ЧАРНЯ́ЎСКАЯ Тамара Ігнатаўна (н. 2.10.1934, Масква),
бел. гісторык архітэктуры. Дачка І.Ц.Дуброўскага. Канд. архітэктуры (1967). Скончыла БПІ (1959). У 1960—92 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН, адначасова ў 1963—71 выкладчык БПІ. Даследуе гіст. планіроўку і забудову Віцебска, Магілёва, Мінска, помнікі архітэктуры Беларусі: раздзелы па горадабудаўніцтве 14, 17 і 18 ст. у «Гісторыі беларускага мастацтва» ( т. 1—6, 1987—94), «Помнікі архітэктуры і мастацтва» ў серыі кніг «Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі» (Камянецкі р-н, 1997; Мядзельскі р-н, 1998; Нясвіжскі р-н, 2001, і інш.). Адзін з аўтараў і чл. рэдкалегіі «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (1984—88) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.:
Архітэктура Магілёва. Мн., 1973;
Архітэктура Віцебска. Мн., 1980;
Памятники архитектуры Минска XVII — начала XX в. Мн., 1984 (разам з А.Ю.Пятросавай).
т. 17, с. 242
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)