ТКАЧО́Ў Мікола (Мікалай Гаўрылавіч; 8.3.1918, в. Горанка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 20.4.1979),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1939). З 1943 у рэд. магілёўскай абл.газ. «За Радзіму», з 1949 у час. «Полымя», з 1957 гал.рэд.газ. «Літаратура і мастацтва», з 1959 сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1972—79 дырэктар выд-ва «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1938. Аўтар рамана «Згуртаванасць» (1949—50) пра ўсенародны характар партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. У кнігах прозы «Пошукі скарбаў» (1963), «Дыханне агню» (1978) тэмы штодзённай працы людзей, хараства душы чалавека, роздум над жыццём, яго сэнсам, узвышанае пачуццё любові да роднай зямлі, маральна-этычныя праблемы. На бел. мову перакладаў творы з англ. (М.Твэн), лат., малд. (В.Рошка), рус. (С.Варонін, М.Прыляжаева, Я.Фёдараў), укр. і інш. л-р.
Тв.:
Дыханне агню: Раман, апавяданні. Мн., 1988.
Літ.:
Пашкевіч Н. На шырокіх шляхах жыцця. Мн., 1965. С. 66—90.