ЧАХО́ЎСКІ Леанід Станіслававіч (н. 28.4.1937, Мінск),
бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1955). З 1957 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, з 1977 выкладчык Бел. харэагр. вучылішча, у 1995—98 педагог-рэпетытар Дзярж. т-ра муз. камедыі Беларусі. Для яго выканальніцкай манеры характэрны пластычная выразнасць, драм. асэнсаванасць, дакладнасць псіхал. характарыстык: Князь, Хуан, Іван («Выбранніца», «Мара», «Альпійская балада» Я.Глебава), Спартак, Гармодзій («Спартак» А.Хачатурана), Лені («Сцежкаю грому» К.Караева), Эспада («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Пер Гюнт («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Гірэй («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Ротбарт («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Кален («Марная засцярога» П.Л.Гертэля).
Дз.М.Жураўлёў.
т. 17, с. 262
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)