ХВАСТО́Ў Уладзімір Міхайлавіч (24.6.1905, Казань, Татарстан — 9.3.1972),

расійскі гісторык. Акад. АН СССР (1964), чл. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1965), АН ГДР (1967). Вучыўся ў Казанскім ун-це (1922—26). З 1934 дац., праф. Маскоўскага ун-та. У 1944—45 і 1957—59 у апараце ЦК КПСС. У 1945 дырэктар Вышэйшай дыпламат. школы Наркамата замежных спраў СССР, у 1946—54 заг. кафедры міжнар. адносін Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1959—67 дырэктар Ін-та гісторыі АН СССР, у 1967—71 прэзідэнт Акадэміі пед. навук СССР, з 1971 акад.-сакратар Аддзялення гісторыі АН СССР. Аўтар і рэдактар прац па гісторыі новага часу і міжнар. адносін. Дзярж. прэміі СССР 1942 і 1946.

Тв.:

История дипломатии. Т. 2. 2 изд. М., 1963;

История внешней политики СССР. Ч. 1—2. М., 1966—71 (у сааўтарстве).

т. 16, с. 572

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)