ШАБУ́НЯ Канстанцін Іванавіч (28.10.1912, в. Даўгінічы Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 13.10.1984),
бел. гісторык. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-ргіст.н. (1964), праф. (1966). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1937). У 1940—41 выкладчык гісторыі ў БДУ. З 1946 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. З 1948 у ЦККПБ (кансультант, заг. сектара, нам.заг. аддзела). З 1956 у Ін-це гісторыі АН Беларусі (заг. сектара публікацый, гісторыі Беларусі дасав. грамадства), адначасова выкладаў у ВНУ Мінска. Даследаваў гісторыю сялянства і сельскай гаспадаркі Беларусі ў 2-й пал. 19 ст., сял. рух у рэвалюцыю 1905—07, дзейнасць арг-цый РСДРП. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 тамах (т. 1—2, 1972), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» у 4 тамах (т. 1, 1984).
Тв.:
Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905—1907 гг.Мн., 1962.