ска́рдзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.

1. Выказваць скаргу (у 1 знач.), незадавальненне. Ды яшчэ збіраліся пажылыя дзядзькі: скардзіліся адзін аднаму на свой лёс, расказвалі дзіўныя гісторыі, каб забыць хоць на час пра сваё шэрае жыццё. Шахавец. Не раз і старыя .. скардзіліся на нявестку. Васілевіч. Ля каменя ўпала Цярплівая маці ў знямозе, У роспачы скардзіцца стала Знаёмай дарозе. Куляшоў. Прыходзіць і прыязджае ў бальніцу многа людзей, што скардзяцца найбольш на боль галавы. Пестрак.

2. Падаваць, прыносіць скаргу (у 2 знач.). Міхал Стальмаховіч прыходзіў у тыя дні ў сельсавет да Кастуся і Мікалая скардзіцца, што Мікуць хацеў стравіць яму сенажаць. Чорны. Але скардзіцца Ільюк не пайшоў: Шэметы ніколі не скардзіліся, самі разбіраліся са сваёю крыўдай. Лобан.

3. Разм. Даносіць, нагаворваць. «Сам вінаваты, а бяжыць скардзіцца». Шыловіч. — Ідзі, ідзі, скардзіся!.. Мала я дбаю, што ты пажалішся. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́жа, лу́жана, лу́жына ’месца на дарозе, дзе ўтварылася яма, запоўненая вадой’, ’калюга, якая застаецца пасля дажджу’ (ТСБМ, Мядзв., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., Яруш., Сл. ПЗБ; слуц., слонім., КЭС), слаўг. лужа́віна, лужа́іна, лужаі́вінка, лужае́віна, лужча́віна, лёзн. лу́жынка ’лужына вады’ (Яшк.), а таксама лу́жа ’дрыгва, вялікае махавое балота’ (капыл., рэч., слаўг., Яшк.), ’стаячае возера’ (рэч., слаўг., Яшк.), ’заліў ракі’ (паўд.-усх., КЭС). Зах.-укр. лу́жа ’лужына’, бойк. лужи́на ’лаза для кошыкаў’, у Грынчэнкі лужи́на ’луг’; рус. лу́жа: валаг. ’лужына’, ’лагчына, запоўненая вадой’, разан. ’сырое, балоцістае месца’, ’запруда’, разан., арханг. ’невялікае азярко’, пск.сенажаць на нізкім месцы’, пск., цвяр. лужа́вина ’сырое, балоцістае месца’, уладз. ’лужок’, кастр.сенажаць’, ст.-рус. лужа ’лужына’, ’балота’, лужина ’азярко, стаячае балотка’; польск. łuża ’яма, катлавіна, залітая вадой’, в.- і н.-луж. łuža ’лужына’, łuž ’вада ў лужы’, ’слота’, палаб. lau̯zə ’лужына’, ’балота’, ’луг’; чэш. louže, louž, мар. lužovica, ган. ložufka ’лужына’, ’яма для жыжы з гною’, ст.-чэш. lúžě ’лужа, балота’; славен. lúža ’тс’, серб.-харв. лужа (XVII ст.) ’лужына’, ’дрыгва’, ст.-балг. лужа ’балота, возера’ і, магчыма, балг. лъ́жа, лъ́джа ’лазня’, ’лужына’ (насуперак БЕР, 3, 541). Прасл. luža (у Фасмера, 2, 529 — памылкова lougi̯a) ’яма з балоцістай, стаячай вадой’, ’балота’, ’мокрая мясціна’ (Слаўскі, 5, 377–378). Найбліжэйшыя і.-е. адпаведнікі: літ. lū̃gas, liū̃g(n)as ’балота’, ’лужына’, лат. luga ’ліпкая маса, якая пакрывае зарастаючыя азёры’, ļuga ’халадзец’, lugava ’асенняя слота’, назва ракі Ludze і возера Ludza, ст.-прус. Lügelgen, а таксама рус. гідронім Лжа < Лъжа, ст.-грэч. λυγαῖος ’цёмны’, ілір. *lugas, *lugā ’балота’ (у Страбона) > алб. lëgatë ’лужына’, ’балота’. Да і.-е. *lougi̯a, якое з *leug‑ ’цёмны’, ’балота’ (Літ-py гл.: Махэк₂, 342; Скок, 2, 333; Бязлай, 2, 158 і ў вышэйпададзеных слоўніках). Гл. таксама генетычна роднаснае луг2. Паводле Мартынава (Язык, 37) прасл. luža з’яўляецца балтыйскім інгрэдыентам прасл. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бало́та ’багна; гразь, балота’ (БРС, Шат., Нас., Чуд., Яшкін, Бяльк.), ’месца, дзе заўсёды стаіць вада’ (Інстр. I, 15), ’сенажаць, луг’ (Сцяц., Сцяшк.), ’лес, галоўным чынам балотны’ (Касп.). Рус. боло́то, укр. боло́то, польск. błoto, чэш. bláto, ст.-слав. блато, балг. бла́то, серб.-харв. бла̏то і г. д. Прасл. bólto. Бліжэй усіх стаіць да слав. слова алб. baltë ’ціна, твань, багна, гліна, зямля’ (ілір. паходжання: параўн. паўн.-італ. palta, ламбард. palta, п’емонт. pauta). Далей параўноўваюць літ. báltas ’белы’ (выходзіць, *bolto — спачатку ’белае, светлая багна, балота’). Балта-слав. *bālta‑ ’белы’; ’балота’ (гл. Траўтман, 25) далей звязваюць з *bēla‑ ’белы’ (слав. bělъ; Траўтман, там жа). Гл. яшчэ Бернекер, 70; Фартунатаў, AfslPh, 4, 579; Буга, РФВ, 67, 232; Фрэнкель, 30 (пад balà), 32 (пад bálti); Махэк₂, 55; Слаўскі, 1, 37; Фасмер, 1, 190. Падрабязна аб слав. bolto ў слав. мовах гл. Талстой, Геогр., 144–150 і наст. Сюды і бало́цвіна ’невялікае балота’ (Яшкін).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асяро́дак, ‑дка, м.

1. Сярэдняя частка сцябла ці ствала расліны, якая адрозніваецца сваёй большай або меншай цвёрдасцю. Начамі на пажарышчы відаць было, як выгарвалі асяродкі ў дуплаватых смалістых соснах ды кедрах-веліканах. Пальчэўскі. // Металічны або з якога‑н. іншага матэрыялу шпень, устаўлены ў што‑н. Асяродак карандаша. Асяродак трансфарматара. // Сярэдзіна якога‑н. прадмета. Асяродак плода.

2. Сярэдняя, цэнтральная частка чаго‑н. Понізу іх [пагоркаў] разлягалася сенажаць, а ў асяродку яе — паважная Шчара. Вышынскі. // перан. Цэнтр, засяроджанне чаго‑н. Асяродак культуры. Асяродак рэвалюцыйнага руху. // Тое галоўнае, што выклікае найбольшую ўвагу ўсіх. Кампазіцыйны асяродак. □ І клуня, і кожная рэч у ёй, каб умелі гаварыць, расказалі б цікавую гісторыю свайго паходжання і ў самым асяродку быў бы дзед Баўтрук. Колас.

3. Тое, што і асяроддзе (у 1 знач.). Іх [вучняў] часта грубаватыя выхадкі ці звароты непасрэдна да яго.. [настаўнік] прапускаў між вушэй, ведаючы той грубы асяродак, з якога яны выйшлі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тралява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.

1. Спец. Падцягваць, падвозіць драўніну ад месца нарыхтоўкі да дарогі ці да месца сплаву. Новай дарогай ад самай вясны тралявалі дрэва з Яськавага балота. Пташнікаў. Быў бы жывы тата, ён даўно б новы дом збудаваў. Ён ужо тады пачаў траляваць бярвенні з лесу. Кудравец. // Разм. Вывозіць, перавозіць што‑н. у вялікай колькасці. І ўспомніў я зіму з вятрамі, Што галасіла над палямі, Калі мы з дзедам тралявалі Настыўшыя, цяжкія шпалы. Танк. Трактарысты дзень пры дні тралявалі ўгнаенне пад яравыя. Кухараў.

2. Абл. Ісці, рухацца. Тады і хлопцы тон мяняюць: Ідуць у лес, крычаць, гукаюць .. А дзядзька ўперадзе тралюе. Колас. — Но-но, каб ты здаровенек быў, — падбадвёрваў .. Алесь каня. — Тралюй! Якімовіч. // Пракладваць дарогу, шлях. Узышоўшы на сенажаць, тралявалі шырокі гасцінец па густой траве, ішлі проста на дымаўскіх касцоў. Крапіва. — З праходу! — далей тралюе сабе дарогу дзядзька ў белым фартуху. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шара́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. каго-што і па чым, у што. Нечакана, моцна, з шумам ударыць, стукнуць. І, ліха ўскочыўшы адразу ж на фурманку, Шарахнуў [Сцяпан] Караннога пугай: «Но-о! Недалуга!» Маеўскі. / у безас. ужыв. Загрымела блізка, і па вагону шарахнула шлакам. Ставер. // і чым. Стрэліць у каго‑, што‑н. [Бацька:] — [Спачатку] з правага бі, а тады ўжо, наўздагон, дранкулькай шарахнеш. Масарэнка. // Разграміць, разбіць (ворага). А што, калі скарыстаць такі зручны момант ды шарахнуць усю гэтую зграю адным махам? Новікаў.

2. што і чым. Рэзнуць, адрэзаць з сілай, хутка. Шарахнуць кусок булкі. □ Грыша выцер паперкай пальцы. — Родны брат касою шарахнуў [дзеда]. «Здалося яму, што Стахей залез на паўступні ў яго сенажаць. Місько. // што. Аддзяліць; адарваць. [Сурвіла:] Тады мы адразу паўмаёнтка зямлі і шарахнем. Чорны.

3. Зашумець, з шумам праляцець. Нешта шарахнула ў верхавінах сосен, і ў вушы Кляновічу неспадзявана даляцела звонкае: «Куку, ку-ку...» Пестрак.

4. Тое, што і шарахнуцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́гал, род. скл. вугла́ (БРС, Нас., Др.-Падб., Шат., Касп., Бяльк., Інстр. I, КЭС, Жд., 1) ’частка сушы, якая вуглом уразаецца ў балоцістае месца або сенажаць’ (Яшк.), вуго́л ’месца, дзе межы поля ўтвараюць прамы вугал’ (Яшк.). Рус. у́гол, род. скл. угла́, укр. ву́гол, ст.-рус. уг(ъ)лъ, ст.-слав. ѫгълъ, польск. węgieł, род. скл. węgla, чэш. úhel, славац. uhol, в.-луж. nuhł, н.-луж. nugeł, балг. ъ́гъл, серб.-харв. у̏гао, у̏гал, род. скл. у̏гла, славен. vȏgǝl, род. скл. vȏgla. Прасл. ǫgъlъ (Махэк₂, 666; Скок, 3, 536). Роднаснымі з’яўляюцца лац. angulus ’вугал’, умбр. anglom‑e ’ad angulum’, арм. ankiun, angiun ’тс’, ст.-інд. áṅgam н. р. ’член’, aṅgúriḥ, aṅgúliḥ ’палец’, aṅgulīyam ’пярсцёнак’, а таксама лат. ancus ’крывы, выгнуты’, unkus ’тс’ ст.-інд. aṅkáh ’круг’ (Вальдэ-Гофман, 1, 46; Майргофер, 1, 19). Думка Вальдэ (KZ, 34, 513) аб запазычанні слав. *ǫgъlъ з лац. angulus адмаўляецца большасцю даследчыкаў (Праабражэнскі, 2, 117 і наст.; Фасмер, 4, 145; Махэк₂, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́ка ’гульня накшталт карагоду’ (паўд.-усх., Растарг.). Відавочна, да лука́ (гл.).

Лука́, лукаві́на ’выгіб ракі ці возера і луг каля іх у форме дугі’, ’мыс, які абгінаецца возерам ці ракой’ (ТСБМ, Нас., Рам. 8, Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Прышч. дыс.; Крыч., Яшк.; мін., паўд.-усх., КЭС), зах.-палес. лу́кы (Бес.), нясв. лу́кавіна ’тс’ (Яшк.); паст., слаўг., стаўб. лучкі, лучкі ’лука’ (Яшк.), лу́чка ’лужок, сенажаць’ (Мікуц.; лёзн., Яшк.), ’паўвыспа, зробленая загібам ракі’ (Бяльк.), ’тарфяная яма, запоўненая вадой’ (касц., Мат. Маг.). Укр., рус. лука́, польск. łąka, кялецк. u̯uka, łuka; н.- і в.-луж. łuka, чэш. louka, luka, славац. lúka; славен. lǫ́ka, серб.-харв. лу́ка, косавамятох. лу̑ка, макед. лака, лу́ка, балг. лъка́, радоп. ло̂ка, ц.-слав. лѫка. Прасл. lǫka — роднаснае да lǫkъ > лук (гл.) і ўтворана ад lękti ’гнуць, выгінаць, крывіць’. І.‑е. адпаведнікі: літ. laukà ’заліўны луг’, ’даліна’, į́‑lauka ’выгін, заліў’, лат. lañka ’нізіна’ (Агляд л-ры гл.: Фасмер, 2, 531–532; Слаўскі, 5, 83–85; БЕР, 3, 551–552).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́ва ’участак зямлі, ралля’ (Яруш., Чуд., Шат., Касп.), ’участак зямлі аднаго гаспадара’ (Сцяшк.), ’вялікі ўчастак ворнай зямлі, прызначаны цалкам для адной культуры’ (ТС), ’палетак’ (Сл. ПЗБ), ні́ва, ныва ’невялікае поле сярод лесу’ (Сл. Брэс.), ні́ўка ’невялікая палоска раллі’ (Нас., Яруш., Бяльк.), ’невялікае поле, звычайна сярод лесу’ (ТС), укр. ни́ва ’узаранае поле’, рус. ни́ва ’вырабленае і выпаленае пад раллю месца; поле на такім месцы; участак зямлі сярод лесу; засеянае поле, сенажаць’, польск. niwa ’поле, ралля; навіна; поле сярод лесу’, чэш. níva ’поле, ніва, луг’, славац. niva ’тс’, н.-луж. niwa ’ралля, поле, ніва’, славен. njiva ’поле, ралля’, серб.-харв. ни̏ва ’тс’, балг. нива ’тс’, макед. нива ’поле, ралля, луг’. Прасл. *niva, збліжаюць з грэч. νειός ’поле, луг’, што ўзыходзіць да і.-е. *nei̯‑ ’унізе, наніз’; сюды ж літ. neivóti ’паніжаць’, лат. niẽva ’паніжэнне’ (Фасмер, 3, 72; Фрэнкель, 479; Бязлай, 2, 225; Шустар-Шэўц, 13, 1005). Іншыя версіі грунтуюцца на зыходнай семантыцы ’навіна’ (Махэк₂, 400) або ’край, руб’ (Ваян, RÉS, 22, 191).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пача́цца, ‑чнецца; зак.

1. Пачаць прасцірацца. Павявае ветрык свежы. Але кончыўся прастор, Пачалася Белавежа, Векавечны цёмны бор. Вітка. Вось ужо скончыліся палеткі, пачалася сенажаць. Машына далей ехаць не магла. Марціновіч.

2. Пачаць адбывацца, здзяйсняцца. Самы рух пачаўся тады, як пачынала ўжо ўсходзіць сонца. Колас. Адна за адной пачаліся шалёныя атакі. Мележ. Пачаўся допыт. Хто? Адкуль? Чаму ўзарваў мост? Дзе штаб? Лынькоў. // Адкрыцца, пачаць працу (пра сход, пасяджэнне і пад.). Так пачалося пасяджэнне прэзідыума Савета дэпутатаў. Чорны. Праўленне адразу ж пачалося бурна. Пянкрат. // Наступіць, настаць. Пачалося лета, а з ім і работа навалілася: касьба, а там і жніво. Колас. Пачаўся сапраўдны дождж. Кроплі былі буйныя і частыя. Навуменка. Памерла яна [маці] яшчэ тою часінай, Калі толькі трэці пачаўся мне год. Прыходзька.

3. Разм. Пачаць з’яўляцца; абазначыцца. У козліка — рожкі і пад мызачкай ледзь-ледзь пачалася бародка. Брыль. [Гушка:] — Калі пачнецца свая гаспадарка, дык і ты тады парабкоўства кінеш. Чорны. [Бацька:] — А ягад у нашым Варку — хоць вазамі вазі, хутка і грыбы пачнуцца. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)