Мірт, мі́рта ’паўднёвая расліна, Myrtus communis’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), ст.-слав. мирътъ ’тс’ (Пацлава, Paleoslovenica, 120). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 88), запазычана з рус. мовы. Аднак яшчэ ст.-бел. мирта ’тс’ (XVII ст.), якое было запазычана са ст.-польск. mirta < лац. mirta, myrta (Булыка, Лекс. запазыч., 148)- < ст.-грэч. μύρτος ’дрэва мірта’ < μύῤῥα — гл. мі́рра. Сюды ж ст.-бел. мирсина (Булыка, БЛ, 9, 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)