Бу́сельнікрасліна Erodium’ (Кіс.). Рус. а́истник, укр. бузьочник, бусьочник, буськи, журавліниє носики (Макавецкі, Sł. botan., 141–142), чэш. čapí nos, čápínůsek (Махэк, Jména rostl., 135), серб.-харв. ча̏пља, чапљика, чапљина, англ. storkʼs bill, ням. Reiherschnabel, франц. bec de grue, bec de cigogne (Сіманавіч, 186). Ад бу́сел: плады расліны вельмі падобныя да галавы з дзюбай бусла, параўн. апісанне расліны: «Іншы раз бусельнік росце по полю, з такімі дзюбамі зелле» (Арх. ГУ). Гл. Нейштадт, Определитель, 363–364; Сіманавіч, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валасе́нь1 ’пухір на пальцах, хвароба’ (Нас.). Насовіч тлумачыць, што хвароба названа так таму, што яе выклікае быццам бы чарвяк, падобны да воласа (Нас., 65).

Валасе́нь2 ’хвароба’. Гл. валаснік1.

Валасе́нь3 ’нітка або жылка ў вудзе’ (бых., КЭС), валаснік ’тс’ (Гарэц.). Да волас, з якога робіцца такая жылка.

Валасе́нь4 ’моцная высокая трава’ (Маш.), валасень, валаснякрасліна, Hieracium pilosella L.’. Да волас.

Валасе́нь5 ’від чарвяка, Nematomorpha, Gordiacea’ (КЭС). Назва дадзена за валасападобнае цела (БелСЭ, 2, 567).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калапні́ ’каноплі’ (Гарэц., Др.-Падб., Жд. 2; дзісн., дзярж., КЭС; мядз., полац., Нар. сл.; полац., Нар. лекс.; Рам., Чач.), колопня ’каноплі’ (Нас.). Гродз. калапні, мін. калапня (Кіс.). Метатэза ад каноплі, СРНГ адзначае колопнярасліна Cannabis sativa’ са спасылкай на Аненкава і з паметай «заходняе». Жыздр., кастр. колопли ’тс’. Укр. зах.-укр. колопні посківні. Аднак, відаць, няма патрэбы дапускаць усх.-слав. паходжанне слова, паколькі рэгулярны характар працэсу хутчэй за ўсё незалежнае развіццё метатэзы ва ўсх.-слав. мовах. Гл. каноплі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляжджа́й1, лежджа́й, магчыма, ’асот, палявы, Sonchus arvensis L. або плюшч звычайны, Hedera helix L.’ (Федар. Дад.), ’асака’ (бераст., Сцяшк. Сл.), ’балотная трава, асака’ (Сцяшк.; маст., свісл., Арашонкава, БЛ, 3), ’рачная трава, Typha angustifolia’ (навагр., БСС–72), ляжджа́йчык ’сена з асакі, Carex L.’ (гродз., Мат. АС). Літуанізм. Параўн. літ. lazdá ’лугавая трава’, lizdáitė ’балотная расліна’ (Лаўчутэ, Сл. балт., 119–120). Гл. таксама лягджай.

Ляжджа́й2 ’мера ачэсанага льну, роўная 10 жменям’ (шчуч., Бел. хр. дыял.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядоўка1 ’пакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (гродз., Кіс.). Да мёд (гл.). Матывацыя: гэта меданосная расліна. Параўн. укр. медуниця польова, польск. miodanka.

Мядоўка2, медоўка ’сіняк звычайны, Succisella Reck.’ (мазыр., Жыв. сл.). Відаць, да мёд (гл.), хаця сувязь (матывацыя) застаецца няяснай.

Мядоўка3 б.-каш. ’пернік з мёдам’, чачэр. ’напітак з мёду’, жлоб. ’салодкая груша’ (Мат. Гом.). З польск. miodówka ’пернік’, ’салодкая груша, яблык’. Параўн. таксама і рус. свярдл. медовка ’брага, настаяная на мёдзе’. Да мёд (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падбе́лрасліна падбел, Tussilago farfara L.’ (ТСБМ, Шат., Касп., Кіс., Бейл., Сл. ПЗБ), ’крываўнік звычайны, Achillea millefolium L.’ (Шат., Кіс., Бяльк., Сл. ПЗБ, Арх. ГУ, лельч.; Бейл.), подбе́л ’розныя дзікія і культурныя расліны з белымі кветкамі ці апушэннем’ (ТС), подбі́ў ’крываўнік звычайны’ (Маш.). Рус. подбе́л назвы розных раслін, у тым ліку Tussilago farfara L., укр. підбі́л ’тс’, польск. podbiał ’Tussilago farfara L.’, чэш. podběl, серб.-харв. по̏дбел, по̏дбео ’тс’, славен. podbeľ. Прасл. podъbelъ. Да бе́лы (гл.) (Махэк₂, 466).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

П’яні́цы ’буякі’ (Сл. ПЗБ), піяніцы ’тс’. Да п’яны (гл.), паводле першасных уяўленняў, названы так з-за ап’яняючых, адурманьваючых уласцівасцяў, параўн. рус. дыял. пьяника, пьяница, пьяная ягода, дурника і пад., хаця ачмурэнне выклікае расліна багун, якая расце разам з буякамі: пʼяніцы ядуць, але ад багуна апʼянееш (астрав., Сл. ПЗБ). Меркаванне Грынавяцкене (LKK, 30, 122) пра ўплыў літ. girtuökles (< girtas ’п’яны’) па лінгвагеаграфічных прычынах (фіксацыя назвы пьяная ягода на поўначы Расіі, гл. Мяркулава, Очерки, 234), хутчэй за ўсё, не мае падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрып ‘хвошч палявы, Equisetum arvense’ (ваўк., Сл. ПЗБ, Скарбы, Кіс., Інстр. 2). Укр. дыял. скрип ‘тс’, рус. скрыпу́н ‘хвошч палявы’, польск. skrzyp, skrzyb ‘хвошч, Equisetum L.’, чэш. дыял. skřip ‘тс’, славац. дыял. škrip, в.-луж. šćipk ‘тс’. Да скрыпець, таму што расліна скрыпіць, калі яе мнуць або калі ёй чысцяць што-небудзь (Махэк₂, 550). Борысь (Etymologie, 665–666) разглядае паўночнаславянскае *skrip ‘Equisetum’ як супольную інавацыю часткі славянскіх дыялектаў, што ўзнікла ў перыяд распаду праславянскай моўнай супольнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іва́н-ды-Ма́р’ярасліна Melampyrum nemorosum’ (Кіс.). Рус. Ива́н‑да‑Ма́рья (з XVIII ст.); гл. Шанскі, 2, I, 4–5. Назва тлумачыцца спалучэннем двух процілеглых колераў у гэтай расліне, параўн. ням. Tag und Nacht ’Melampyrum nemorosum’, бел. брат‑сястра, рус. брат и сестра, укр. брат‑і‑сестра, польск. brat‑siostra ’тс’ і звязаныя з раслінай Melampyrum паданні аб перуновай кветцы, аб Іване і Мар’і — браце і сястры. Падрабязней гл. Фасмер, 2, 114; Шанскі, 2, I, 4–5.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імбі́р ’трапічная травяністая расліна з мясістым коранем, багатым на эфірны алей’ (ТСБМ), інбе́р (Бяльк.). Ст.-бел. имберъ (имбаръ, имбиръ, инберъ, инкберъ) 1498 г. < ст.-польск. imbier, inbir, ingbier < с.-в.-ням. ingebër, ingewër, imbër < лац. zingiber < с.-грэч. ζυγγίβερις < ст.-інд. śr̥ñgaveram (літаральна ’рогападобны’); гл. Булыка, Лекс. запазыч., 150; Слаўскі, 1, 451. Для рус. имби́рь, инби́рь, укр. імби́р таксама пасрэднік польская мова (Праабражэнскі, 1, 271; Фасмер, 2, 129); з польск. і літ. im̃bieras (Скарджус, Slav., 84).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)