Су́мярак ’змрок’ (ашм., Сл. ПЗБ), на су́мярках ’у час змроку’ (воран., там жа), су́мерак, су́мерка, су́мерк, су́меркі ’тс’ (віц., ЛА, 2), да прасл. *mьrknǫti ’меркнуць’, параўн. рус. су́меркі ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэкшты ’балеткі’, ’льняныя, канапляныя палатняныя тапачкі для дзяцей, нябожчыкаў’ (паст., астрав., воран., шальч., віл., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. mekštas, mäk‑ štas ’тапачка з нітак’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 95).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рамяно́ ’плячо’, ’частка адзежы, што на плячо надзяецца’ (воран., іўеў., астрав., Сл. ПЗБ). Праўн. рус. плечики ’тс’. Перанос ад ра́ме (гл.) і выраўноўванне асноў з Н. скл. мн. л. рамёны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скура́т1 ‘акравак скуры’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Касп., Гарэц., Др.-Падб., Янк., Сл. ПЗБ). Польск. skurat, рус. шкура́т ‘тс’. Да скура (гл.) з суф. ‑ат; гл. Карскі 2-3, 30; Фасмер, 4, 45.

Скура́т2 ‘кажан’ (слонім., лід., Арх. Федар.; воран., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.; гродз., докш., івян., воран., ЛА, 1), скура́ч ‘тс’ (свісл., Шатал.), шкура́т ‘тс’ (ганц., глус., мазыр., ЛА, 1). Да папярэдняга слова; відаць, арэальная інавацыя, параўн. літ. šikšnys ‘кажан’ < šikšna ‘скура’, аналагічна да кажан < кожа ‘скура’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пужло́к ’нешта натапыранае, узбягае’: Палаба не бярэццапужлок капуста (воран., LKK, 16, 187). Да папярэдняга слова, гібрыднае ўтварэнне ад літ. pūžl‑ys і беларускага суфіска ‑ок (Грынавяцкене і інш., там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лётніска, лётніско ’аэрадром’ (воран., лях., драг., Сл. паўн.-зах.). Запазычаны з польск. lotnisko ’тс’. У калінк. гаворцы (в. Аўцюкі, Сл. паўн.-зах.) гэта запазычанне было перероблена ў лётнішчаусх.-слав. суфіксам).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабілі́ндаваць (неадабр.) ’перагаварыць аб усім’ (воран., Сцяшк. Сл.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. bylà ’размова’, ’маўленне’. Магчыма, гэта кантамінаванае ўтварэнне ад bylà і bìldinti ’грукатаць, грукаць’, параўн. рус. натрепа́ться ’нагаварыцца’, бел. наля́скаць (языком).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пратаўчы́ ’заскварыць’ (воран., Сл. ПЗБ). Прэфіксны дэрыват ад таўчы́ з нявызначанай прыстаўкай пра-, звычайна за‑, параўн. затаўчы́ ’заправіць’; гл. яшчэ затаўка. У аснове слоў, відаць, літ. taukãi ’тлушч, сала’, параўн. тук (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лясны́, лясны́й, ліснэ́й ’уласцівы лесу’, ’які жыве, расце, знаходзіцца ў лесе’, ’багаты лесам, лясісты’, ’які мае адносіны да лесаводства’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ); ’дзікі’ (пра яблыні, пчолы)’ (глыб., віл., іўеў., воран., чэрв., Сл. ПЗБ). Прасл. lěs‑ьnъ. Да lěsъ > лес (гл.). Значэнне ’дзікі’ — уплыў балтыйскага субстрату; цяпер яму адпавядаюць лат. прыметнікі ад mežs ’лес’: meža pīle ’дзікая качка’ męża zvēri ’дзікія звяры і інш.’ (Непакупны, Связи, 77–82). Сюды ж лясныя пчолы ’дзікія пчолы’ (чэрв., іўеў., воран., З нар. сл.); лясны клоп ’смярдзюха’ (Сцяшк.), польск. leśnieć ’дзічэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рышто́к ’вадасцёкавая канава’ (ТСБМ, Сцяшк.; смарг., шчуч., шальч., Сл. ПЗБ; маладз., Янк. Мат.; Бір. Дзярж.), ’паток’ (швянч., Сл. ПЗБ), ’затока’ (трак., Сл. ПЗБ), ’сцежка’ (лід., Сл. ПЗБ), ’паз у столі’ (шальч., Сл. ПЗБ), рышто́ка ’затока’ (чэрв., Сл. ПЗБ), рыштко́м, рышто́кам, рыштако́м, рышто́камі ’цурком’ (шальч., воран., трак., слонім, Сл. ПЗБ), рышт (паст., Сл. ПЗБ), рышто́кі ’рагі поту, слёзы на твары’, ’пацёкі на вокнах’ (воран. ЛА 3), ст.-бел. ринштокъ, рыншторкъ ’сцёкавая канава’ (1580). Запазычанне з польск. rynsztok < с.-в.-ням. rinnstok, ням. Rinnstock ’тс’ (Булыка, Запазыч., 290).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)