СА́ЛІВЕН ((Sullivan) Луіс Генры) (3.9.1856, г. Бостан, штат Масачусетс, ЗША — 14.4.1924),
амерыканскі архітэктар; адзін з пачынальнікаў рацыяналізму, лідэр т.зв. чыкагскай школы. Вучыўся ў Масачусецкім тэхнал. ін-це ў Кеймбрыджы (1872), наведваў Школу прыгожых мастацтваў у Парыжы (1874). Зазнаў уплыў Г.Х.Рычардсана. У 1875—95 працаваў у Чыкага з інж. Д.Адлерам: будынак Аўдыторыума (1886—89) — самая вял. ў ЗША тэатр. зала, заключаная ў абалонку з 10-павярховых карпусоў гасцініцы і офісных памяшканняў, і інш. Распрацаваў новы тып вышыннага будынка, дзе раскрыў спецыфічныя маст.-вобразныя якасці небаскроба з метал. каркаса і ячэйкавай структурай. Выкарыстоўваў верт. цягі, спалучаў строгія плоскасці са складаным крывалінейным арнаментам з чыгуну ў духу стылю мадэрн: Уэйнрайт-білдынг у Сент-Луісе (1890—91), Гаранты-білдынг у Буфала (1894—95), будынак фірмы «Карсан-Піры-Скот» у Чыкага (1899—1900). Уласную тэорыю рацыяналізму найб. поўна выклаў у арт. «Вышынны канторскі будынак з мастацкага пункту гледжання» (1896). Стварыў канцэпцыю арган. архітэктуры, пазней развітой яго вучнем Ф.Л.Райтам. Творчасць С. паўплывала на развіццё еўрап. функцыяналізму 1920-х г.Аўтар шэрагу літ. прац, у т. л.кн. «Гутаркі ў дзіцячым садзе» (1901—02).
Тв.:
Рус.пер. — [Избр. отрывки] // Мастера архитектуры об архитектуре. М., 1972.
І.М.Скварцова.
Л.Салівен. Уэйнрайт-білдынг у Сент-Луісе. 1890—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСЮ́РА (Уладзімір Мікалаевіч) (6.1.1898, г. Дзябальцава Данецкай вобл., Украіна — 8.1.1965),
украінскі паэт. Вучыўся ў харкаўскіх Камуніст. ун-це імя Арцёма (1922—23) і Ін-це нар. асветы (1923—25). Друкаваўся з 1917. Аўтар зб-каў паэзіі «Чырвоная зіма» (1922), «Юнацкасць» (1927), «Днепральстан» (1930), «Новыя вершы» (1937), «Жураўлі прыляцелі» (1940), «У гадзіну гневу» (1942), «Каб сады шумелі» (1947, Дзярж. прэмія СССР 1948), «За мір» (1953), «На струнах сэрца» (1955), «Так ніхто не кахаў» і «Ластаўкі на сонцы» (абодва 1960), «Шчасце сям’і працоўнай» (1962, Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1963), «Асеннія мелодыі» (1964). Паэзіі С. ўласцівы глыбокая лірычнасць, філас. скіраванасць, дакладнасць і выразнасць. На ўкр. мову пераклаў асобныя творы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Александровіча, А.Астрэйкі, П.Броўкі, К.Буйло, В.Віткі, П.Глебкі, М.Лужаніна, П.Панчанкі, П.Пестрака, М.Танка, В.Таўлая. На бел. мову творы С. перакладалі Броўка, Ю.Гаўрук, У.Дубоўка, А.Вялюгін, М.Лужанін, Я.Семяжон, М.Танк. Пра яго творчасць пісалі Броўка, А.Куляшоў, М.Аўрамчык, Вялюгін, М.Лужанін, М.Танк.
Тв.:
Твори. Т. 1—10. Київ, 1970—72;
Бел.пер. — Выбранае. Мн., 1960;
Рус.пер. — Избранное. М., 1978;
Стихотворения и поэмы. Л., 1982.
Літ.:
Бурляй Ю.С. Володимир Сосюра. Київ, 1959;
Радченко Е. Володимир Сосюра: Літ.-критич. нарис. Київ, 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦ (Наталля Ільінічна) (27.8.1903, г. Іркуцк, Расія — 18.12.1993),
расійскі рэжысёр, тэатральны дзеяч. Дачка кампазітара І.Саца. Нар.арт.СССР (1975). Герой Сац. Працы (1983). Скончыла муз. тэхнікум імя А.Скрабіна (1917), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1953), з 1984 праф. у ім. У 1918 заг. дзіцячага сектара тэамузсекцыі Массавета. Ініцыятар стварэння першага пастаяннага т-ра для дзяцей (Дзіцячы т-р Массавета, 1918). У 1920—36 дырэктар і маст. кіраўнік Маскоўскага т-ра для дзяцей (у 1936 Цэнтр. дзіцячы т-р). У 1937—42 рэпрэсіравана. З 1943 у Алма-Аце, дзе стварыла Першы казахскі т-р для дзяцей і юнацтва. З 1958 у Маскве, гал. рэжысёр Усерас. гастрольнага т-ра, заг. дзіцячага аддзела Масэстрады. З 1964 узначальвала першы ў свеце Дзярж. дзіцячы муз.т-р у Маскве (адкрыты ў 1965; цяпер імя С.). Зрабіла вял. ўклад у развіццё дзіцячага т-ра і маст. выхавання дзяцей. Аўтар п’ес, лібрэта дзіцячых опер і балетаў, кніг і артыкулаў па пытаннях муз. выхавання. Дзярж прэмія СССР 1972. Ленінская прэмія 1982.
расійскі дырыжор, кампазітар, піяніст. Нар.арт.СССР (1968). Герой Сац. Працы (1986). Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных у Маскве (1951), Маскоўскую кансерваторыю (1955). З 1955 дырыжор, у 1963—65 гал. дырыжор Вял.т-ра ў Маскве (сярод пастановак: «Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава, «Чарадзейка» П.Чайкоўскага, «Не толькі каханне» Р.Шчадрына, балеты «Сцежкаю грому» К.Караева, «Начны горад» на муз. Б.Бартака і інш.). У 1965—2000 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж.сімф. аркестра Расіі (з 1992 — Дзярж.сімф. аркестр пад кіраўніцтвам С.). Першы выканаўца многіх твораў сав. і замежных кампазітараў («Жанна д’Арк на вогнішчы» А.Анегера, 7-я сімфонія Г.Малера, шэраг твораў І.Стравінскага, Бартака, А.Веберна і інш.). Стварыў унікальную «Анталогію рускай сімфанічнай музыкі ў грамзапісе». Аўтар сімфоній, сімф. паэм «Даўгава», «Святочная», «Каліна чырвоная» (памяці В.Шукшына), «Рамантычныя балады», тв. для фп., для скр. з арк., камерна-інстр. ансамбляў, хароў, рамансаў і інш. Ленінская прэмія 1972, Дзярж. прэмія Расіі’ 1975, Дзярж. прэмія СССР 1983.
Літ. тв.: Музыка сегодня. 3 изд. М., 1985.
Літ.:
Крылова Л.Л. Е.Светланов. М., 1986;
Евгений Светланов: Дирижер, композитор, пианист. М., 1987;
Чумакова И.С. Евгений Светланов: Кто он прежде всего? М., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНГО́Р ((Senghor) Леапольд Седар) (н. 9.10.1906, г. Жааль, Сенегал),
дзяржаўны дзеяч Сенегала, філосаф і паэт; піша на франц. мове. Чл. Французскай акадэміі (1983). Скончыў філал.ф-т Сарбоны. У 1935—39 і 1942—58 выкладаў у розных навуч. установах Францыі. У 2-ю сусв. вайну ў франц. арміі, у 1940 трапіў у ням. палон, адкуль уцёк у 1942. У 1936—48 чл.Франц.сацыяліст. партыі.
У 1948 заснаваў Дэмакр. блок Сенегала (з 1959 — Прагрэсіўны саюз Сенегала), яго ген. сакратар. З 1945 дэпутат Устаноўчага сходу Францыі, у 1946—58 — Нац. сходу Францыі ад Сенегала. Актыўны дзеяч руху панафрыканізму, прапанаваў ідэю негрыцюду — своеасаблівасці афр. культуры. У 1959—60 старшыня Федэральнай асамблеі Федэрацыі Малі. З вер. 1960 прэзідэнт незалежнага Сенегала. Распрацаваў канцэпцыю «афр. сацыялізму», блізкую да ідэй еўрап. сацыял.-дэмакратыі. Ажыццяўляў палітыку супрацоўніцтва з краінамі Захаду і курс на пабудову рыначнай эканомікі. 31.12.1980 падаў у адстаўку з усіх дзярж. пасад. Аўтар шматлікіх паэтычных твораў, філас. прац.
Тв.:
Рус.пер. — Песнь ночи и солнца: Избр. стихи. М., 1965;
Избр. лирика. М., 1969.
Літ.:
Ерасов Б.С. Леопольд Сенгор и его концепция культуры // Народы Азии и Африки. 1967. №2;
Петрова Т.М. Поэзия Л.С.Сенгора как отражение его идейных исканий // Там жа. 1973. №4.
французскі кампазітар, піяніст, дырыжор, муз. крытык, педагог. Чл. Ін-та Францыі (1881), ганаровы д-р Кембрыджскага ун-та (1893), ганаровы чл.Пецярб.аддз.Рус.муз.т-ва (1909). З 1848 вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі ў Ф.Бенуа (арган), Ф.Галеві (кампазіцыя). У 1853—77 арганіст у саборах Парыжа, адначасова выкладаў у нідэрмеераўскай Школе духоўнай музыкі. Канцэртаваў (у асн. са сваімі творамі) як піяніст, арганіст і дырыжор у многіх краінах, у т. л. ў Расіі (1875, 1887). Аддаваў перавагу сімф. і камерна-ансамблевай музыцы, якая вызначалася гарманічнасцю, арганізаванасцю і інтэлектуальнасцю, а аркестроўка — яснасцю і празрыстасцю каларыту. Развіваў традыцыі рамант. праграмнага сімфанізму Ф.Ліста і Г.Берліёза, імкнуўся да выяўленчасці, тэатральнасці і праграмнасці. Аўтар 12 опер, у т. л. «Самсон і Даліла» (паст. 1877), «Генрых VIII» (1883), «Асканіо» (1890); балета «Жавота» (1896); 3 араторый, 4 кантат, «Урачыстай месы» (1856), Рэквіем (1878); 3 сімфоній (1852, 1859, 1886 з арганам), сімф. паэм, у т. л. «Танец смерці» (1874); фантазіі для арк. «Карнавал жывёл» (1886, у ёй п’еса «Лебедзь») і інш. Яго эстэт. погляды адлюстраваны ў зб-ках «Гармонія і мелодыя» (1885), «Партрэты і ўспаміны» (1899) і інш. Сярод вучняў — Г.Фарэ, А.Месажэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМЕНО́Н ((Simenon) Жорж) (13.2.1903, г. Льеж, Бельгія — 4.9.1989),
французскі пісьменнік. Чл.Бельг. каралеўскай акадэміі (з 1952). З 1922 жыў у Францыі, з 1955 — у Швейцарыі. Падарожнічаў па Еўропе і Афрыцы, займаўся журналістыкай. Як пісьменнік фарміраваўся пад уплывам рус. л-ры. Друкаваўся з 1919. Славу прынеслі дэтэктыўныя раманы з сусв. вядомым героем камісарам Мегрэ: «Запіскі Мегрэ» (1950), «Мегрэ падарожнічае» (1958), «Мегрэ і бадзяга» (1963), «Мегрэ сумняваецца» (1968), «Мегрэ і мсье Шарль» (1972) і інш. У сац.-псіхал. раманах «Дом на канале» (1933), «Негрыцянскі квартал» (1935), «Бруд на снезе» (1948), «Браты Рыко» (1952), «Сын» (1957), «Прэзідэнт» (1958), «Турма» (1968), «І ўсё ж такі арэшнік зелянее» (1969) і інш. выкрываў расізм і галечу, каланіялізм і фашызм. Яго проза адметная ўважлівым стаўленнем да дэталі, дакладнай матывацыяй паводзін персанажаў, іх моўнай індывідуалізацыяй, псіхалагізмам у спалучэнні з займальнай інтрыгай і сюжэтным дынамізмам. Аўтар цыкла ўспамінаў «Я дыктую» (т. 1—21, 1975—81), літ.-крытычных прац, аўтабіягр. кніг, аповесцей і апавяданняў. Некат. яго творы экранізаваны. На бел. мову асобныя творы С. пераклалі Н.Мацяш, А.Асташонак.
Тв.:
Бел.пер. — Першая справа Мегрэ. Мн., 1982;
Пад страхам смерці: Раман, аповесці. Мн., 1992;
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—20. М., 1991.
Літ.:
Шрайбер Э.Л. Жорж Сименон: Жизнь и творчество. Л., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАНДРАКО́Ў (Сяргей Вячаслававіч) (21.10.1876. г. Мглін Бранскай вобл., Расія — 2.8.1953),
бел. вучоны, журналіст. Вучыўся ў Слуцкай і Мінскай гімназіях, скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1906). Удзельнічаў у рабоце Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. У рэвалюцыю 1905—07 чл. Мінскага к-таБел.сацыяліст. грамады, рэдактар-выдавец газ. «Голос Белоруссии» (выйшаў 1 нумар 1.1.1906 у Мінску, забаронена царскімі ўладамі), дзе змясціў свой рэв. твор «Казка пра голых і сабаліныя футры», вершы на бел. мове Ф.Багушэвіча і Я.Лучыны Адзін з заснавальнікаў кніжнага т-ва«Мінчук». У 1907—10 у мінскіх газетах друкаваў паліт. казкі. З 1911 дырэктар доследнага поля ў Палтаўскай губ., з 1921 — Бел. агранамічнай станцыі ў Банцараўшчыне, праф.БДУ, БСГА. Працаваў у Інбелкульце (у 1923—25 адказны сакратар Цэнтр. бюро краязнаўства) і Бел.НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. З 1931 на навук. і пед. рабоце ў Яраслаўлі, Мічурынску, Душанбе, Алма-Аце, Карагандзе. Аўтарапавяд. «Аграном Сэрадэля» (1924), навук.-папулярных нарысаў па аграноміі, артыкулаў па краязнаўстве. С. — прататып Кандаковіча ў трылогіі Я.Коласа «На ростанях». Збярог жывапісныя творы К.Каганца «Тып беларуса» і «Зімовы пейзаж». Перапісваўся з У.Караленкам.
Літ.:
Скалабан В. Па слядах Сяргея Мглінскага // Мастацтва Беларусі. 1986. №11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРЫ́НКІН (Уладзімір Максімавіч) (н. 7.6.1939, г. Віцебск),
бел. паэт і перакладчык. Скончыў Рыжскі ін-т інжынераў грамадз. авіяцыі (1961). З 1961 працаваў у Мінскім аэрапорце, з 1970 у Бел. упраўленні грамадз. авіяцыі, у 1982—87 і 1992—99 у Саюзе бел. пісьменнікаў. Друкуецца з 1955. Першы зб. вершаў «Буслы над аэрадромам» (1969). Аўтар вянка санетаў «Вачэй тваіх паляны» (1980), паэм «Дарога ў неба» (1970), «Насустрач веку» (1971), «Сляпы дождж» (1974), «Высокае сонца» (1976), «Узнясенне» (1983), «Астральны знак Скарыны» (1986). Асн. тэмы яго твораў — маленства, апаленае вайной, любоў да роднай зямлі, яе гісторыі, роздум над складанымі праблемамі сучаснасці, пытанні духоўнасці. Піша для дзяцей (кнігі вершаў, скорагаворак і казак «Канікулярная ангіна», 1991; «Падарожжа ў Крайшарад», 1997; фантаст.-прыгодніцкія апавяданні «У карэце па белым свеце», 2000). На бел. мову пераклаў зб-кі вершаў М.Рубцова «Рускі агеньчык» (1986), М.Вінграноўскага «Украінскі прэлюд» (1999), паэму Дантэ «Боская камедыя» (1997, Нац. прэмія Італіі 1998; Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 2000), паэму Дж.Байрана «Прароцтва Дантэ».
польскі пісьменнік, гісторык, публіцыст, грамадскі дзеяч; пачынальнік польскай рэаліст. прозы. Брат К.Крашэўскага. Чл. Польскай АН у Кракаве (1872), Ганаровы чл. Чэшскай АМ (1873). У 1827—29 вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, у 1829—30 — у Віленскім ун-це. У 1830—32 за ўдзел у канспіратыўным гуртку зняволены ў турму. З 1833 жыў у маёнтку Доўгае каля Пружан (Брэсцкая вобл.), з 1837 на Валыні. Заснавальнік і рэдактар віленскага час.«Атэнэум» (1841—51). З 1859 у Варшаве. З 1863 у эміграцыі, дзе выдаваў публіцыстычны штогоднік «Rachunki» («Рахункі», 1866—70), часопісы. У 1884 асуджаны герм. ўладамі за супрацоўніцтва з франц. разведкай. Напісаў больш за 600 тамоў твораў; 223 раманы і аповесці, навук. працы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, літ.-знаўстве, філасофіі і інш. Наватарская канцэпцыя чалавека-працаўніка ў цыкле аповесцей «Уляна» (1843), «Хата за вёскай» (1855), «Гісторыя калка ў плоце» (1860) і інш. Вострая крытыка шляхты і арыстакратыі ў сац.-быт. раманах «Чарадзейны ліхтар» (1843—44), «Два светы» (1856), «Morituri» (1874) і інш. Падзеі паўстання 1863—64 адлюстраваны ў раманах «Дзіця Старога Горада» (1863), «Мы і яны» (1865), «Дзядуля» (1869) і інш. Для раманаў «Апошняя з слуцкіх князёў» (1841), «Сеймавыя сцэны» (1875), «Кунігас» (1882), «Маці каралёў» (1883), «Кароль у Нясвіжы 1784» (1887) і інш. характэрны зварот да мінуўшчыны Беларусі, дакументальнасць. Сярод лепшых гіст. раманаў — саксонская трылогія «Графіня Козель» (1874), «Бруль» (1875), «З часоў Сямігадовай вайны» (1876), а таксама «Старое паданне» (1876) — першы твор з цыкла 29 раманаў, прысвечаных гісторыі Рэчы Паспалітай. Аўтар зб-каў «Паэзія» (т. 1—2, 1838) і «Гімны смутку» (1857), паэт. трылогіі з гісторыі Літвы «Анафеляс» (1840—45), 20 драм. твораў, у т. л. камедый з дзеяннем у Нясвіжы «Кастэлянскі мёд» (1860), «Пане Каханку» (1867). У падарожных нарысах «Пінск і Піншчына» (1837), «Успаміны пра Палессе, Валынь і Літву» (1840), «Карціны з жыцця і падарожжаў» (1841—42), «Друскенікі» (1848), этнагр. нарысе «Адзенне сялян і мяшчан з ваколіц Брэста, Кобрына, Пружан» (1860) апісаў бел. мясціны і жыхароў Беларусі. Аўтаргіст. прац «Вільня ад яе пачатку да 1750 г.» (т. 1—4, 1840—42), «Старажытная Літва. Яе гісторыя, законы, мова, вера, звычаі, песні...» (1847—50), «Барысаў» (1848), «Польшча ў час трох падзелаў» (т. 1—3, 1873—75) і інш.Прафес. мастак, музыкант. Паўплываў на творчасць Э.Ажэшкі, Б.Пруса, Г.Сянкевіча, Я.Купалы. На бел. мову творы К. перакладалі Я.Купала, П.Бітэль, В.Сёмуха.
Тв.:
Бел.пер. — Хата за вёскай. Мн., 1989;
Апошнія хвіліны князя ваяводы (Пане Каханку) // Крыніца. 1998. № 3;
Рус.пер. — Графиня Козель;
Брюль. Мн.. 1993;
Из времен Семилетней войны. Мн., 1994.
Літ.:
Малюковіч С.Дз. Беларускія старонкі нарысаў Ю.І.Крашэўскага // Веснік БДУ. Сер. 4 1989. № 1;
Danek W. Józef Ignacy Kraszewski. Warszawa, 1976;
Burkot S. Józef Ignacy Kraszewski. Warszawa, 1988;
Jarowiecki J. O powieści historycznej Józefa Ignacego Kraszewskiego. Kraków, 1991.