мінерал, алюмасілікат кальцыю і натрыю з групы палявых шпатаў (Ca, Na) [(Al, Si)AlSi2O8].
Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. У выглядзе зерняў няправільнай формы, масіўных агрэгатаў. Колер белы да цёмна-шэрага. Бляск шкляны да перламутравага. Цв. 6. Шчыльн. 2,7 г/см³. Пашыраны ў некаторых базальтах, асн. і ультраасн. інтрузіях і ў некаторых каменных метэарытах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́ЗЕВЫЯ ВУЛКА́НЫ, сальзы,
геалагічныя ўтварэнні, якія пастаянна ці перыядычна вывяргаюць гразевыя масы, а таксама гаручыя газы, часта з вадой і нафтай. Разнастайныя па форме; невялікія наз. гразевымі сопкамі. Пашыраны пераважна ў нафтаносных і вулканічных абласцях, а таксама ў дэльтах рэк; напр., на Апшэронскім (найб. ў свеце), Таманскім, Керчанскім, Апенінскім, Пірэнейскім п-вах, на в-ве Сахалін, у Цэнтр. Амерыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУКА́Т (італьян. ducato ад позналац. ducatus герцагства),
агульнаеўрапейская назва залатой манеты, якую з 1284 чаканіла Венецыя. Чаканілі ў Венгрыі і Чэхіі (каля 1325—26), Германіі (сярэдзіна 14 ст.), Польшчы (1320, 1528), ВКЛ (1562). На тэр. Беларусі ў 14—16 ст.найб.пашыраны венгерскі Д., у 16—18 ст. абарачаўся Д. Паўд. Нідэрландаў і Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАКТА́НЫ,
поліцукрыды матрыкса сценкі расліннай клеткі. Належаць да падгрупы геміцэлюлоз. Пры гідролізе к-тамі ўтвараюць галактозу. Вельмі пашыраны ў раслінах, асабліва ў драўніне і насенні. Уключаюць пераважна арабінагалактан, малекула якога складаецца з асн. ланцуга, злучаных гліказіднымі сувязямі β-галактапіранозных рэшткаў. Сульфатаваныя галактаны трапляюцца ў некат. водарасцей (напр., у відаў з роду Cladophora, Caulepra, Codium).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЕ́ША, Ганапаці,
у індуісцкай міфалогіі «ўладар ганы» (групы) ніжэйшых божастваў, якія складаюць світу Шывы. Паводле эпасу, малююць з тулавам чалавека чырв. ці жоўтага колеру, вял. шарападобным жыватом, чатырма рукамі і галавой слана, з пашчы якой тарчыць толькі адзін бівень. Ганеша належыць да найб. папулярных інд. багоў, яго выявы і храмы вельмі пашыраны ў Індыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРА́НІКІ, драчонікі, бульбянікі,
бліны з бульбы, традыцыйная бел. страва. Гатуюць з дранай (таркаванай) на тарцы бульбы, у якую часам дадаюць муку. Пякуць вялікімі (на ўсю патэльню) або невялікімі накшталт аладак. Да Д. смажаць сала, робяць мачанне з тварагу і смятаны. На Беларусі пашыраны ўсюды. На Віцебшчыне пад назвай драчоны вядомы бліны з пшанічнай, змешанай з жытняй, мукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАФІЛІ́Я (ад гідра... + ...філія),
1) прыстасаванасць вышэйшых раслін да пераносу пылку вадой і апыленні кветак на паверхні вады або ў вадзе (гідрагамія). Уласціва відам узморніку, наяды, рагалісніку і інш. На Беларусі з гідрафільных раслін пашыраны рагаліснік апушчаны, наяда гнуткая, валіснерыя спіральная і інш. 2) У фізіялогіі — здольнасць тканак арганізма звязваць і ўтрымліваць ваду, перашкаджаючы яе выдаленню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІГРО́ГРАФ (ад гігра... + ...граф),
прылада для бесперапыннага аўтам. запісу ваганняў адноснай вільготнасці паветра. Найб.пашыраны гігрограф на аснове валасянога гігрометра (яго адчувальным элементам служаць абястлушчаныя чалавечыя валасы або арган. плёнка). Паказчыкі вільготнасці запісваюцца на разлінаванай стужцы, надзетай на барабан, які прыводзіцца ў рух гадзіннікавым механізмам. У залежнасці ад часу, за які абарачаецца барабан, гігрографы бываюць сутачныя і тыднёвыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАБАРАЦЫ́Т (ад гідра... + позналац. borax буракс),
мінерал, водны барат кальцыю і магнію CaMg[B3O4(OH)2]2∙3H2O. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі падоўжаныя, агрэгаты пласцінкава-валакністыя, шчыльныя і тонказярністыя масы. Бясколерны, белы. Бляск шкляны да шаўкавістага. Цв. 2—3. Шчыльн. 2,167 г/см³. Пашыраны мінерал галагенна- і вулканагенна-асадкавых радовішчаў борных руд. Радовішчы ў Казахстане, Германіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕРНЕПАГРУ́ЗЧЫК,
машына бесперапыннага дзеяння для пагрузкі збожжа ў трансп. сродкі, фарміравання і пералапачвання бунтаў, загрузкі зернеачышчальных машын, зернесушылак і збожжасховішчаў. Мае 2 асн. рабочыя органы — сілкавальнік і транспарцёр. Паводле тыпу рабочых органаў падзяляюцца на скрабалкавыя, шнэкавыя і камбінаваныя. Бываюць самаперасоўныя і пераносныя. Прыводзяцца ў дзеянне ад электрарухавікоў. Найб.пашыраны З. самаперасоўныя скрабалкавыя прадукцыйнасцю да 100 т/гадз.