Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́ШЫЦЫ,
балота на ПдЗ Пінскага р-на Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Піна. Нізіннага тыпу. Пл. 5,9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,9 тыс.га. Глыб. торфу да 3,8 м, сярэдняя 1,6 м. Паўн.ч. балота асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. Паўд.ч. ў натуральным стане. Растуць вярба, сітнік, асокі; часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІЧЫ́ І МА́Р’ІНА,
балота ў Любанскім і Салігорскім р-нах Мінскай вобл., у вадазборы р. Арэса. Нізіннага тыпу. Пл. 10,5 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 7,5 тыс.га. Сярэдняя глыб. торфу 1,7 м. Асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЦЬКАВА БАЛО́ТА,
у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., у вадазборы Дняпроўска-Бугскага канала. Нізіннага тыпу. Пл. 7,8 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 0,5 тыс.га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 0,9 м. Асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́ЛКА,
бандарны выраб у беларусаў; двухдонная бочачка на 5—10 л. Прызначалася, як і біклага, для пераносу вады на поле, сенажаць, лесасеку. Звычайна рабілася з дубовых клёпак, сцягнутых па краях некалькімі парамі абручоў, пасярэдзіне клёпак былі 1—2 адтуліны, якія затыкаліся коркамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЦІ́ШЧА,
балота на Пн Маладзечанскага р-на Мінскай вобл., у пойме р. Уша. Нізіннага тыпу. Пл. 6,4 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 4,6 тыс.га. Глыб. торфу да 3,5 м, сярэдняя 1,4 м. Балота асушана, выкарыстоўваецца пераважна пад ворыва, сенажаць і пашу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРО́ЎСКАЕ,
нізіннае балота ў Беларусі, у Івацэвіцкім, Бярозаўскім і Іванаўскіх р-нах Брэсцкай вобл., на вадазборы р. Ясельда. Пл. 22,9 тыс.га. Глыб. торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,1 м. Часткова асушанае, выкарыстоўваецца пад сенажаць, збожжавыя і кармавыя культуры; на неасушаных участках пераважаюць хмызнякі, асокі і разнатраўе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬ,
балота ў Ганцавіцкім і Ляхавіцкім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Цна і Бобрык. Пераходнага (55%) і нізіннага тыпаў. Пл. каля 6 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 2,8 тыс.га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 1,3 м. Асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПАЦЭ́ВІЦКАЕ БАЛО́ТА,
на Пд Салігорскага р-на Мінскай вобл. і Пн Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл., у вадазборы р. Морач. Нізіннага тыпу. Пл. 6,6 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,6 тыс.га. Глыб. торфу да 3,9 м, сярэдняя 1,2 м. Балота асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.