Пярэ́бірак ’ахапак, пласт сена, набраны граблямі’ (ТСБМ, Касп.; барыс., лях., пух., ганц., Сл. ПЗБ; Жд.; карэл., Янк. Мат.; Янк. 1), парэ́біранка ’награбленае (“перабранае”) да нагі граблямі сена або салома’ (Шат.), пярэ́бірка ’перабранае граблямі сена для больш зручнага складання яго ў капу’ (Некр., Касп., Сл. Брэс.), пярэ́барка ’тс’ (Жд.), пярэ́бярня ’ахапак дроў’, перэ́бер ’пласт сена’ (петрык., Шатал.). Суфіксальнае ўтварэнне ад перабіра́ць, перабра́ць, гл. біра́ць, браць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)