Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
сенажа́ць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. Месца, дзе расце трава на сена; луг.
Скарыстаць пад с.
Пакасіць сенажаці.
2. Час касьбы.
Пачалася с.
|| прым.сенажа́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сенажа́цьж.
1. сеноко́сное уго́дье, луг м.;
скарыста́ць пад с. — испо́льзовать под луг;
касі́ць ~ці — коси́ть луга́;
2. (место косьбы) сеноко́с м., поко́с м.;
пайсці́ на с. — пойти́ на сеноко́с (поко́с)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сенажаць 9/485; 10/416; 12/44
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
сенажа́ць, ‑і, ж.
1. Травастой; месца, дзе расце трава на сена; луг. Касіць сенажаці. □ Жанкі жалі сярпамі жыта, а мужчыны дакошвалі купістую сенажаць.Чорны.Пахнуць сенажаці звялаю травою.Астрэйка.Па абодва бакі дарогі ляжала скошаная сенажаць.Чарнышэвіч.// Месца касьбы. [Алег] разам з.. [хлопчыкамі] ездзіў на сенажаць, наглядаў, як працавалі трактарныя сенакасілкі, ганяў на начлег калгасных коней, хадзіў на рыбалку.Гамолка.
2. Пара, калі пачынаюць касіць. Рыхтаваліся да сенажаці.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)