Перабо́р1 пярабор, перабі́р, пярэбір, пярэбірак, пярэ́бірка ’пласт сена’ (ЛА, 2). Да пера- і біраць ’складваць сена пластамі’ (гл.), што адлюстроўвае зграбанне сена граблямі да ног.

Перабо́р2 ’адтуліна ў жалейцы’ (брагін., Мат. Гом.), сюды ж віц. pirabór, якое Машынскі параўноўвае з харв. далмацінск. prebirač, луж. přeberawa, польск. позн. przebierka ’пішчалка ў дудзе’ (Машынскі, Atlas, 3). Ад перабіра́ць (пальцамі) — у выніку пераносу значэння ’перабіранне’ > ’адтуліна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)