а таксама Прэтэ Джэнавезе (Prete Genovese)] Бернарда (1581, г. Генуя, Італія — 2.8.1644), італьянскі жывапісец, прадстаўнік барока. Вучыўся ў Генуі ў П.Соры (1595—97). Зазнаў уплывы П.П.Рубенса, П.Веранезе. З 1597 капуцын, пісаў пераважна невял. абразы ў духу маньерызму. У 1610 атрымаў дазвол пакідаць кляштар для заняткаў мастацтвам, што паспрыяла станаўленню яго стылю, які вызначаўся свабоднай, сакавітай манерай пісьма, тонкасцю каларыту, гульнёй святлаценю, жыццёвай праўдзівасцю вобразнага ладу: карціны «Кухарка» (паміж 1615—18), «Рай» (1625), «Мадонна з дзіцем, святымі і анёламі» (1629), «Адрачэнне апостала Пятра», «Тлумачэнне сну Іосіфам», «Пакланенне пастухоў»; серыя партрэтаў; фрэскі ў палацы маркізаў Чэнтурыёні ў Сан-П’етра д’Арэна (1623—25), у касцёле Сан-Даменіка ў Генуі (1625) і інш. У 1630 адмовіўся вярнуцца ў кляштар, быў зняволены, пазней жыў у Венецыі, дзе стаў адным з буйнейшых партрэтыстаў (партрэт дожа Ф.Эрыца, 1631, і інш.). Сярод інш. твораў: размалёўка скляпення б-кі Марчыяна («Алегорыя Скульптуры», 1635), карціны «Баляванне ў Сімона Фарысея», «Выкраданне Еўропы», «Пакутніцтва святога Себасцьяна», «Святы Лаўрэнцій падае міласціну», «Мінерва», «Алегорыя Добрага імя» і інш. Паўплываў на развіццё генуэзскай і венецыянскай школ жывапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫСО́ЕЎ Георгій Васілевіч (н. 17.10.1919, г. Волагда, Расія),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1973). Чл.-кар. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтва ў Пецярбургу (1994). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Я.Рэпіна (1949). Працаваў у ін-тах «Белдзяржпраект» (1952—60), «Белдзіпрагандаль» (1966—71), «Мінскпраект» (1960—66 і 1971—90). У 1952—64 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы і Бел.тэатр.-маст. ін-це. У 1990—94 кіраваў персанальнай творчай майстэрняй пры Бел. саюзе архітэктараў. Гал. работы ў Мінску: праект планіроўкі і забудовы 2-й чаргі праспекта Скарыны (жылыя дамы з магазінамі «1000 дробязей», «Кветкі», «Сілуэт», «Сінтэтыка», «Дом абутку», «Акадэмкніга» і інш., усе 1955—64), магазін «Тэхніка ў побыце» на Юбілейнай пл. (1965), 11-павярховыя дамы на бульвары Луначарскага (1965—72), гасцініца «Мінск» (2-я чарга, 1969), будынак гар. Савета нар. дэпутатаў (1964; усе ў сааўт.) і інш. Адзін з аўтараў мемар. комплексу Брэсцкая крэпасць-герой, помніка-бюста С.І.Грыцаўцу ў Мінску (скульпт. З.Азгур, 1956), помніка К.С.Заслонаву ў г. Орша Віцебскай вобл. (скульпт. С.Селіханаў, 1955). Кіраваў рэканструкцыяй інтэр’ера Дома афіцэраў у Мінску (1974). Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРГЕ́ЕЎ Канстанцін Міхайлавіч (5.3.1910, С.-Пецярбург — 1.4.1992),
расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт.СССР (1957). Герой Сац. Працы (1991). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1930), у 1938—40 і з 1973 маст. кіраўнік у ім (з 1991 Акадэмія рус. балета імя А.Ваганавай, С. — прэзідэнт). У 1930—61 вядучы танцоўшчык, у 1951—55 і 1960—70 гал. балетмайстар Ленінградскага т-ра оперы і балета. Танцоўшчык лірыка-рамант. плана, выканаўца асн. класічнага рэпертуару т-ра. Сярод партый: Рамэо, Прынц («Рамэо і Джульета», «Папялушка» С.Пракоф’ева), Яўген («Медны коннік» Р.Гліэра), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Альберт («Жызэль» А.Адана), Зігфрыд («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага) і інш. Сярод пастановак: «Папялушка» Пракоф’ева (1946, 1964), «Сцежкаю грому» К.Караева (1958), «Гамлет» М.Чарвінскага (1970). Здзейсніў рэдакцыі класічных балетаў, у т. л. «Раймонда» (1948; Дзярж. прэмія СССР 1949). Зняўся ў кінафільмах-канцэртах, у т. л. «Майстры рускага балета» (1953). Аўтар сцэнарыяў тэлефільмаў-канцэртаў «Дыялог са сцэнай» (1988), «Нараджэнне танца» (1991). Творчасці С. прысвечаны тэлефільм «Канстанцін Сяргееў. Старонкі харэаграфіі» (1976). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1951. Прэмія Парыжскай акадэміі танца (1965).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНЁЎ Канстанцін Андрэевіч (2.6.1876, с. Бакшэеўка Харкаўскай вобл., Украіна — 19.5.1945),
рускі пісьменнік, драматург. Скончыў пецярбургскія духоўную акадэмію і археалагічны ун-т (1903), Таўрыйскі ун-т (1921). У 1904—18 настаўнічаў. Друкаваўся з 1898. У апавяданнях, п’есе «Ад чаго парваліся струны?» (1910, пазнейшая назва «Дарогіны»), аповесці «Валадар» (1912) тэмы сял. жыцця, лёсу інтэлігенцыі. Пасля 1917 працаваў як драматург. Аўтар гіст. і гіст.-рэв. п’ес «Пугачоўшчына» (паст. 1925), «Ясны лог» (паст. 1931), «Гімназісты» (1936), «На беразе Нявы» (паст. 1937), «Насустрач» (1943), «Юнацтва Пятра» (няскончана; выд. 1946), «Палкаводзец» (паст. 1945), камедыі «Жонка» (паст. 1928), сац.-псіхал. «Ганна Лучыніна» (паст. 1946). Найб. вядома яго драма пра грамадз. вайну «Любоў Яравая» (паст. 1926; новая рэд.паст. 1936, Дзярж. прэмія СССР 1941; аднайм. фільм 1970), у якой сац. і індывідуальная псіхалогія герояў пададзена праз сямейна-быт. калізіі. На бел. сцэне пастаўлены «Любоў Яравая» (1936, БДТ-2, Дзярж.рус.драм.т-р), «Ганна Лучыніна» (1956, Бел.т-рімя Я.Коласа).
Тв.:
Повести и рассказы. М., 1977;
Пьесы. Статьи. Речи. М., 1980.
Літ.:
Файнберг Р.И. К.А.Тренев. М.; Л., 1962;
Живой Тренев: Сб. воспоминаний. 2 изд. Ростов н/Д, 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ПКА, Неканда-Трэпка Антон Станіслававіч (11.2.1877, Мінск — 12.2.1942), бел. грамадскі і паліт. дзеяч, педагог. Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1903). У час вучобы ўдзельнік Бел. гуртка нар. прасветы, студэнцкага руху, быў арыштаваны. Адзін са стваральнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады. З 1909 у выд-ве «Загляне сонца і ў наша аконца». У час 1-й сусв. вайны ў Зах. Еўропе. З 1918 у Мінску, выкладчык, адзін з ініцыятараў стварэння і чл.ЦКБеларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. У пач. 1919 чл. Калегіі Наркамасветы БССР. 17.3.1919 арыштаваны ВЧК, высланы ў Смаленск. Пасля вызвалення чл. прэзідыума Часовага бел.нац.к-та ў Мінску, у 1920 нам. дырэктара Мінскага бел.пед. ін-та. З лета 1920 у Вільні, выкладчык, дырэктар Віленскай бел. гімназіі, адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай школы. У міжваен. перыяд у Зах. Беларусі працаваў у Бел.навук. т-ве, Бел. выдавецкім т-ве, Бел. музеі імя І.Луцкевіча ў Вільні, супрацоўнічаў з газ. «Наперад». Выдаў падручнікі па фізіцы і матэматыцы для сярэдніх школ. У кастр. 1939 арыштаваны органамі НКУС, сасланы на 10 гадоў у Сібір. Памёр па дарозе да арміі ген. Андэрса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРСУ́Н-ЗАДЭ́ Мірзо (2.5.1911, с. Каратаг, Таджыкістан — 24.9.1977),
таджыкскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Нар.паэт. Таджыкістана (1961). Акад.АН Таджыкістана (1951). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Ін-т асветы ў Ташкенце (1931). Друкаваўся з 1930. Першы зб. вершаў і апавяданняў «Сцяг перамогі» (1932). Аўтар паэм «Сонца краіны» (1936), «Восень і вясна» (1937), «Сын Радзімы» (1942), «Нявеста з Масквы» (1945), «Хасан-арбакеш» (1954) і «Голас Азіі» (1956; за дзве апошнія Ленінская прэмія 1960). Грамадз. пафас, інтэрнацыяналізм, асэнсаванне гіст. лёсу народаў Азіі, роздум пра жыццё ў паэт. цыклах «Індыйская балада» (1947—48, Дзярж. прэмія СССР 1948) і «Я з Усходу свабоднага» (1950), паэмах «Вечнае святло» (1957), «Дарагая мая» (1960). Аўтар публіцыст., літ.-крытычных прац «Думкі пра грамадзянскую лірыку» (1954), «Літаратура і жыццё» (1959) і інш. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Р.Барадулін, А.Бачыла, А.Вольскі, А.Звонак, В.Зуёнак, А.Клышка, В.Лукша, П.Прыходзька, У.Шахавец і інш.Міжнар. прэмія імя Нэру 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФРАНЦ»
(«Franz»),
кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партыз. брыгад «За Радзіму» імя А.Флегантава, 1-й Асіповіцкай, 1-й Мінскай і мясц. насельніцтва ў Асіповіцкім і Бярэзінскім р-нах Магілёўскай, Пухавіцкім і Чэрвеньскім р-нах Мінскай абл. у студз. 1943 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі вышэйшага нач. СС і ням. паліцыі групы армій «Цэнтр», ахоўных і франтавых часцей вермахта. Карнікі наступалі з Пухавіч, Чэрвеня, Беразіна, Асіповіч. Некалькі дзён партызаны стрымлівалі іх націск. Брыгады, акрамя 1-й Мінскай, разам з мясц. насельніцтвам былі блакіраваны ў Градзянскім лесе, адкуль 8 студз.партыз. група прарыву прарвала блакаду, нанесла праціўніку цяжкія страты, фарсіравала Бярэзіну каля в. Якшыцы Бярэзінскага р-на, вывела больш за 1 тыс.мясц. жыхароў у Клічаўскі і Бярэзінскі лясы. За час аперацыі карнікі загубілі 2025 сав. грамадзян, спалілі некалькі вёсак, сярод якіх пасля вайны не аднавіліся вёскі Бортнае і Макаўе Асіповіцкага р-на, вывезлі на прымусовыя работы ў Германію больш за 1 тыс.чал., захапілі 2,4 тыс. галоў жывёлы, 60 т збожжа і інш.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990. С. 608.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́НЦА-ІО́СІФА ЗЯМЛЯ́,
архіпелаг на Пн Баранцава м., у Архангельскай вобл. Расіі. Пл. 16,1 тыс.км². Больш за 190 астравоў. Вылучаюць 3 групы: усх. (з а-вамі Вільчака Зямля, Грээм-Бел), аддзеленую Аўстрыйскім пралівам; цэнтр. (з а-вамі Рудольфа, Гукера) паміж Аўстрыйскім пралівам і Брытанскім каналам; зах. (уключае найб. буйныя а-вы Зямля Аляксандры і Зямля Георга) на З ад Брытанскага канала. Большая ч. астравоў складзена з пясчанікаў, алеўрытаў і вапнякоў, перакрытых базальтавай лавай. Больш за 85% паверхні ўкрыта ледавікамі. Месцамі з-пад ледавікоў уздымаюцца нунатакі. Выш. да 620 м (на в-ве Венер-Нойштат). Клімат арктычны. Сярэдняя т-растудз. -23, -24 °C, ліп. ад -1,2 да 1,6 °C. Ападкаў 300—500 мм за год. Больш за 1 тыс. азёр. Мохава-лішайнікавая тундра. Трапляюцца белы мядзведзь, пясец; птушыныя кірмашы. Палярныя станцыі. Геафіз. абсерваторыя (з 1957) імя Э.Т.Крэнкеля (в-аў Хейса). Ф.-І.З. адкрыта аўстра-венг. экспедыцыяй Ю.Паера і К.Вайпрэхта ў 1873. Названа імем імператара Аўстрыі Франца Іосіфа I. Паводле пастановы СНКСССР ад 15.4.1926 аб граніцах Сав. Саюза на Крайняй Поўначы Ф.-І.З. ў складзе СССР (у межах РСФСР).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ЙКІН Сямён Эмануілавіч (21.8.1901, Мінск — 30.7.1968),
расійскі фізік і радыёастраном; заснавальнік эксперым. радыёастраноміі ў СССР. Брат Б.Э.Хайкіна. Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1935). Скончыў Маскоўскі ун-т (1928), дзе і працаваў у 1930—47 (у 1934—37 дэкан ф-та). З 1945 у Фіз. ін-це АНСССР (заг. лабараторыі). З 1953 кіраўнік аддзела радыёастраноміі ў Гал.астр. абсерваторыі АНСССР (г. Пулкава). Навук. працы па нелінейнай тэорыі ваганняў. тэорыі вязкасці і трэння, радыётэхніцы, радыёфізіцы, радыёастраноміі. Упершыню назіраў поўнае сонечнае зацьменне ў радыёдыяпазоне, разам з інш. адкрыў радыёвыпрамяненне сонечнай кароны (1947; зарэгістравана як адкрыццё ў 1970). Вынайшаў і пабудаваў новы тып радыётэлескопа (з антэнай пераменнага профілю, 1956). Кіраваў стварэннем першай у СССР радыёастр. станцыі (1948—49, Крым), праектаваннем радыётэлескопа РАТАН-600. Залаты медаль імя А.С.Папова АНСССР (1965).
Тв.:
Электромагнитные колебания и волны. 2 изд. М.; Л., 1964;
Силы инерции и невесомость. М., 1967;
Физические основы механики. 2 изд. М., 1971;
Теория колебаний. 2 изд. М., 1981 (разам з А.А.Андронавым. А.А.Вітам).
Літ.:
С.Э.Хайкин // Успехи физ. наук. 1969. Т. 97, вып. 2;
Кайдановский Н.Л. Профессор С.Э.Хайкин. 1901—1968. СПб., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛІ́П Уладзімір Трафімавіч (н. 7.10.1939, в. Двор Пліна Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. тэатразнавец, драматург.Канд. мастацтвазнаўства (1975). Скончыў БДУ (1963). Працаваў у газ. «Чырвоная змена», уласным карэспандэнтам па Беларусі газ. «Советская культура». З 1970 у ЦККПБ, гал. рэдактар Дзяржкіно Беларусі, з 1981 на кінастудыі «Беларусьфільм» (кіраўнік сцэнарнай майстэрні), з 1987 маст. кіраўнік студыі дакумент. фільмаў «Летапіс». Даследуе праблемы інсцэнізацыі празаічных твораў у тэатрах Беларусі (манаграфія «Радок, прачытаны тэатрам», 1973). Аўтар п’ес «Цень гары» (паст. 1987, Бел.т-рімя Я.Купалы), «Год чумы» (1991), сцэнарыяў маст. фільмаў «Полымя» (1974, з Г.Бураўкіным, Ф.Коневым), «Мама, я жывы!» (1985), тэлефільма «Нас выбраў час» (1—2-я серыі 1976, 3—5-я — 1978; з А.Петрашкевічам), тэлесерыяла «Пракляты ўтульны дом» (паводле рамана С.Жаромскага «Верная рака», 33 серыі, 1999), дакумент. фільмаў «Брэсцкая крэпасць» (1975), «Тры колеры радасці» (1979), лібрэта опер «Джардана Бруна» (паст. 1977), «Візіт дамы» (паст. 1995, абедзве Дзярж.т-р оперы і балета), «Юбілей» (паст. 2001, Нац.т-р оперы), «Матухна Кураж» (паст. 1982, Малдаўскі т-р оперы і балета, Каўнаскі музычны т-р) і інш. Выступае ў перыяд. друку па праблемах тэатра і кіно.