СЦЯКЛО́Ў Уладзімір Андрэевіч (9.1.1864, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 30.5.1926),
расійскі матэматык, арганізатар і гісторык навукі; заснавальнік навук. школы па матэм. фізіцы. Акад. Пецярбургскай АН (1912, чл.-кар. 1902). Замежны ганаровы чл. Гётынгенскай АН (1925). Скончыў Харкаўскі ун-т (1887), дзе працаваў з 1889 (з 1896 праф.). З 1906 у Пецярбургскім ун-це. У 1919—26 віцэ-прэзідэнт АНСССР, арганізатар і з 1921 дырэктар Фізіка-матэм. ін-та АНСССР. Навук. працы па матэм. фізіцы, матэм. аналізе, тэорыі пругкасці, гідрадынаміцы і гісторыі матэматыкі. Аўтар кніг і нарысаў аб навук. творчасці М.В.Ламаносава, Г.Галілея, М.І.Лабачэўскага, А.Пуанкарэ, П.Л.Чабышова і інш. Яго імем названы Матэм.ін-тАНСССР (1934).
Тв.:
Основные задачи математической физики. 2 изд. М., 1983.
Літ.:
Владимиров В.С., Маркуш И.И. В.А.Стеклов — ученый и организатор науки. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЕ́ЎСКІ Васіль Іванавіч (6.1.1849, г. Полацк Віцебскай вобл. — 4.10.1916),
расійскі гісторык народніцкага кірунку, грамадскі дзеяч. Брат М.І.Сямеўскага. Праф. (1882), д-ррус. гісторыі (1889). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1872), у 1882—86 у ім прыват-дацэнт. Вывучаў гісторыю сялянства 18—19 ст. і рабочага класа ў Расіі, вызв. рух дзекабрыстаў і петрашэўцаў. Адзін са стваральнікаў партыі нар. сацыялістаў (1906), чл. яе ЦК. У працах С. «Сяляне ў цараванне імператрыцы Кацярыны II» (т. 1—2, 1881—1901), «Сялянскае пытанне ў Расіі ў XVIII і першай палавіне XIX ст.» (т. 1—2, 1888), «Рабочыя на сібірскіх залатых промыслах» (т. 1—2, 1898), «Палітычныя і грамадскія ідэі дзекабрыстаў» (1909), «М.В.Буташэвіч-Петрашэўскі і петрашэўцы» (ч. 1, 1922) багаты архіўны матэрыял. У 1913—16 адзін са стваральнікаў і рэдактар гіст.-літ. часопіса ліберальна-народніцкага кірунку «Голос минувшего».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЕ́ЎСКІ Міхаіл Іванавіч (16.1 1837, с. Фядорцава Пскоўскай вобл., Расія — 21.3.1892),
расійскі гісторык, публіцыст. Брат В.І.Сямеўскага. Тайны саветнік (1882). Скончыў Полацкі кадэцкі корпус (1852) і Дваранскі полк (Пецярбург, 1854). У 1857—61 на ваен. службе. У 1863—82 на службе ў Дзярж. канцылярыі. У канцы 1850 — пач. 60-х г. супрацоўнічаў у выданнях Вольнай рус. друкарні (Лондан), сабраў вакол сябе гурток апазіцыйна настроеных асоб, быў пад наглядам «Трэцяга аддзялення». У 1870—92 рэд.-выдавец час.«Русская старина». З 1856 друкаваў свае артыкулы і нарысы па рас. гісторыі. Асн. твор — «Нарысы і апавяданні з рускай гісторыі XVIII ст.» (т. 1—3, 2-е выд., 1883—84). Выяўляў і друкаваў дакументы з правінцыяльных і сямейных архіваў, у т. л. мемуары А.Ц.Болатава, Я.П.Шахаўскога, дзекабрыстаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛСТО́Й Дзмітрый Андрэевіч (13.3.1823, Масква — 7.5.1889),
граф, рас.дзярж. дзеяч, гісторык. Скончыў Царскасельскі ліцэй (1843). З 1848 служыў у дэпартаменце духоўных спраў Мін-ваўнутр. спраў, з 1853 — у Марскім мін-ве. З 1861 сенатар, з 1866 чл.Дзярж. савета. У 1865—80 обер-пракурор Сінода, з 1866 міністр нар. асветы. Правёў рэформы сярэдняй адукацыі (1871), гар. вучылішчаў (1874), духоўных навуч. устаноў пры Сінодзе (1867, 1869). У 1882—89 міністр унутр. спраў Расіі і шэф корпуса жандараў, Прыхільнік «моцнай» улады, адзін з лідэраў паліт. рэакцыі 1880-х г. З дапамогай А.Дз.Пазухіна распрацаваў праекты «контррэформ»: «Закон аб земскіх участковых начальніках» (1889), «Палажэнне аб земскіх установах» (1896). З 1882 прэзідэнт Акадэміі навук. Аўтар прац «Гісторыя фінансавых устаноў Расіі з часоў заснавання дзяржавы да смерці імп. Кацярыны II» (1848), «Рымскі каталіцызм у Расіі» (1876).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ДЖМАН (Tudjman, Tudman) Франьё (14.5.1922, Вяліка-Трговішча, Харватыя — 10.12.1999), харвацкі ваен., паліт. і дзярж. дзеяч, гісторык. Ген.-маёр (1960), д-ргіст.навук. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік антыфаш. партыз. руху.
Пасля 1945 служыў у югасл. Мін-ве абароны і Генштабе. З 1961 вучыўся ў Заграбскім ун-це, з 1963 выкладаў у ім, потым дырэктар Ін-та гісторыі харвацкага рабочага руху (г. Заграб), У 1967 за выступленні ў абарону самабытнасці харвацкай мовы звольнены з працы і выключаны з Саюза камуністаў Югаславіі. Да 1969 выбіраўся дэпутатам харвацкага Сабара (парламента). У 1971—73 зняволены югасл. ўладамі за «контррэв. дзейнасць», у 1981—84 — за «антыдзярж. прапаганду». У 1989 заснаваў Харвацкую дэмакр. садружнасць (з 1998 старшыня гэтай партыі). З мая 1990 старшыня Дзярж. прэзідыума, са жн. 1992 прэзідэнт Харватыі. Устанавіў у краіне аўтакратычны рэжым. Аўтар шэрагу кніг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗЕ́МБЛА Люцыян (11.2.1864, Вільня — 12.12.1942),
гісторык культуры, краязнавец, калекцыянер. Адзін з ініцыятараў стварэння ў Вільні т-ва аматараў старажытнасцей і народазнаўства (1899), т-ва музея навукі і мастацтва (1906), прымаў актыўны ўдзел у віленскім т-ве сяброў навукі. Сабраў каштоўную б-ку і калекцыю рукапісаў (часткова зберагаецца ў рукапісным аддзеле Цэнтр. б-кі АН Літвы). Апублікаваў у польскай прэсе (Варшава, Вільня) шмат артыкулаў на гіст.-культ. і гіст.-літ. тэмы, у т. л. пра жыццё і творчасць У.Сыракомлі. Перапісваўся з Э.Ажэшка. Ініцыятар ушанавання памяці А.Міцкевіча ў 1897 у Вільні, членам юбілейнага к-та быў і Ф.Багушэвіч. Аўтар некралогаў пра Багушэвіча «Паэт-юрыст», «Францішак Бенедыкт Багушэвіч» (1900).
Тв.:
Бел.пер. — Паэт-юрыст // Пачынальнікі. Мн., 1977;
Францішак Бенедыкт Багушэвіч // Александровіч С.Х., Александровіч В.С. Беларуская літаратура XIX — пачатку XX ст.: Хрэстаматыя крытыч. матэрыялаў. Мн., 1978.
польскі гісторык. Чл.-кар. польск. АН у Кракаве (1927), д-р габілітаваны (1920), праф. надзвычайны (1921), звычайны (1924). Скончыў Кракаўскі ун-т. Выкладаў гісторыю ў Варшаве, у 1915—18 у Маскве (у эвакуацыі), сакратар Польск. навук.т-ва. У 1919—20 працаваў у Гал. архіве стараж. актаў у Варшаве, выкладаў у Вольным Польскім ун-це, Варшаўскім ун-це. З 1920 дацэнт Віленскага ун-та, з 1921 праф., заг. кафедры сярэдневяковай гісторыі і дапаможных гіст.навук. Заснавальнік і першы рэдактар час.«Атэнэум Віленьске». З 1928 праф., заг. кафедры гісторыі Усх. Еўропы Пазнанскага ун-та. У 1939—40 зняволены ням. фашыстамі як заложнік. Выкладаў на тайных занятках Варшаўскага ун-та і Ун-та зах. зямель. Даследаваў гісторыю ВКЛ, гісторыю правасл. царквы ў Польшчы і ВКЛ, гістарыяграфію, дыпламатыку і палеаграфію ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВАСТО́Ў Уладзімір Міхайлавіч (24.6.1905, Казань, Татарстан — 9.3.1972),
расійскі гісторык. Акад.АНСССР (1964), чл. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1965), АН ГДР (1967). Вучыўся ў Казанскім ун-це (1922—26). З 1934 дац., праф. Маскоўскага ун-та. У 1944—45 і 1957—59 у апараце ЦККПСС. У 1945 дырэктар Вышэйшай дыпламат. школы Наркамата замежных спраў СССР, у 1946—54 заг. кафедры міжнар. адносін Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС. У 1959—67 дырэктар Ін-та гісторыі АНСССР, у 1967—71 прэзідэнт Акадэміі пед. навук СССР, з 1971 акад.-сакратар Аддзялення гісторыі АНСССР. Аўтар і рэдактар прац па гісторыі новага часу і міжнар. адносін. Дзярж. прэміі СССР 1942 і 1946.
Тв.:
История дипломатии. Т. 2. 2 изд. М., 1963;
История внешней политики СССР. Ч. 1—2. М., 1966—71 (у сааўтарстве).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ХАНАЎ Леанід Ніканоравіч (н. 19.2.1938, в. Малы Алонец Алонецкага р-на, Карэлія),
бел. педагог і гісторык, дзярж. дзеяч. Замежны чл.Рас. акадэміі адукацыі (2001). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Д-ргіст.н. (1988), праф. (1989). Скончыў Гродзенскі ун-т (1960). З 1964 на камсамольскай і парт. рабоце. З 1978 прарэктар Мінскага ін-та замежных моў; з 1989 прарэктар, з 1993 рэктар Бел.пед. ун-та. З 1999 прэзідэнт Бел. акадэміі адукацыі. Даследуе развіццё і станаўленне бел.пед. навукі, праблемы ўдасканалення сістэмы вышэйшай адукацыі, абагульняе вопыт работы па маральным выхаванні моладзі. Чл. Савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь, нам. старшыні пастаяннай камісіі па Нац. бяспецы і міжнар. справах (1996—2000).
бел.гісторык архітэктуры. Дачка І.Ц.Дуброўскага. Канд. архітэктуры (1967). Скончыла БПІ (1959). У 1960—92 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН, адначасова ў 1963—71 выкладчык БПІ. Даследуе гіст. планіроўку і забудову Віцебска, Магілёва, Мінска, помнікі архітэктуры Беларусі: раздзелы па горадабудаўніцтве 14, 17 і 18 ст. у «Гісторыі беларускага мастацтва» ( т. 1—6, 1987—94), «Помнікі архітэктуры і мастацтва» ў серыі кніг «Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі» (Камянецкі р-н, 1997; Мядзельскі р-н, 1998; Нясвіжскі р-н, 2001, і інш.). Адзін з аўтараў і чл. рэдкалегіі «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (1984—88) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.:
Архітэктура Магілёва. Мн., 1973;
Архітэктура Віцебска. Мн., 1980;
Памятники архитектуры Минска XVII — начала XX в. Мн., 1984 (разам з А.Ю.Пятросавай).