ФЛЁРАЎ Георгій Мікалаевіч (2.3.1913, г. Растоў-на-Доне, Расія — 19.11.1990),
расійскі фізік, адзін са стваральнікаў ядз. энергетыкі. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1949). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1938). У 1938—41 у Фізіка-тэхн. ін-це і ў 1943—60 у Ін-це атамнай энергіі АНСССР. З 1957 дырэктар Лабараторыі ядз. рэакцый Аб’яднанага ін-та ядз. даследаванняў (г. Дубна Маскоўскай вобл.). Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, фізіцы касмічных прамянёў. Адкрыў спантаннае дзяленне цяжкіх ядзер (1940, з К.А.Петржакам). Распрацаваў метады і стварыў апаратуру для нейтроннага і гама-каратажу нафтавых пластоў. Даследаваў праблемы сінтэзу цяжкіх і звышцяжкіх ядзер, пад яго кіраўніцтвам сінтэзаваны і даследаваны ізатопы хім. элементаў з атамнымі нумарамі 102—107. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1975, Ленінская прэмія 1967.
Тв.:
Синтез и поиск трансурановых элементов. М., 1972 (разам з У.І.Кузняцовым).