Зе́брыкі ’расліна братаўка дуброўная (брат-сястра), Melampyrum nemorosum L.?’ (ельск., Жыв. сл.). Параўн. рус. дан. зе́брик ’шчарбіна’. Паколькі ў кветак зебрыка адзначаюцца зубцы, якія таксама бываюць факультатыўна ў асновы лісткоў, відаць, бел. назва расліны звязана з рус. зебрик ’шчарбіна’, якое, відаць, суадносіцца з зебры ’жабры’, ’сківіцы’ паводле формы, вядомых у тых жа гаворках (параўн. і бел. зябры); гл. жабры. Назва зубца з памяншальным суфіксам ‑ик > ‑ык, а назва расліны па мн. л., магчыма, у сувязі з парнай назвай брат з сястрою, Иван да Марья і г. д. Трубачоў, Дополн., 2, 91. Гл. зябер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кафалі́чны ’сусветны, усеагульны’, эпітэт праваслаўнай царквы (ТСБМ). Параўн. рус. кафолический ’сусветны’, якое ўпершыню папала ў помнікі ў 1612 г. Першакрыніцай з’яўляецца грэч. καθολικός ’сусветны’ (гл. Шанскі, 2, К, 97–98). Бел. кафалічны, як можна меркаваць, з’яўляецца адносна новым запазычаннем з рус. мовы. Адносна рус. слова Шанскі, там жа, думае, што яно, магчыма, вытворнае ад прыметніка кафоликии (вядомага ў помніках ст.-слав. мовы) або запазычанне грэч. слова, якое не папала ў старажытныя помнікі, якія захаваліся. Параўн. яшчэ Фасмер, 2, 212. Ст.-бел. католицкий, католический < лац. calhoticus С грэч. (гл. Булыка, Запазыч., 143).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёс1 ’доля, умовы далейшага існавання’, ’сутыкненне, збег абставін, акалічнасцей’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп.), ’жэрабя’ (драг., Сл. паўн.-зах.), ст.-бел. лиосъ ’лёс, жэрабя’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. los, якое з с.-в.-ням. lōȝ ’лёс, доля, прызначэнне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 193; Кюнэ, Poln., 73; Чартко, Бел. лінгв. зб., 152; Слаўскі, 4, 333). Сюды ж гродз. лёсы ў выразе: лёсы на кій мераць ’рабіць выбар’ (Нар. словатв.), смарг. лёсы ’паперкі з нумарамі, якія выцягваюць пры жараб’ёўцы’ (Сцяшк. Сл.).

Лёс2 ’вузкі прамежак, лаз’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.). Да лёз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марша́лак ’дружка, які кіруе вясельнай цырымоніяй’, ’галоўная асоба ў таварыстве’; смарг., гродз. маршалка ’дружка’, валож. ’шафер у жаніха’, пін., кам., тур. маршалок ’тс’ (ТСБМ, Кольб., ТС, Яруш., КЭС, Нас., Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк., Назвы; КЭС, лаг.; віл., З нар. сл.), ст.-бел. маршалокъ, маршалко, маршалекъ, моршалокъ ’прыдворны высокага рангу; павятовы кіраўнік дваранства’ (XV ст.), запазычаны са ст.-польск. marszałek, якое з с.-в.-ням. marschalc ’стайнік, канюшы’ (Чартко, Пыт. мовазн. і метад., 117; Жураўскі, Бел. мова, 61; Булыка, Лекс. запазыч., 25; Кюнэ, 76). Сюды ж маршалі́ца ’дружка нявесты’ (валож., Жыв. сл.), марша́лка ’старшая дружка’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэта ’месца, прадмет, лінія ці іншы ўмоўны арыенцір, да якога трэба дабегчы, дакінуць (мяч) пры некаторых рухомых гульнях’, ’тое, да чаго імкнуцца’, ’пастаўленая задача’ (ТСБМ, Касп., Бес.; КЭС, лаг.; рэч., Д.-З. Пін.; гродз., Нар. словатв.; бялын., Янк. Мат.), ст.-бел. мета ’цэль’ (пач. XVI ст.) запазычана са ст.-польск. metamet), якія з лац. mēta ’цэль, канчатковы пункт’ (Брукнер, 330 і 680; Булыка, Лекс. запазыч., 65). Яшчэ раз у літаратурную бел. мову гэта слова ўвёў У. Дубоўка (гл. Каўрус, ЛіМ, 11.3.1988, с. 6). Параўн. мета1 і мета3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́стыр ’наклееная на тканіну ліпкая лекавая маса, якая прыкладаецца да ран, нарываў і да т. п.’ (ТСБМ). З рус. пластырь ’тс’ (новае запазычанне). Аднак трэба прымаць пад увагу тое, што гэтая лексема прыйшла на ўсх.-слав. тэрыторыю з прыняццем хрысціянства і ў стараж.-рус. мове вядомая з XI ст. Побач з ёй існавалі ст.-бел. плястеръ, плястръ, фяястръ ’тс’ (1518 г.), якія са ст.-польск. plaster, plastr (Булыка, Лекс. запазыч., 130), а яны — са ст.-в.-ням. pflastar ’павязка на рану’, ’брук’; апрача гэтага ў бел. дыялектах пашырана лексема пляйстар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праро́к ’прапаведнік волі Бога, пасланы Богам; прадказальнік будучыні, вяшчун’ (ТСБМ), прарок, прарока ’тс’ (Нас.), ст.-бел. пророкъ ’тс’. Рус. проро́к, укр. прарок, прорік, пророка ’тс’. У сучасных усх.-слав. мовах запазычанне са ст.-слав. пророкъ, што з’яўляецца калькай грэч. προφήτης ’прарок, прадвяшчальнік’. Ад *pro‑ (гл. пра-) і *rekti ’гаварыць’ (гл. Фасмер, 3, 465; ЕСУМ, 4, 600), параўн. ст.-бел. прорекуе (XVI ст.), паводле Карскага (1, 158), пад уплывам реку, ректи — “в живых белорусских говорах это слово неизвестно” (там жа, 261). Форма прарока па тыпу народных утварэнняў на ‑а, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 76.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыва́тны ’які належыць пэўнай асобе’ (Гарэц., Байк. і Некр., ТСБМ), прыва́тны, права́тны ’ўласны’, прыва́тне ’ўласна’ (смарг., паст., брасл., Сл. ПЗБ); ст.-бел. приватный, прыватный (з 1595 г.) са ст.-польск. prywatny (XVI ст.), якое, у сваю чаргу, з лац. prīvātus (Булыка, Лекс. запазыч., 33). Сюды ж прыва́та ’пабочны даход, асабліва за прыватныя ўрокі’ (Нас.), якое працягвае таксама запазычанае са ст.-польск. prywata < лац. privata; Булыка (Лекс. запазыч., 262) лічыць лацінскае слова непасрэднай крыніцай запазычання ст.-бел. прива́та ’асабістая выгада, прыватнасць’; параўн. таксама чэш. privát ’прыватная кватэра; прыватныя ўрокі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпаве́стка ’дадатак да аповесці, апавядання; прымаўка’ (Нас.), прыповесьць ’прытча’ (Ласт.), ст.-бел. приповѣсть ’прымаўка’ (Ужэвіч, 1616, гл. Карскі 2-3, 92), приповесть, приповястка ’тс’, приповясть ’прытча’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. припові́стка, припові́сть ’прыказка, прымаўка; апавяданне; прытча’, припові́дка ’прыказка, прымаўка’. Улічваючы фанетыку, магчыма, запазычана з польск. przypowieść ’прытча, прымаўка’, паводле Банькоўскага (2, 946), ад przypowiedzieć ’расказаць з маральна-дыдактычным намерам’. Глухак (503) аналагічнае харв. pripovijédati ’расказваць’ лічыць калькай лац. praedicare, што зусім не абавязкова пры наяўнасці *povědati ’распавесці’, параўн. таксама серб.-харв. при̏повест ’прымаўка’, prȉpovijetka ’апавяданне, казка’, славен. pripovêdka ’тс’; гл. Сной₂, 578.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рахава́ць ’рабіць разлікі, падлікі’ (ТСБМ, Сержп. Прык., Сл. ПЗБ), рахава́цца ’раіцца, меркаваць’ (слуц., Гіл.; Сл. ПЗБ), рахова́ць ’улічваць, браць пад увагу’, рахова́цца ’раіцца, меркаваць’ (ТС), ст.-бел. раховати ’лічыць’ (Ст.-бел. лексікон; 1388, Булыка, Запазыч.). Параўн. рус. дыял. раховать, укр. рахувати ’тс’. Праз польск. rachować (Булыка, Лекс. запазыч., 81), што ад ням. rechnen ’рабіць падлікі, лічыць’ (Брукнер, 451). Борысь (507) дадаткова падае ад с.-в.-ням. rechen ’лічыць, падлічваць’. Адаптацыя карнявога ненаціскнога е > а пасля зацвярдзелага р, што было ўласціва для фанетыкі польскай мовы і праяўляецца ў іншых запазычаннях з нямецкай мовы (параўн. ратаваць, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)