Лужа́віна ’лугавіна, невялікая палоска лугу’ (ТС). Відавочна, у зафіксаваным значэнні трэба было б указаць на тое, што гэта палоска — мокрая, пакрытая вадой, як сведчыць прыклад: Церэз лужок лужавіна була (там жа), а таксама жытк. лужа́вінка ’лужок сярод поля’, ’нізкае месца, дзе доўга стаіць вада’ (Яшк.). Да лу́жа (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)