ТАТЛЕ́БЕН Эдуард Іванавіч (20.5.1818, г. Елгава, Латвія — 1.7.1884),
расійскі ваен. і дзярж. дзеяч. Ген.-ад’ютант (1855), інж.-ген. (1869), граф (1879). Скончыў Гал.інж. вучылішча ў Пецярбургу (1836). У Крымскую вайну 1853—56 кіраваў інж. работамі ў час Севастопальскай абароны 1854—55. З 1859 дырэктарінж. дэпартамента, у 1863—77 фактычна кіраваў інж. ведамствам. У 1873 чл. Асобай нарады па рэарганізацыі арміі. У рус.-турэцкую вайну 1877—78 нач. атрада аблогі крэпасці Плеўна, якая скончылася капітуляцыяй тур. гарнізона; у крас. 1878 — студз. 1879 галоўнакамандуючы рас. арміяй. У 1879—80 адэскі ген.-губернатар (часовы) і камандуючы войскамі Адэскай ваен. акругі. З 30.5.1880 віленскі, ковенскі і гродзенскі ген.-губернатар і камандуючы войскамі Віленскай ваен. акругі. У вер. 1880 кіраваў ваен. манеўрамі ў раёне Новых Трокаў. Аўтар дапаможнікаў па падрыхтоўцы сапёрных часцей і па міннай справе. Пад яго кіраўніцтвам выдадзена «Апісанне абароны г. Севастопаля» (т. 1—2, 1863—72).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКАЧО́Ў Мікола (Мікалай Гаўрылавіч; 8.3.1918, в. Горанка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 20.4.1979),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1939). З 1943 у рэд. магілёўскай абл.газ. «За Радзіму», з 1949 у час. «Полымя», з 1957 гал.рэд.газ. «Літаратура і мастацтва», з 1959 сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1972—79 дырэктарвыд-ва «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1938. Аўтар рамана «Згуртаванасць» (1949—50) пра ўсенародны характар партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. У кнігах прозы «Пошукі скарбаў» (1963), «Дыханне агню» (1978) тэмы штодзённай працы людзей, хараства душы чалавека, роздум над жыццём, яго сэнсам, узвышанае пачуццё любові да роднай зямлі, маральна-этычныя праблемы. На бел. мову перакладаў творы з англ. (М.Твэн), лат., малд. (В.Рошка), рус. (С.Варонін, М.Прыляжаева, Я.Фёдараў), укр. і інш. л-р.
Тв.:
Дыханне агню: Раман, апавяданні. Мн., 1988.
Літ.:
Пашкевіч Н. На шырокіх шляхах жыцця. Мн., 1965. С. 66—90.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́НБЕРГ Міхаіл Якаўлевіч (н. 21.2.1947, г. Мазыр Гомельскай вобл.),
бел. дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1990). Нар.арт. Беларусі (1994). Скончыў Бел. кансерваторыю (па класах трамбона, 1970; арк. дырыжыравання, 1981). З 1987 маст. кіраўнік-дырэктар створанага ім Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1971 (з перапынкамі) выкладае ў Бел.АМ (з 1997 праф.). Прапагандыст музыкі бел. кампазітараў. Арганізатар, маст. кіраўнік і гал. дырыжор фестываляў: Міжнар. джазавага (з 1994, Мінск), рэсп. — камернай музыкі «Музы Нясвіжа» (з 1996, г. Нясвіж), у гарадах Заслаўе (з 2000), Мсціслаў (2002); бел. паэзіі і песні (г. Маладзечна, з 1993; Мінск, 1995); бел.эстр. аркестраў (Мінск, 1997, 1998, 1999); дзіцячай бел.эстр. песні «Спяваем з аркестрам» (Мінск, 1998, 1999, 2000); джаза і песні «Нарачанскія хвалі» (2002). Удзельнік міжнар. фестываляў, у т. л. «Славянскі базар у Віцебску». Член Савета Рэспублікі Нац. сходу Беларусі (з 2000). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЁРАЎ Георгій Мікалаевіч (2.3.1913, г. Растоў-на-Доне, Расія — 19.11.1990),
расійскі фізік, адзін са стваральнікаў ядз. энергетыкі. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1949). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1938). У 1938—41 у Фізіка-тэхн. ін-це і ў 1943—60 у Ін-це атамнай энергіі АНСССР. З 1957 дырэктар Лабараторыі ядз. рэакцый Аб’яднанага ін-та ядз. даследаванняў (г. Дубна Маскоўскай вобл.). Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, фізіцы касмічных прамянёў. Адкрыў спантаннае дзяленне цяжкіх ядзер (1940, з К.А.Петржакам). Распрацаваў метады і стварыў апаратуру для нейтроннага і гама-каратажу нафтавых пластоў. Даследаваў праблемы сінтэзу цяжкіх і звышцяжкіх ядзер, пад яго кіраўніцтвам сінтэзаваны і даследаваны ізатопы хім. элементаў з атамнымі нумарамі 102—107. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1975, Ленінская прэмія 1967.
Тв.:
Синтез и поиск трансурановых элементов. М., 1972 (разам з У.І.Кузняцовым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАТЫЛЁВА Любоў Уладзіміраўна (н. 12.3.1928, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне генетыкі раслін. Акад.Нац.АН Беларусі (1980, чл.-кар. 1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыла БСГА (1948). З 1955 у Ін-це біялогіі, з 1963 у Аддзеле генетыкі і цыталогіі. з 1965 у Ін-це генетыкі і цыталогіі (з 1971 дырэктар), адначасова акад.-сакратар Аддз.біял. навук (1992—97), з 1997 саветнік Прэзідыума Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах гетэрозісу і генетыкі колькасных прыкмет, прыкладных пытаннях матэм. генетыкі, генетыкі камбінацыйнай здольнасці раслін. Распрацавала метад яе ацэнкі і схему аналізу ўзаемадзеяння камбінацыйнай здольнасці з навакольным асяроддзем. Сааўтар сорту збожжавай культуры трыцікале Няміга, сорту перцу салодкага Залацісты, гібрыдаў памідор Старт і Шторм. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Селекция гибридной кукурузы. Мн., 1965;
Взаимодействие генотипа и среды. Мн., 1982 (разам з Л.А.Таруцінай);
Взаимодействие генов при гетерозисе. Мн., 1990 (з ёй жа);
Экологическая селекция растений. Мн., 1997 (разам з А.У.Кільчэўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАХО́Л Мікалай Рыгоравіч (5.1.1948, в. Чырвоная Зорка Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 11.5.1997),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1971). Трэнер спарт.т-ва «Працоўныя рэзервы» (1975—80), трэнер-выкладчык Мінскага аблсавета «Дынама» (1980—82), прафес.-тэхн. вучылішчаў (1982—85), дырэктар і інструктар-метадыст спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ па веславанні (1990—94). Чэмпіён свету і Еўропы на байдарцы-адзіночцы ў эстафеце 4×500 м (1970, Капенгаген) і на дыстанцыі 500 м (1971, Бялград), бронз. прызёр на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м. Чэмпіён свету (1973, Тамерэ, Фінляндыя) на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м, сярэбраны прызёр на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 1000 м. Чэмпіён СССР (1971, 1973) на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 500 м і на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 1000 м; на байдарцы-двойцы ў эстафеце 4×500 м (1973); на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м (1974). Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР (1971) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 1000 м.
эстонскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Эстоніі (1965). Аўтар раманаў «Праказа» (1934), «Залатыя вароты» (1937), «Качагар» (1939), зб-каў навел і апавяд. «Дзікія гусі» (1945), «Апошні карсар» (1970), п’ес «Куды ідзеш, таварыш дырэктар?» (1949), «Прадраканне» (1969), «Котэрман» (1972) і інш., нарысаў, твораў для дзяцей. У тэтралогіі «Бераг вятроў» (т. 1—4, 1951—66; асобныя тамы інсцэніраваны і экранізаваны) на лёсах некалькіх пакаленняў рыбацкага роду Тыху паказаны гіст. шлях эст. народа з 1905 да 1940. У паэтыцы эпапеі спалучэнне рэаліст. бытапісання, псіхал. і лірычнага пачаткаў. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Л.Арабей, Р.Раманоўская, В.Сёмуха. Дзярж. прэміі Эстоніі 1950, 1967.
Тв.:
Бел.пер. — Бераг вятроў. Мн., 1960;
Рус.пер. — Берег ветров. Кн. 1—4. М., 1970;
Клятва. М., 1970;
Последний пират. М., 1972;
Свой остров. М., 1983.
Літ.:
Крахмальникова З. Путешествие по «Берегу ветров»: (Ааду Хинт и его книги). М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУКА́НАЎ Сяргей Максімавіч (н. 29.2.1936, г. Ветка Гомельскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). У 1967—91 (з перапынкамі) працаваў на Мінскім маст.-вытв. камбінаце. У 1969—75 дырэктар Мінскага маст. вучылішча імя А.К.Глебава. Працуе ў станковым жывапісе. Значнае месца ў творчасці займаюць сюжэтна-тэматычныя карціны ў стылі сац. рэалізму з дасканалай кампазіцыйнай пабудовай і адметным колеравым вырашэннем. Сярод твораў: «Смерць сельскага актывіста», «І.С.Лебедзеў, год 1924» (абодва 1967), «Паўстанне сялян вёскі Плутаўка Гомельскага павета ў 1904 годзе», «Першая маёўка ў Беларусі» (абодва 1968), «Харчатрад» (1971), «1941-ы год. Магілёўскі батальён міліцыі» (1975), «Даяркі саўгаса Халоч» (1976), «Першая вясна» (1980), «Выступленне А.Чарвякова на 4-м з’ездзе Саветаў Беларусі 4 снежня» (1983); пейзажы (у т. л. серыя «Вясна», 1995—2003); серыя нацюрмортаў «Грыбы» (1995—2003). Адзін з аўтараў афармлення дыярамы «Партызанскі лагер» (1968) у Бел.дзярж. музеі гісторыі Вял.Айч. вайны ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЕ РАЗВЕ́ДВАЛЬНАЕ ЎПРАЎЛЕ́ННЕ (ЦРУ; Central Intelligence Agency — CIA),
каардынуючы цэнтр цывільнай і ваен. разведкі, асноўны орган стратэг. разведкі ЗША, які ажыццяўляе сваю дзейнасць на правах самаст.развед. ведамства. Створана ў 1947. Узначальвае дырэктар ЦРУ, які падпарадкоўваецца непасрэдна прэзідэнту ЗША. Пад яго кантролем распрацоўваецца бюджэт нац. разведкі, рыхтуецца важнейшая развед. інфармацыя для вышэйшага ваен.-паліт. кіраўніцтва краіны. ЦРУ налічвае 15—18 тыс. супрацоўнікаў у цэнтры, 4—5 тыс. за межамі краіны і тысячы агентаў унутры краіны; больш за 100 рэзідэнтур і рэгіянальных апорных цэнтраў за мяжой, а таксама шэраг аб’ектаў на тэр. ЗША. Гадавы бюджэт больш за 3 млрд.дол. Для вядзення разведкі ЦРУ апрача свайго апарата выкарыстоўвае прадстаўнікоў інш. ведамстваў і арг-цый, цесна супрацоўнічае з развед. службамі шэрагу інш. дзяржаў, найперш членаў блока НАТО.
Літ.:
ЦРУ глазами американцев: Сб. материалов зарубежной прессы. 2 изд. М., 1977;
Проблемы конституционализма. Вып. 6. Специальные службы в условиях конституционной демократии: Республика Беларусь и междунар. опыт. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́ЎСКІ Аляксандр Фёдаравіч (н. 14.9.1938, г. Разань, Расія),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Акад.Нац.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1986). Д-ртэхн.н. (1973), праф. (1978). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1979). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1960). З 1962 у БДУ, з 1971 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1979 дырэктар), адначасова з 1973 заг. кафедры БДУ. У 1997—2002 чл. Прэзідыума Нац.АН Беларусі. Навук. працы па распрацоўцы фізіка-тэхн. метадаў і вымяральна-выліч. сродкаў аўтаматызаванай апрацоўкі інфармацыі. Распрацаваў метады паралельна-канвеернай апрацоўкі інфармацыі, прынцыпы структурнай пабудовы вымяральных пераўтваральнікаў і лічбавых прылад мадулярнай экспрэс-апрацоўкі даных, адпаведную мікраэлектронную элементную базу. Дзярж. прэмія Беларусі 1986. Дзярж. прэмія СССР 1991.
Тв.:
Статистические методы измерений в экспериментальной ядерной физике. М., 1980 (разам з А.В.Патапавым);
Статистический анализ случайных потоков в физическом эксперименте. Мн., 1988 (разам з У.У.Апанасовічам, А.А.Калядой);
Высокоскоростные методы и системы цифровой обработки информации. Мн., 1996 (у сааўт.).