Прасіна́цца ’прачынацца’ (Янк. 1), укр. просипатися ’тс’. Ітэратыў да праспацца (гл.). Ці не сюды і назва месяца прасл. *prosinbCb, параўн. укр. прасіпець ’студзень; снежань’, ст.-польск. prosiniec, чэш. prosinec, серб.-харв. просинац ’снежань’, славен. prosinec ’студзень’, ст.-слав. просиньць ’тс’, для якіх значэнне ’ажываць, прачынацца’ больш падыходзіць, чым сувязь з *sijati ’ззяць’, *sinǫti ’заззяць’, згодна з найбольш прыбітай этымалогіяй (гл. Фасмер, 3, 377; Сной₂, 585 і інш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прах́оны (прахо́ный) ’рэдкі (пра хлеб)’ (Бяльк.), сюды ж прахо́на ’рэдкавата, нягуста’ (Гарэц.), рус. дыял. прахо́ный ’рэдкі, нягусты (каша, цеста); наздраваты (пра хлеб)’. Паводле Малько (Бел.-рус. ізал., 65), да ц.-слав. прах ’пыл’, параўн. рус. праховый ’рэдкі, нягусты’. Магчыма і іншае тлумачэнне: ад *прахо(д)ны, параўн. прахо́н ’вольны доступ, праход, шчыліна’ (Нас., Гарэц.), што да ход, хадзіць, адносна фанетыкі параўн. ахалона ’ахаладжэнне’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыбабо́ны ’забабоны, прымхі’ (Касп.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *бабо́ны з той самай семантыкай, адкуль і значна больш распаўсюджанае забабо́ны (гл.); параўн. укр. бабо́ни (падрабязна гл. ЕСУМ, 1, 106), каш. babonë, якія да прасл. *bobonъ (SP, 1, 288). Сюды ж прыбабунькі ’показкі’ ў Р. Барадуліна, вытворнае прыбабу́нькаваць ’прыгаворваць, рабіць невыразныя заўвагі’ (міёр., Жыв. НС), рус. дыял. прибабу́ни ’пустаслоўе, плёткі’. Гл. таксама ЕСУМ, 2, 214; SEK, 1, 81.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прылюбі́ць ’упадабаць; прымаць з прыемнасцю’ (Нас.; б.-каш., ГЧ), сюды ж прылюбоўнік (= рус. прелюбодей) (Тураўшч., 1, 59). Прэфіксальнае ўтварэнне ад любі́ць (гл.) з развіццём семантыкі. Укр. прилюби́ти, прилюбля́ти ’зачараваць, прывабіць, любіць, прымаць з прыемнасцю’, прилюби́тися ’прыахвоціцца’. Стараж.-рус. прилюбитисѧ ’аддацца любві’: Богови прилюбистеся (1578, Сразн.), рус. дыял. прилюби́ть, прилюба́ть ’аказваць садзейнічанне, дапамагаць’, прилюби́ться ’спадабацца, прыйсціся да густу, да спадобы’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 319–320.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́пахань ’здабытак’ (ТС). Да паха́ць ’разводзіць, атрымліваць’ (ТС). Сюды ж, безумоўна, ст.-бел. (зямля) на пры́паш ’зямля, якую можна дадаць да раллі, што ўжо апрацоўваецца’ (Даўгяла, Наш край, 1927, 1, 26). Рус. дыял. припа́х, при́пашь, припа́шек ’дадатковы (да надзелу) участак зямлі; прыараны да поля ўчастак цаліны’. Дэрываты ад *прыпахаць ’прыараць’ < пахаць (гл.) з рознымі суфіксамі: ‑ань (гл. аб гэтым суф. Карскі 2–3, 27), ‑ь (прыпаш).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяк! 1 ’тупы ўдар’, ’падзенне, шмяк аб зямлю’ (Нас.), ’глухі моцны ўдар тупым прадметам’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Да шмяк! (гл.). Сюды ж мякаць ’валіць’, мякнуць ’паваліць’ (Юрч.), ’біць чым-небудзь тупым па мяккім’ (Нас.), мякнуцца ’ўпасці, ударыцца, шлёпнуцца ў гразь’ (Юрч., Нас.; усх.-гом., КЭС), а таксама мекшаны (гл.).
Мяк 2 ’мянтуз, Lota lota’ (гродз., Сл. ПЗБ; шчуч., Сцяшк. Сл.). Балтызм. Параўн. літ. meknė ’язь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мярцве́ц, мерцве́ц ’нябожчык’ (Жд. 1, Уласт, Сл. ПЗБ, ТС, Янк.; касцюк., КЭС). Ст.-рус. мьртвецъ, мьртвьць, утвораныя ад мьртвъ > мёртвы (гл.). Прасл. mьrtvьcь: укр. мертвець, рус. мертвец, польск. martwic, martwiec, чэш. mrtvec, славен. mrtvȃc, mȓtvec, серб.-харв. мр̀твац, балг. мъртвец. Усх.-маг. мяртвец ’тс’ (Бяльк.), відаць, пад уплывам ц.-слав. ці рус. мовы. Сюды ж мярцвець ’станавіцца мёртвым’, ’нямець’, ’рабіцца пустынным’ (ТСБМ, Уласт, Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мірт, мі́рта ’паўднёвая расліна, Myrtus communis’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), ст.-слав. мирътъ ’тс’ (Пацлава, Paleoslovenica, 120). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 88), запазычана з рус. мовы. Аднак яшчэ ст.-бел. мирта ’тс’ (XVII ст.), якое было запазычана са ст.-польск. mirta < лац. mirta, myrta (Булыка, Лекс. запазыч., 148) < ст.-грэч. μύρτος ’дрэва мірта’ < μύῤῥα — гл. мі́рра. Сюды ж ст.-бел. мирсина (Булыка, БЛ, 9, 30).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наґо́ґа ’капрызны чалавек’, наг̌о́г̌ытыся ’капрызіць’ (драг., Нар. сл.), параўн.: міргай сабе, кулацкая нагога (Барадулін), сюды ж, магчыма, укр. нагого́шитися ’надзьмуцца, натапырыцца’. Экспрэсіўнае аддзеяслоўнае ўтварэнне з характэрнай рэдуплікацыяй каранёвага элемента, параўн. нафуфы́рыцца, надудоніцца і пад., у аснове якога ляжаць, як правіла, гукаперайманні ці іранічныя ўтварэнні накшталт т. зв. дзіцячых слоў тыпу бу́ба, му́ма, вова і інш., параўн. польск. gogo ’франт, моднік, пуставаты і лянівы чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляту́чая мыш ’кажан’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТСБМ). Усх.-слав. Аналагічна ням. Fleder‑maus (< с.-в.-ням. vlëdern ’лётаць, пыркаць’ + Maus ’мыш’). Серб.-харв. сле̑пи ми̏ш ’тс’, магчыма, таксама сведчыць аб архаічнасці словазлучэння. Сюды ж палес. лету́ча муш ’блёкат чорны, Hyocyamus niger L.’ (паводле псіхатропнага або і атрутнага дзеяння алкалоідаў расліны, яе назва атаясамліваецца з павер’ямі вакол кожана накшталт таго, што дотыкі або ўкусы яго выклікаюць смерць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)