СНАПКО́ЎСКІ Уладзімір Еўдакімавіч (н. 22.5.1954. г. Віцебск),
бел.гісторык. Д-ргіст.н. (1993), праф. (1995). Скончыў БДУ (1976). У 1979—82 і ў 1988—2000 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі (з 1995 заг. аддзела нац. і міжнар. адносін). У 1982—88 вучоны сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН Беларусі, з 1993 праф. кафедры міжнар. адносін ф-та міжнар. адносін БДУ. Даследуе знешнюю палітыку Беларусі 20 ст., гісторыю бел. эміграцыі, пытанні гістарыяграфіі ўсеагульнай гісторыі і гісторыі Беларусі, дзейнасці міжнар. арг-цый, паліталогіі і сацыялогіі (эліта і міжнар. камунікацыя).
Тв.:
Белорусская ССР в ООН (1945—1985 гг.). Мн., 1985;
Два германских государства и европейская безопасность: история и современность. Мн., 1989 (разам з М.Г.Елісеевым);
Путь Беларуси в ООН, 1944—1945 гг.Мн., 1994;
Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі, 1944—1953 гг.Мн., 1997;
Белорусская эмиграция // Белоруссия и Россия: Общества и государства. М., 1998;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПРО́ГІС Іван Якаўлевіч (2.7.1833, хутар Штокмансгоф, Латвія — 1918),
гісторык, архівіст. Скончыў рыжскія духоўныя вучылішча і семінарыю (1861), з Пецярбургскай духоўнай акадэміі выключаны ў 1863 за ўдзел у студэнцкіх «беспарадках». Працаваў у Пецярбургскай публічнай б-цы (1863), настаўнікам у Віленскай навуч. акрузе з даручэннем упарадкаваць кнігі Віленскай публічнай б-кі. З 1865 пам. архіварыуса, у 1879—1915 архіварыус Віленскага цэнтр. архіва стараж. актаў, адначасова ў 1870—1915 чл.Віленскай археаграфічнай камісіі. Разам з М.І.Рарбачэўскім, П.А.Гільтэбрантам і інш. падрыхтаваў шэраг тамоў «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі», склаў паказальнікі да многіх тамоў «Актаў» і да 1—13-га «Археаграфічнага зборніка дакументаў». Распрацаваў навукова-даведачны апарат па дакументах архіва. Пачатая ім праца па складанні вопісу актавых кніг архіва няскончана.
Тв.:
Географический словарь древней Жомойтской земли XVI ст. Вильна, 1888;
Виленские архивы... Вильна, 1902.
Літ.:
Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНКЕ́ВІЧ (Сянькевіч) Віктар
(псеўд.Язэп Барэйка; н. 19.1.1926, в. Гірстуны Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел.гісторык, журналіст на эміграцыі. Скончыў Мадрыдскі ун-т (1958). Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Пачаткі княства Літоўскага». У 2-ю сусв. вайну ў франц. антыфаш. Супраціўленні, у складзе 2-га Польскага корпуса ген. Андэрса ўдзельнічаў у вызваленні ад гітлераўцаў г. Балоння (Італія). Адзін з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі (ліст. 1946). Друкаваўся ў бел. эмігранцкіх выданнях — час. «На шляху» (яго заснавальнік), «Зважай», газ. «Бацькаўшчына», «Беларус» і інш. Аўтар публікацый на гіст. тэмы, у т. л. «Пра ўдзел беларусаў на заходніх франтах другой сусветнай вайны», «Сымон Рак-Міхайлоўскі: З нагоды сотых угодкаў ад нараджэння», «Да 175-годдзя аднаўлення Вялікага княства Літоўскага», «Ю.І.Крашэўскі», «Матэрыялы з гісторыі ўзброеных сіл БНР», «У 70-я ўгодкі савецка-літоўскага мірнага дагавора», «Ігнат Грынявіцкі: да 135-годдзя ад нараджэння і 110 — ад смерці» і інш. З 1992 жыве ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЦЫТ Публій Карнелій (Publius Cornelius Tacitus; каля 58, г. Інтэрамн, цяпер г. Тэрні, Італія — пасля 117),
старажытнарымскі гісторык і паліт. дзеяч. Займаў пасады прэтара (88), консула (97), праконсула правінцыі Азія (112—113). Аўтар прац: «Гісторыя» (з 14 кн. захаваліся 1—4 і часткова 5, нап. каля 105—107) ахоплівае жыццё Рыма і ўсёй імперыі 69—96; «Аналы» (з 16 кн. захаваліся 1—4, 11—15, нап. каля 115—117) асвятляюць гісторыю Рым. імперыі 14—68. У этнагр. і геагр. нарысе «Германія» (98) апісаў грамадскі лад, рэлігію і побыт стараж. германцаў. Гал. рухаючай сілай гісторыі лічыў волю і ўчынкі людзей, найперш імператараў, ідэалізаваў арыстакратычную рэспубліку. Звесткі Т. вызначаюцца дакладнасцю і ўяўляюць каштоўнасць як сведчанні відавочцы.
Тв.:
Рус.пер. — Соч.Т. 1—2. М., 1993;
Анналы. Малые произведения. История. М., 2001.
Літ.:
Кнабе Г.С. Корнелий Тацит: Время. Жизнь. Книги. М., 1981;
Немировский А.И. Рождение Клио: У истоков ист. мысли. Воронеж, 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЗЕРАЎ Іван Макаравіч (5.2.1889, г. Смаленск, Расія — 21.3.1947),
расійскі і бел. мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры. Вучыўся на аддзяленні Маскоўскага археал. ін-та ў Смаленску (1916—19). Працаваў у Смаленскім дзярж. музеі (да 1941), з 1946 нач. аддзела аховы помнікаў Упраўлення па справах архітэктуры пры СМ Беларусі. Даследаваў помнікі стараж. дойлідства Полацка (Сафійскі сабор, тры Бельчыцкія царквы, 1928; зрабіў графічную рэканструкцыю Спаса-Праабражэнскай царквы Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, 1927), Віцебска (абмеры Дабравешчанскай царквы), Смаленска, фрэскавыя размалёўкі ў Полацку, Віцебску, з 1946 — Гродзенскую Барысаглебскую царкву.
Тв.:
Да пытання аб Спасаўскай царкве ў Полацку // Гіст.-археал.зб.Мн., 1927. № 1;
Полацкая архітэктура XI—XII стст. у святле новых даследаванняў // Маладосць. 1991. № 6—8, 10;
Белорусское и смоленское зодчество XI—XIII вв. Мн., 1994.
Літ.:
Воронин Н.Н. И.М.Хозеров // Краткие сообщения Ин-та истории материальной культуры АНСССР. М., 1948. Вып. 19: Штыхов Г.В. Древнеполоцкое каменное зодчество // Белорусские древности. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЬЕР (Thiers) Адольф (14.4.1797, г. Марсель, Францыя — 3.9.1877),
французскі дзярж. дзеяч, гісторык. Чл.Франц. акадэміі (з 1833). Па прафесіі адвакат. У час Ліпеньскай манархіі прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў. Быў арганізатарам жорсткага задушэння рэсп. паўстанняў 1834 у Ліёне, Парыжы і інш. Напярэдадні Лютаўскай рэвалюцыі 1848 перайшоў у апазіцыю да ўрада Гізо, падтрымліваў кандыдатуру Л.Банапарта (гл.Напалеон III) у прэзідэнты. Пасля банапартысцкага перавароту 1851 адышоў ад паліт. дзейнасці, з 1863 у памяркоўна-ліберальнай апазіцыі. Пасля рэвалюцыі 1870 у Францыі ў 1871 узначаліў выканаўчую ўладу Франц. рэспублікі; заключыў зневажальны для Францыі мірны дагавор з Прусіяй. У час Парыжскай камуны 1871 узначаліў версальцаў у барацьбе супраць камунараў. Са жн. 1871 прэзідэнт Трэцяй рэспублікі. З 1873 у адстаўцы. Ц. — адзін з заснавальнікаў новага кірунку ў гістарыяграфіі, які прызнаваў барацьбу класаў ключом да разумення ўсёй франц. гісторыі, але заканамернай лічыў толькі барацьбу паміж буржуазіяй і дваранствам. Аўтар «Гісторыі Французскай рэвалюцыі» (1823—27), «Гісторыі Консульства і Імперыі» (1845—69).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯРО́ХІН Станіслаў Фёдаравіч (н. 4.10.1929, г. Яраслаўль, Расія),
бел. этнограф, гісторык. Скончыў БДУ (1965). З 1957 працаваў у мед. установе на Брэстчыне, у друку, на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1971 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Даследуе матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў. Сааўтар кніг «Бортніцтва на Беларусі» (1980) і «Занятак спрадвеку высакародны» (1987, абедзве з У.Гурковым). Аўтар раздзелаў у калект. зб-ках і манаграфіях «Пытанні этнаграфіі і фалькларыстыкі», «Помнікі народнай архітэктуры і побыту Беларусі» (абедзве 1979), «Этнаграфія Беларусі» (1980), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Святы і абрады ў Беларускай ССР» і «Палессе: Матэрыяльная культура» (абодва 1988).
Тв.:
Охота в Белоруссии. Мн., 1986;
Мядовы бунт. Мн., 1987;
У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі. Мн., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАПКО́ Валянціна Уладзіміраўна (н. 25.2.1925, Мінск),
бел.гісторык. Д-ргіст.н. (1969), праф. (1976). Скончыла БДУ (1950). З 1953 у Ін-це гісторыі АНБССР, з 1972 заг. кафедры ў Мінскім пед. ін-це. З 1978 у БДУ: заг. кафедры гісторыі БССР, з 1984 праф. кафедры гісторыі стараж. свету і сярэдніх вякоў. Даследуе сац.-эканам. працэсы ў Беларусі ў 1-й пал. 19 ст. Адзін з аўтараў прац «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 2, 2-е выд. 1961), «Гісторыя Мінска» (1967), «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 1, 1972), «Полацк: Гіст. нарыс» (2-е выд. 1987). Адзін са складальнікаў зб. дакументаў «Беларусь у эпоху феадалізму» (т. 3—4, 1961—79).
Тв.:
Беларускі першадрукар Георгій Скарына. Мн., 1956;
Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX в. Мн., 1966;
Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. Мн., 1972;
Города Белоруссии в первой половине XIX в.: (Экон. развитие). Мн., 1981;
Историография БССР. Эпоха феодализма. Мн., 1986 (разам з З.Ю.Капыскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБУ́НЯ Канстанцін Іванавіч (28.10.1912, в. Даўгінічы Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 13.10.1984),
бел.гісторык. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-ргіст.н. (1964), праф. (1966). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1937). У 1940—41 выкладчык гісторыі ў БДУ. З 1946 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. З 1948 у ЦККПБ (кансультант, заг. сектара, нам.заг. аддзела). З 1956 у Ін-це гісторыі АН Беларусі (заг. сектара публікацый, гісторыі Беларусі дасав. грамадства), адначасова выкладаў у ВНУ Мінска. Даследаваў гісторыю сялянства і сельскай гаспадаркі Беларусі ў 2-й пал. 19 ст., сял. рух у рэвалюцыю 1905—07, дзейнасць арг-цый РСДРП. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 тамах (т. 1—2, 1972), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» у 4 тамах (т. 1, 1984).
Тв.:
Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905—1907 гг.Мн., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЗА́Р Шнеўр Залман (сапр.Рубашаў Залман; 1889, г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 1974),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Ізраіля, пісьменнік і гісторык л-ры. З сям’і прыхільнікаў хасідызму. Атрымаў традыц.яўр. адукацыю, вучыўся на Вышэйшых курсах усходазнаўства (Пецярбург), у Страсбурскім і Берлінскім ун-тах (1912—17). У юнацтве прыхільнік руху Паалей Цыён, з 1907 адзін з лідэраў сіянісцкага руху ў Вільні, з 1912 у Германіі. У 1917—20 у складзе Камісіі па вывучэнні эканам. становішча ў Палесціне распрацоўваў план гасп. развіцця будучай яўр. дзяржавы. З 1924 жыў у Палесціне, удзельнічаў у яўр.прафс. і нац.-вызв. руху. Чл. дэлегацыі Яўр. агенцтва (Сахнут) на Ген. Асамблеі ААН 1947. Пасля абвяшчэння дзяржавы Ізраіль (14.5.1948) дэп. яе парламента (кнесета, з 1949), міністр адукацыі і культуры (1949—51). У 1956—60 старшыня Іерусалімскага выканкома Сусветнай сіянісцкай арганізацыі. У 1963—73 прэзідэнт Ізраіля. Аўтар гіст.-літ. зб-каў «Гісторыя біблейскай крытыкі» (1925), «Светачы» (1963), аўтабіягр. нарысаў «Перадсвітальныя зоркі» (1949) і ІНШ.