сямейства птушак атр. курападобных. 4 падсям.: курапаткі, курапаткі зубчастадзюбыя (Odontophorinae, 10 родаў), фазаны (Phasianinae, 16 родаў) і цацаркі (Numidinae, 5 родаў). Каля 180 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках. Жывуць у разнастайных ландшафтах. Аселыя (акрамя перапёлак). У Чырв. кнізе МСАП 21 від і 2 падвіды.
Даўж. да 235 см, маса да 5 кг. У самцоў многіх відаў на неаперанай цэўцы рагавая шпора. Пераважна расліннаедныя. Манагамы і палігамы. Для многіх відаў характэрны перыяд такавання. Банкіўскія куры (гл.Банкіўскі певень) — родапачынальнік свойскіх парод курэй; паўліны і фазаны паўпрыручаныя. Многія Ф. — аб’екты палявання і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАЛО́Ў Валерый Васілевіч (21.3.1941, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 18.8.1991),
бел. габаіст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1967, кл. Ю.Цёмкіна). З 1964 артыст канцэртна-эстр. аркестра Бел. тэлебачання і радыё, адначасова бас-гітарыст эстр. гуртоў «Арбіта-67» і «Лявоны» (пад кіраўніцтвам У.Мулявіна); з 1968 канцэртмайстар групы габояў Дзярж.акад.сімф. аркестра Беларусі. Адзін з заснавальнікаў і артыст ансамбля «Кантабіле». У 1970—87 (з перапынкамі) выкладаў у Мінскім муз. вучылішчы імя Глінкі. Яго выкананню характэрны мяккае, спеўнае гучанне інструмента, тонкае ансамблевае пачуццё, дасканалая тэхніка. Аўтар аранжыровак і транскрыпцый старадаўняй замежнай і бел. музыкі, у т. л.«Полацкага сшытка» (з Г.Гедыльтэрам). Першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУД,
нешта незвычайнае, што выклікае здзіўленне; у рэлігійных і міфалагічных уяўленнях звышнатуральная з’ява, выкліканая ўмяшаннем божай, незямной сілы. Шматлікія паданні пра Ц. характэрны для ўсіх рэлігій. У т.зв. рэлігіях адкрыцця (хрысціянства, іслам, іудаізм) Ц. лічыцца сведчаннем сапраўднасці божага адкрыцця і доказам усемагутнасці Бога. У пратэстанцкай тэалогіі паняцце «Ц.» набыло шмат інтэрпрэтацый: М.Лютэр далучаў да Ц. ўсе здзяйсненні, якія адбываюцца ў свеце, сціраючы межы паміж натуральным і цудоўным. Прадстаўнікі Цюбінгенскай школы лічылі ўсе біблейскія паведамленні пра Ц. недакладнымі. Ф.Шлеермахер абвясціў Ц. рэліг. эквівалентам выпадковасці. Р.Бультман прапанаваў метад дэміфалагізацыі хрысціянства, згодна з якім хрысц. міфалогія страчвае рысы Ц., а сапраўднае тлумачэнне Ц. бачыў у атаясамленні веры ў Ц. і веры ў Бога.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАХО́ЎСКІ Леанід Станіслававіч (н. 28.4.1937, Мінск),
бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1955). З 1957 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1977 выкладчык Бел. харэагр. вучылішча, у 1995—98 педагог-рэпетытар Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі. Для яго выканальніцкай манеры характэрны пластычная выразнасць, драм. асэнсаванасць, дакладнасць псіхал. характарыстык: Князь, Хуан, Іван («Выбранніца», «Мара», «Альпійская балада» Я.Глебава), Спартак, Гармодзій («Спартак» А.Хачатурана), Лені («Сцежкаю грому» К.Караева), Эспада («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Пер Гюнт («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Гірэй («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Ротбарт («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Кален («Марная засцярога» П.Л.Гертэля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУМА́ЦКІЯ ПЕ́СНІ,
сацыяльна-бытавыя пазаабрадавыя нар. песні. Узніклі ў асяроддзі чумакоў. У Ч.п. адлюстравана нялёгкая праца чумакоў, іх спецыфічны побыт у час працяглага адрыву ад дому, узаемаадносіны ў арцелях, пратэст супраць эксплуатацыі і сац. няроўнасці, а таксама ўзаемаадносіны з сям’ёй і інш.Найб. захавалася бел. Ч.п. пра горкую долю, хваробу, смерць і пахаванне чумака на чужыне, развітанне з сям’ёй ці каханай дзяўчынай, пра каханне. Для Ч.п. характэрны глыбокі псіхалагізм, тонкасць у перадачы пачуццяў, сімволіка. Большасць з іх сумныя; былі і вясёлыя песні. Бытавалі ў сял. асяроддзі як бяседныя, застольныя.
Літ.:
Гринблат М.Я. Белорусы. Мн., 1968;
Беларуская народна-паэтычная творчасць. Мн., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ШСКАЕ ШКЛО, Багемскае шкло,
мастацкі промысел Чэхіі. Развіваецца з 14—15 ст., росквіту дасягнула з канца 16 ст., калі прыдворны майстар імператара Рудольфа II К.Леман вынайшаў тэхніку разьбы (гравіроўкі) па шкле. Шырокую вядомасць набыло з 2-й пал. 17 ст., калі сталі вырабляць таўстасценнае кальцыева-вапнавае шкло (т.зв. чэшскі хрусталь), якое дапускала глыбокую агранку. У 2-й пал. 18—20 ст. развівалася ў рэчышчы існуючых стыляў. Для сучаснага Ч.ш. характэрнытрадыц. прыёмы агранкі і гравіроўкі ў спалучэнні з пошукамі пластычнай цэласнасці і выразнасці форм, тонкім выкарыстаннем светлавых і колеравых эфектаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРКУ́НАС (Jurkūnas) Вітаўтас (н. 1.6.1910, с. Віндзейкяй Вільнюскага пав., Літва),
літоўскі графік. Засл. дз. маст. Літвы (1947). Нар. мастак Літвы (1960). Нар. мастак СССР (1963). Скончыў Каўнаскую маст. школу (1935). З 1945 выкладчык Маст. ін-та Літвы ў Вільнюсе (у 1945—52 дырэктар, з 1960 праф.). Для твораў характэрны буйны план, дынамічны, разнастайны штрых, спалучэнне сучаснай тэматыкі з традыцыямі нар.выяўл. мастацтва: эстампы «У лесе» (1935), «Пахаванне ахвяр вайны» (1943). «Буду даяркай!» (1960), цыклы «Рыбакі» (1937—39), «Зверствы фашысцкіх акупантаў» (1945—46), ілюстрацыі да кніг «Поры года» К.Данелайціса (1956), «Анікшчайскі бор» А.Баранаўскаса (1977) і інш.Дзярж. прэмія Літвы 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́СТРАБЫ (Accipiter),
род драпежных птушак сям. ястрабіных. 47 відаў. Пашыраны паўсюдна акрамя Арктыкі, Антарктыкі і пустынных бязлесных абласцей. Жывуць у лясах. На Беларусі 2 віды: перапёлачнік, ці Я.-перапёлачнік, або Я. малы, і цецяроўнік, ці Я.-цецяроўнік, або Я. вялікі. 4 падвіды ў Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. цела 25—68 см, маса 80—2000 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Афарбоўка большасці відаў шэрая, радзей рыжая. Характэрны папярочна-паласаты (у дарослых) або плямісты (у маладых) ніз цела, жоўтыя лапы (выключэнне чырвананогі Я.). Бывае і яркая афарбоўка. Нясуць 2—5 яец. Асн. корм — дробныя млекакормячыя і птушкі, радзей земнаводныя, паўзуны і насякомыя. Некат. віды Я. выкарыстоўваюць для палявання як лоўчых птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НА,
рака ва Усх. Сібіры, у Іркуцкай вобл. і Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. Даўж. 4400 км, пл.бас. 2490 тыс. км². Пачынаецца на зах. схіле Байкальскага хр., за 21 км ад воз. Байкал, упадае ў м. Лапцевых. У верхнім цячэнні (да вусця р. Віцім) праразае Лена-Ангарскае плато, цячэ ў вузкай даліне (шыр. 1—10 км) са стромкімі схіламі, шмат парогаў і вадаспадаў. Пасля ўпадзення р. Кірэнга становіцца паўнаводнай суднаходнай ракой. У сярэднім цячэнні (паміж вусцямі Віціма і Алдана) даліна пашыраецца да 20—30 км, у рэчышчы шмат астравоў. Ніжэй прытока Алёкма 600 км цячэ ў вузкай (3—4 км) даліне, складзенай з вапнякоў, абрывы з якіх часам утвараюць мудрагелістыя формы (Ленскія слупы). За 100 км вышэй г. Якуцк шыр. даліны 25—30 км ніжэй выходзіць на Цэнтральнаякуцкую раўніну. У вусці ўтварае дэльту (пл. каля 30 тыс.км²), падзяляецца на пратокі, з якіх найб. Вялікая Трафімаўская і Быкаўская (злучае Л. з бухтай Тыксі). Гал. прытокі: Нюя, Вілюй (злева), Кірэнга, Віцім, Алёкма, Алдан (справа). Сярэдні расход вады каля с. Кюсюр 16 500 м³/с. Жыўленне пераважна снегавое і дажджавое. Характэрны высокае веснавое разводдзе, значныя дажджавыя паводкі, нізкая летняя межань. Л. штогод выносіць у мора каля 12 млн.т завіслых наносаў. Ледастаў у верхнім цячэнні з канца кастр. да сярэдзіны мая, у ніжнім — часам з канца вер. да пач.чэрв.; пры крыгаломе — заторы лёду; характэрны наледзі. Суднаходства ў разводдзе ад г.п. Качуг, рэгулярнае — ад Усць-Кута (Асятрова). Рыбалоўства пераважна ў нізоўі ракі. Прамысл. рыбы: муксун, сібірская рапушка, нельма, омуль, таймень. Гал. парты і прыстані: Булун, Жыганск, Якуцк, Алёкмінск, Ленск, Кірэнск, Асятрова, Пакроўск, Сангар. Асн. крыніцы забруджвання — прадпрыемствы золата і алмазаздабыўной прам-сці, горна-абагачальныя прадпрыемствы.
Літ.:
Мостахов С.Е. Река Лена. Якутск, 1972;
Колесов А.Н., Мостахов С.Е. По реке Лене: Путеводитель-справочник. Якутск, 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІХАТЭ́-АЛІ́НЬ,
горная сістэма на ПдУ Расіі ў Прыморскім і Хабараўскім краях, паміж Японскім м. і далінамі р. Усуры і ніжняга Амура. Даўж. 1200 км, шыр. да 250 км, сярэдняя выш. 800—1000 м, найвыш. пункт г. Тардокі-Яні (2077 м). Складаецца з хрыбтоў, выцягнутых з ПнУ на ПдЗ і падзеленых глыбокімі далінамі. Пераважае сярэднеўзгорысты рэльеф. Паўн.ч. — высокае плато, складзенае гал.ч. з базальтаў. На У абрываецца да мора, утвараючы сярэднягорныя хрыбты са стромкімі схіламі. Асобныя невял. базальтавыя плато характэрны і для паўд.ч. гор. Цэнтр.ч. складаецца з найб. высокіх горных хрыбтоў паўн.-ўсх. распасцірання. На З паката паніжаецца да даліны р. Усуры; характэрны вузкія падоўжаныя даліны і катлавіны, якія аддзяляюць перадавыя хрыбты (выш. 900—1300 м): Сіні, Усх. Сіні, Халодны і інш. Вышэй за 900—1700 м — гальцы. Рэшткі стараж. зледзянення. Восевая ч. складаецца з ніжнепалеазойскіх метамарфічных сланцаў і кварцытаў, перарваных інтрузіямі гранітаў, усх. і зах. — з мезазойскіх адкладаў (пясчанікі, кангламераты, алеўрыты). Пашыраны (асабліва на Пн) андэзіта-базальтавыя пароды палеагенавага ўзросту. Сейсмічны, землетрасенні да 6—7 балаў. З інтрузіямі звязана арудзяненне (волава, золата, поліметалы, вальфрамавыя руды). У тэктанічных упадзінах паклады бурага і каменнага вуглёў. Клімат мусонны. Сярэдняя т-растудз. ад -12 да -26 °C; ліп. 15—21 °C. Ападкаў 600—1000 мм за год. З зах. схілу вытокі р. Усуры і яе прытокаў Вял. Усурка, Бікін, Хор, прытокаў Амура — Анюй, Гур; з усх. — малыя горныя рэкі, што ўпадаюць у Татарскі праліў. Схілы гор укрыты лясамі, на Пн хвойнымі (аянская елка, белакорая піхта, даурская лістоўніца), на Пд і ў цэнтр.ч. (да. выш. 500 м) — хвойна-шыракалістымі (мангольскі дуб, ліпа, клён, маньчжурскі арэх, карэйскі кедр). На найб. высокіх вяршынях — горная тундра. Сіхатэ-Алінскі запаведнік і Лазоўскі запаведнік.