ’дарадца, дарадчык’ (Бяльк., Нас.), сюды ж ра́йчы ’тс’ (Нас.), ст.-бел. раица побач з радца ’правіцель, кіраўнік’ (Сл. Скар.), ’член рады’ (Ст.-бел. лексікон). Ст.-бел. формы адзначаюцца з XV ст. і лічацца запазычанымі са ст.-польск. radca, rajca (Булыка, Запазыч., 273; Брукнер, 452). Паводле Карскага (2–3, 32) ст.-бел. раица з *радьца. Сцяцко (Афікс. наз., 74) сучаснае райца выводзіць ад раіць (гл.), паралельна з радзіць > (да)‑радца, паводле старажытнай, зараз непрадуктыўнай мадэлі тыпу збаўца, выхаваўца, забойца, прапойца, у тым ліку і старое аддзеяслоўнае ўтварэнне райчы. Борысь (509) тлумачыць адпаведныя польскія формы распадабненнем radźca > *raćca > rajca, як польск. *oćciec > ojciec. Важна, што як у ст.-бел., так і ст.-польск. помніках назіралася паралельнае выкарыстанне дзвюх форм: райца/радца, rajca/radźca, а іх з’яўленне ў старажытных тэкстах адносіцца да аднаго перыяду, што дае падставы лічыць іх супольным дзяржаўна-палітычным тэрмінам. Да рада, раіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ралля́ ’узаранае поле, узараная глеба, ворыва’, ’аранне, земляробства’ (ТСБМ, Мат. Гом., Яшк., Сл. ПЗБ), ’зямля, узараная другі раз’ (Смул.), ролья́ ’узаранае поле’ (ТС), райля́ ’ворыва’ (астрав., Сл. ПЗБ), ро́ля ’тс’ (Нас.), ст.-бел. ролья ’ніва, поле’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. рілля́ ’узаранае поле’, рус. дыял. ро́ля, ро́лья ’ворная зямля, поле’, польск. rola ’свежаўзараная зямля, поле’, в.-луж. rola, н.-луж. rola ’тс’, ’палаб. rühljaa, rülʼă, чэш. role ’поле’, славац. roľa ’узаранае поле, ніва’, славен. (o)ralje ’аранне, узаранае поле’, харв. дыял. ràla, серб. раља ’тс’. Мяркуецца праславянская семантыка ’зямля прызначаная пад ворыва і засеў’ і адпаведна ўтварэнне ад *o‑ra‑ti пры дапамозе суф. ‑lьja > *orlьja (Слаўскі, SP, 1, 106; Сэндзік, Prasł., 74–75), хаця больш імаверна значэнне выніку дзеяння, г. зн. ’зямля, якую ужо ўзаралі’. Гл. Брукнер, 462; Фасмер, 3, 498; Бязлай, 3, 148; Шустар-Шэўц, 2, 1233; Куркіна, Этимология–1998–1999, 82.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слыць ‘быць вядомым; лічыцца знаным, славіцца’ (ТСБМ, Нас.), ст.-бел. смути ‘лічыцца, называцца’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. сли́ти ‘славіцца’, рус. слыть ‘тс’, стараж.-рус. слути ‘звацца’, ст.-польск. słuć, чэш. slouti, славац. sluť ‘тс’, славен. slúti ‘славіцца’, серб.-харв. слу́тити ‘прадчуваць, здагадвацца’, макед. слути ‘тс’, ст.-слав. слоути ‘выразна гаварыць, агалашаць’. Прасл. *sluti роднаснае лат. sluvêt ‘слыць’, slūt ‘зрабіцца вядомым’, ст.-в.-ням. hlût ‘гучны’, ірл. clunim ‘чую’, лац. clueō, cluēre ‘называцца; быць слаўным’, грэч. λκέω ‘слаўлю, усхваляю’, ст.-інд. śrų́tḥ ‘слых, вуха, слуханне’, да і.-е. kʼléu̯ ‘чуць’; гл. Траўтман, 307; Мюленбах-Эндзелін, 3, 942–943; Майргофер, 3, 372–374; Фасмер, 3, 680 з іншай літ-рай; Махэк₂, 557; Скок, 3, 289–290; Глухак, 564 (лічаць сербска-харвацкае слова вытворным ад *slutъ ‘хто слухае’); Бязлай, 3, 267–268; Борысь, 557–558; ЕСУМ, 5, 301. Далей гл. слава, слова, з якімі яно звязана чаргаваннем галосных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сурма́ 1 ’хімічны элемент’, ’чорная фарба для валасоў, броваў і пад.’, сурмі́ць ’фарбаваць сурмой’ (ТСБМ). Праз рус. сурьма ’тс’ з цюркскіх моў, параўн. тур., крым.-тат. sürmä ’сурма’ ад sür ’фарбавальнік’, тат. sørmä ’сурма’; гл. Фасмер, 3, 809 (з літ-рай). У народнай мове не распаўсюджана, параўн. іншыя назвы: антымон ’сурма’ (Некр. і Байк.), антымонія ’тс’ (Ласт.), параўн. таксама анцімонія, гл.

Сурма́ 2 ’старажытны народны музычны інструмент у выглядзе доўгай драўлянай трубы’ (ТСБМ), су́рма ’духавая труба’ (ЭШ), ’морда’ (Сл. рэг. лекс.), сурма́ч ’сігналіст, які падае сігнал сурмою, грае на сурме, трубач’ (ТСБМ), ст.-бел. сурма ’духавы музычны інструмент’ (Ст.-бел. лексікон), сурмач ’трубач’ (там жа). Укр. сурма́, рус. сурна́ ’тс’, славац. surma, surmita ’труба пастухоў авец’. Бел. сурма запазычана ў сярэдзіне XVII ст. са ст.-польск. surma (XVI ст.), якое праз тур. surna з пярс. sūmāj ’святочная флейта’ (Булыка, Лекс. запазыч., 167). Гл. таксама ЕСУМ, 5, 480; Брукнер, 526; SWO, 714.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)