Памы́і ’брудная вада пасля мыцця чаго-н.’ Рус. помо́и, укр. поми́і, ст.-рус. помынь, царк.-слав. помыѧ, польск. pomyje. Ад памыць < мыць (гл.) з суф. ‑j‑ (гл. Фасмер, 3, 323). Дэрываты: памы́йніца ’памыйная яма’, палес. помы́йнік ’вугал у хаце, дзе ставяць посуд’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́граб1яма з крытым верхам і сценамі з бярвенняў; склеп’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Нас., Янк. Мат.), ’яма’, ’курган’ (Сцяшк. Сл.), по́гріб, по́грыб, по́граб ’тс’ (Бяльк.), по́гбар, по́ргаб ’пограб’ (Мат. Гом.). Ад грэбці ’капаць’, грэбаць (гл.), параўн. рус. по́ко́п ’пограб’ ад копа́ть.

По́граб2 ’хаўтуры’, ’пахаванне’ (Нас.; воран., Сл. ПЗБ), ст.-бел. погребъ ’тс’ (1481). Польск. pogrzeb, в.-луж. pohrjeb, чэш. pohřeb, славац. pohreb, славен. pogrèb ’тс’. Архаізм, параўн. зыходнае ст.-бел. погребати ’хаваць; закопваць нябожчыка ў зямлю’ (1489) < гребти ’тс’, параўн. загрэбці: умёр чоловек, повезлі на могліца і загрэблі (ТС), грабкі́ ’хаўтуры’ (ЛА). Параўн. яшчэ славен. pokòp ’пахаванне’ ад pokopáti ’пахаваць’ > kopáti ’капаць’. Гл. грэбці ’капаць’, грэбаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

углубле́ние ср.

1. (действие) паглыбле́нне, -ння ср.;

2. (впадина) заглыбле́нне, -ння ср., упа́дзіна, -ны ж., запа́дзіна, -ны ж., я́ма, род. я́мы ж., я́мка, -кі ж.;

3. мор. аса́дка, -кі ж., заглыбле́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ломень ’пастка’ (ветк., Мат. Гом.). Да лом1 (гл.) са зменай семантыкі ’расколіна’ > ’яма’ > ’пастка’, што не зусім пераконвае. З’яўляецца магчымым вывесці гэту лексему з прасл. xlomǫti > xlonǫti (Мартынаў, Слав. акком., 131–132), якое генетычна суадносіцца з літ. lãminti ’жэрці’ і ст.-грэч. λάμια ’пашча’, ’прорва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́паны ’патрэсканы, шурпаты’ (Мат. Гом., ПСл), рэ́паныя грыбы ’пеўнік стракаты (грыб)’ (Нар. словатв.), рэ́паны, рэ́йпаны ’рэпана жаба (земляная жаба, рапуха)’ (ТС), рэ́йпаны ’цёмны, забіты’ (Жыв. сл.). Укр. репаний ’патрэсканы; грубы’, славац. rapavý ’рабы; парэпаны’, rapina ’воспіна, шчарбіна’, макед. рапав ’шурпаты’, балг. репейак ’няроўная шурпатая паверхня’. Літ. raupaĩ ’воспа’. Аснова *ropa ’гной’. Найбольш дакладныя адпаведнікі звязаныя з чаргаваннем е : олат. repeči ’нешта няроўнае; патрэсканая скура’, rept ’зарубцоўвацца’, балг. ропка, ропаяма, роў’, ропчев ’са слядамі воспінаў на твары’. Асновы *rep‑ і *ropa маюць узаемаабумоўленыя значэнні: 1) трэскацца — біць, струменіць — шчыліна, яма; 2) трэскацца — шчыліна — няроўнасць — грубы. Семантычныя паралелі рус. лопать(ся)лопань ’калодзеж на балоце’, прыскатьпрыщ ’пухір, вадыр’ (Куркіна, Этимология–1972, 73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стус ‘стос, кіпа’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., ТС, Нар. Гом.; лельч., Яшк. Мясц.), ‘касцёр дроў’ (карэлку, ЛА, 1), ‘яма для бульбы’ (Сл. Брэс.), ‘круглы капец бульбы’, стуз ‘звязка’ (пін., ЖНС), ‘бярвенні, сашчэпленыя, змацаваныя чым-небудзь’ (Нар. Гом.), стузы́ ‘прыстасаванне з жэрдак для падняцця чаго-небудзь’ (шальч., Сл. ПЗБ). Гл. стос.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́хад1 ’рэшткі пры ўзважванні бульбы, мукі і інш.’ (паўн.-усх., КЭС). Ад хадзіць (гл.) з дапамогай лрыст. по-, параўн. адыход, адход ’рэшткі чаго-небудзь’.

По́хад2 ’месца над асеццю’ (Мат. Маг.), ’яма перад печкай у асеці’ (Мат. Гом., Бяльк.). Ад хадзіць (гл.) з дапамогай прыст. wo-, аднак матывацыя застаецца нявысветленай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мачы́ла ’шырокая яма ў нізкім месцы, дзе мочаць лён’ (докш., Янк. Мат.), рэч. мачылішча, мін. мачышча; арш., лёзн. мачылка ’зыбкае, махавое балота’ (Яшк.). Укр. мочи́ло, рус. мочи́ло, мочи́лище, мочилка, мочище, польск. moczydło, чэш., славац. močidlo славен. močílo, серб.-харв. мо̀чило. Прасл. močidlo, у якім у суфіксе ‑dlo мае другаснае значэнне месца дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́вараты ’частка поля, сервітут’ (Сержп., Грам.), су́вороты ’папярочныя разоры на канцах нівы’ (пін., Нар. лекс.), су́вороты ’канец ворнай паласы, дзе разварочваецца плуг’ (стол., Выг.), су́варат, су́варата ’заварот у канцы загона’ (ЛА, 2). Да су- і ворат: вараціць (гл. варочаць), параўн. суваратяма ад выварачанага з коранем дрэва’ (Нар. Гом.), чэш. дыял. súvraťi ’паварот’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варо́ўня ’цёплы свіран, куды ставяць на зіму капусту, бульбу і інш.’ (Мядзв.). Змяненне першапачатковага варыўня́ (гл.) пад уплывам дзеяслова *вараваць < польск. warować ’захоўваць, ахоўваць і да т. п.’? Ці ўтварэнне прама ад гэтага дзеяслова? Параўн. палес. варо́вны(й) (пра пасудзіну для квашанай гародніны) (Лысенка, ССП). Параўн. таксама вараўня́ ’пограб, яма, у якой хаваюць бульбу’ (Бяльк.). Гл. яшчэ варыўня́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)