Мат1 ’брыдкая лаянка’ (ТСБМ, Растарг., ТС), ма́та ’тс’ (ТС), ’голас’ (Нас., Бяльк.), ма́тавы голас ’роспачны, адчайны’ (Нас.), сесці ма́том ’не крануцца ў рост, не расці’ (напр., цыбуля) (ТС). Рус. пск., цвяр., смал., ярасл., арханг. мат ’крык, моцны голас’, наўг., валаг. ма́том ’вельмі моцна, вельмі многа’, наўг., ’мат’, ’прывід, страшыдла’, вяц.дурны’, матом ’адчайна, смела’. Бел.-рус. ізалекса. Паводле Мартынава (Бел.-рус. ізал., 70), лексема мат — запазычанне з гоц. moþs ’лютасць, шаленства, унутраная духоўная сіла’. Параўн. таксама ст.-англ. mōd ’смеласць’ і ст.-ісл. mōðr ’роспач’, ням. mit wildem Mut = рус. лихим матом.

Мат2 ’становішча ў шахматнай гульні’, ’безнадзейнае становішча’ (ТСБМ). З польск. ці рус., у якія праз ням. matt, schachmatt ці франц. échec et mat ’шах і мат’ < араб. eš šâh mât ’кароль памёр’ (Бернекер, 2, 25; Фасмер, 2, 579).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аскялё́пак (Касп., Янк. II), аскалёпак (Янк. Мат., Бір.), осколёпокъ (Нас.), асыкалёпык (Бяльк.), ашкалёпак (Касп., КТС), аскалёбак (Янк. Мат.) кавалак дрэва, адсечаны абыякава ці выпадкова, трэска, асколак посуду’; аскалёпак дурны чалавек’ (КЭС, шкл., бярэз.). Рус. осколупок ’асколак’, укр. оскалок ’кавалак дрэва’, славен. oskalek стрэмка, трэска’. Слова, безумоўна, звязана з і.-е. *(s)kel‑/*(s)kol‑ ’рэзаць, ударыць’, які сустракаецца і з дэтэрмінатывам ‑р‑ ці ‑b‑ (Покарны, 923–926), аднак яго этымалогія ў беларускай мове выклікае значныя цяжкасці ў сувязі з тым, што рускі адпаведнік (магчыма, народнаэтымалагічна) звязаны хутчэй з колупать, а ўкраінскія і славенскія не маюць ‑р‑. Польск. osklepek частка кветкі; ракавіна’, калі і роднаснае слова, то не непасрэдна (у сувязі з семантыкай, дарэчы, прадстаўленай і ў іншых індаеўрапейскіх мовах). Гэта робіць аскялёпак адзіным славянскім прадстаўніком індаеўрапейскай асновы *(s)kelp‑, *(s)kolp‑ ці *(s)kolbh‑. Пра чалавека — пераносна (параўн. аскабалак).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мажджа́ра ’мартыра’ (бых. Рам. 8), мажджэр ’пушка’ (Дасл. (Гродна), Нас.), ’металічны таўкач’ (ТС, Нас., Інстр. I), машчы́р ’тс’ (Мат. Гом.), машчэрык ’невялікая медная ступка’ (Растарг.), мажджэра ’ступка’ (Сцяшк.), мажджэр ’ступка’ (Касп., Дасл. (Гродна)), маждзер ’тс’ (Вяр.), мажджэр ’гліняны посуд, у якім збіваюць масла, пякуць бабку’ (Касп.). Ст.-бел. можджеръ, мождчеръ, мождеръ, можчеръ, моздзерикъ ’ступа’, ’мартыра’ (1565, 1578 гг.) запазычаны з польск. moźdźerz, mozgierz, якія з чэш. moždíř < с.-в.-ням. morsaere (суч. ням. Mörser) < с.-лац. mortārius ’ступа’. Першаснае ’ступа’ паводле формы перайшло на ’мартыра’. Сучасныя, пераносныя значэнні: мажджэрдурны, неразумны, дурная галава’ (Жд. 1, капыл., Нар. словатв.), клец. мажджы́ра (абразл.) ’твар, аблічча, галава’ (Нар. лекс.). Сюды ж: мажджэрыць ’драбіць, таўчы, раздрабляць’ (ТС). Больш падрабязна гл. Булыка, Запазыч., 205; Чартко, Дасл. (Гродна), 1967, 53; Фасмер, 2, 637; Брукнер, 346; Махэк₂, 378; Міклашыч, 203; Патабня, РФВ, 1, 263; Васэрцыер, 155.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бла́зан. Рус. дыял. бла́зень ’прастафіля; дурнаваты; жартаўнік’, укр. бла́зень ’дурань’, польск. błazen, чэш. blázen ’вар’ят; дурны і г. д.’ Сюды ж дзеяслоў *blazniti ’абдурыць, дурыць, вар’яцець’. Ст.-рус., ст.-слав. блазнъ ’памылка’. Усё да праслав. blazniti ’памыляцца; дурыць’, blaznъ ’памылка, спакушэнне і г. д.’ З першапачатковага абстрактнага значэння развілося потым больш канкрэтнае ’дурань, вар’ят, звар’яцелы’ (параўн. развіццё значэння ў blędь: ст.-слав. яшчэ ’памылка і да т. п.’, а ва ўсх.-слав. мовах і ’meretrix’). Этымалогія прасл. blazniti, blaznъ не вельмі ясная. Можа, да лат. blāzt ’мігаць’, blāzma ’міганне, бліск, водбліск’. Гл. Фасмер, 1, 171–172 (там і агляд іншых версій); Брукнер, 30; Бернекер, 59; Слаўскі, 1, 36; Махэк₂, 55; Рудніцкі, 142. Ст.-бел. блазен, блазан Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам. Сюды далей адносяцца: бла́зан ’свавольнік’ (Сцяшк. МГ), бла́зен ’малакасос’ (Нас., Касп.), бла́зян ’падлетак’ (Сцяшк. МГ), ’малакасос’ (Шат.), бла́зні ’малеча’ (Бяльк.), блазню́к ’малалетак’ (Бяльк.), блазно́та ’малады, малы’ (Бяльк.), ’дзетвара’ (Нас., Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісталет, пістоле́т, пістоль, пістоля ’агнястрэльная зброя з кароткім ствалом’ (ТСБМ, Яруш., Бес., Касп.), ’дурны, сляпы’ (Нас.), ст.-бел. пистолетъ, пиштолетъ ’тс’ (з 1616 г.) запазычана са ст.-польск. pistolet, якое з франц. pistolet ’тс’. Аднак пістоль, пістоля узыходзіць да ст.-чэш. pišťala (са слэнгу гусітаў у XVI ст.) < písčala, píščela, píščel ’музычны інструмент’ і ’агнястрэльная зброя’; гэтае слова ў XV ст. запазычылі немцы (pitschal, pitschole, petstole) і слова (ужо *pitstol) перайшло ў франц. мову як pistolet — памяншальная форма ў сувязі з тым, што ў франц. мове pistole абазначае ’залатая манета’. У XVI ст. pišťala пранікла ў Польшчу (piszczel), у канцы XVII ст. — і ў Расію, а таксама ў іншыя краіны. Раманісты (Штрэкель, AfslPh, 26, 408; Меер–Любке, 542) выводзілі франц. pistolet з італ. pistola, а апошняе — з назвы горада Pistola ў Таскане. Гэтаксама і Варш. сл., 4, 210. Васэрцыер (173) у якасці крыніцы запазычання прыводзіць італ. pistolese ’паляўнічы нож з Пістоі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жлоб1 ’жолаб’ (смаргон., Шатал.). З польск. żłób (р. скл. żłoba) ’тс’. Зафіксавана ўжо ў 1589 г. жлобъ (Булыка, Запазыч., 114). Параўн. з поўнагалоссем жолаб.

Жлоб2 ’скнара’ (хойн., Шатал.). Рус. наварас. жло́ба ’тс’, рус., укр. прастамоўе жлоб ’скнара, эгаіст, упарты, неразвіты, цёмны чалавек’, польск. żłób ’цёмны, неразвіты, дурны чалавек’. Параўн. ідыш [žlob] ’правінцыял, дзеравеншчына, грубы, неадукаваны чалавек’, дзе слова, аднак, не этымалагізуецца надзейна. Параўн. яшчэ шалапут (гл.) з магчымасцю экспрэсіўнага азванчэння зычных і польск. непоўнагалоснай формай. Аднак у польск. адпаведная глухая форма, здаецца, адсутнічае, а іначай цяжка тлумачыць бел. форму. Перанос у польск. żłób ’жолаб, яслі’ на ’вясковец’ і далейшае развіццё значэння семантычна неверагодныя. Магчымасць сувязі з żłopać ’піць жадна і гучна’ (параўн. жлокаць): ’той, хто прагна п’е, есць з чвяканнем’ > ’скнара, неадукаваны чалавек’ не выключана, але і не мае дакладнага семантычнага і фармальнага пацвярджэння, хаця і зафіксавана польск. варш. żłopak ’п’яніца’ (Вечаркевіч, Słownik; Тувім, Słownik). Слова амаль не фіксавалася ва ўсх.-слав. лексікаграфіі, хаця вядома ў прастамоўі дастаткова шырока.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дурань, дурны, вар'ят; дурніца, дурыла, дуралей, прыдурак, тупіца, ёлуп, ёлупень, доўбень, асталоп, абэлтух, шаленец, ідыёт, псіхапат, крэцін (разм.); асёл, баран, пень, палена, дуб, дубіна, бот, лапаць, халява, хамут, абух, бязмен (перан., лаянк.) □ дурная галава, яловая галава

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ачуня́ць (БРС, Гарэц., Касп., Чач., КЭС, лаг., Клім.) ’апамятацца, апрытомнець; акрыяць’ (Янк. II), ’апрытомнець, выздаравець’ (Сцяшк.), ачунець, ачуняць ’ачухацца’ (Яруш.), ачуняць, ачуньваць і вычуняць ’паздаравець, выздаравець’ (Шат.), рус. смал. очунять, паўд.-рус. очунеть ’выздаравець, апрытомнець, ачнуцца’, паўн.-рус. оцюнеть. Сюды бранск. ачу́неть, вы́чунеть ’паздаравець, апрытомнець, ачнуцца’, укр. ви́чуняти. Звязваюць з рус. чваниться, чванный, гл. Патабня, РФВ, 3, 171; сумненні да гэтага выказвае Фасмер, 4, 321, 383 — адмаўляе сувязь з рус. чунеть ’прыходзіць у беспрытомны стан’ па семантычных прычынах; параўн. рус. очунѣти ’здурнець’, якое звязваюць з очюно́йдурны’, очунь ’дрэнна, вельмі’, гл. Львоў, ДСИЯ, 10, 1956, 68 і наст.; згодна з іншай версіяй (Львоў, Этимология, 1965, 194 і наст.), рус. очунь ад дзеяслова очутщ паводле Трубачова, Этимология 1971, 83, кароткая форма прыметніка, звязаная з в.-луж. cuni ’мяккі, пяшчотны’, ’тонкі’, славін. cȧ̃nï, cënï ’прыгожы’, што дае падставы рэканструяваць прасл. ot‑junъjь з пазнейшай дэкампазіцыяй o‑tjunъjь; развіццём значэння ад ’малады’ да ’мацнейшы, лепшы’ можна вытлумачыць як рус. очунь, очень ’вельмі’, так і, магчыма, рус. очунять, бел. ачуняць. Тады чуняць ’адчуваць сябе лепей’ (Нас.) і вытворныя вычуняць, атчуняць ’пазбавіцца цяжкай хваробы’ (Нас.), пачунець ’акрыяць’ (Пан. дыс.) трэба лічыць другаснымі ўтварэннямі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малы́, малэ́й ’невялікі’, ’нязначны па колькасці’, ’меншы, чым патрэбна’, ’кароткі’, ’слабы’, ’неістотны, нязначны’, ’малалетні’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; драг., КЭС), Малы Воз ’Малая Мядзведзіца’ (паст., Сл. ПЗБ), малое ’дзіця’ (Нас., Шат.). Ст.-бел. малъ, малый ’невялікі, дробны, невысокі’, ’малады, малалетні’, ’кароткачасовы’, ’малапрацяглы’, ’колькасна нязначны, небагаты’, ’нікуды не варты, нязначны’, ’ледзь прыкметы, слабы’. Укр. мали́й, рус. ма́лый, мало́й, польск. mały, палаб. molĕ, н.- і в.-луж. małki, в.-луж. mały, чэш., славац. malý, славен. mȃli, mál, серб.-харв. ма̏о, макед. мал, балг. малък, ст.-слав. малъ. Прасл. malъ ’малы, невялікі’. Самымі блізкімі і.-е. паралелямі з’яўляюцца ст.-в.-ням. small, ням. schmall ’вузкі’, ’тонкі’, ’бедны’, smalaz vihu ’дробная скаціна’, гоц. smals ’малы, нязначны’, ст.-грэч. μῆλον ’дробная скаціна, авечкі’, ірл. míl ’жывёла’, лац. malusдурны, благі’ (з ’малы, недастатковы’), а таксама франц. māla ’карова’, гал. maal ’цялушка’, ст.-ісл. smale ’дробная скаціна’, — і.-е. *(s)mōl‑/*(s)mēl ’дробная скаціна’ (Бернекер, 2, 13; Голуб-Копечны, 215; Брукнер, 320; Махэк₂, 349; Фасмер, 2, 564; Бязлай, 2, 163–164). Скок (2, 375) дапускае гукаперайманне як крыніцу разглядаемай лексемы. Мартынаў (Балто-слав.-итал. изогл., 30) мяркуе аб пранікненні іт. malos у зах.-балт. арэал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плахі́1 (плахт) ’дрэнны, нядобры’ (Бяльк.; чэрв., пух., даўг., Сл. ПЗБ; Ян.), ’непрыстойны’ (віл., Сл. ПЗБ). З рус. плохой ’кепскі, дрэнны’, ’няўжыўчывы’, ’непрыгожы, несамавіты’, ’дурны, някемлівы, бесклапотны’ і інш., якое з’яўляецца глухім варыянтам балтызма благіліт. plūgas ’благі, дрэнны, паганы’, ’худы’, ’слабы’, параўн. прасл. *hasъліт. grožis ’краса’, прасл. xytrъліт. gudrus ’хітры’, альбо пад уплывам рус. плохой бел. благі змяніла звонкія зычныя на глухія.

Плахі́2 ’спакойны, добры’ (шчуч., пруж., Сл. ПЗБ), ’слабы’ (Ян.), ’ціхі, сціплы’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Укр. плохий ’спакойны, ціхмяны, лагодны, рахманы, пакорлівы’, польск. płochy ’палахлівы, дзікі’, ’ветрагон’, ’марны, нікчэмны’, кш©. ріохі ’тс’, ’хуткі’, чэш. piachy ’палахлівы, асцярожны’, ’сарамлівы’, ц.-слав. плахі? ’баязлівец’, стараж.-рус. плахі? ’трывога’, плахый ’які памыляецца’, славен./Λ//? ’сарамлівы’, серб.-харв. плах ’парывісты, запальчывы’, ’круты’, макед. плах, балг. плах ’баязлівы’. Прасл. *polхь, параўн. поўнагалосныя формы: бел. полах, рус. і ўкр. по́лох, роднасныя ст.-грэч. πάλλω ’ўзбуджаю, узварушваю’, πελεμίζω ’трэсці (трасу)’, ст.-нарв. felms‑fiillr, гоц. us‑fihna ’напалоханы’, ст.-нарв. j&la ’напалохаць’ < і.-е. *pólo‑/*póle (Вязлай–Сной, 3, 45; Фасмер, 3, 317). Бел. і ўкр. формы з пло‑, відаць, пад уплывам польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)