ЧАРНЯ́ЎСКІ Аляксандр Фёдаравіч (н. 14.9.1938, г. Разань, Расія),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Акад.Нац.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1986). Д-ртэхн.н. (1973), праф. (1978). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1979). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1960). З 1962 у БДУ, з 1971 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1979 дырэктар), адначасова з 1973 заг. кафедры БДУ. У 1997—2002 чл. Прэзідыума Нац.АН Беларусі. Навук. працы па распрацоўцы фізіка-тэхн. метадаў і вымяральна-выліч. сродкаў аўтаматызаванай апрацоўкі інфармацыі. Распрацаваў метады паралельна-канвеернай апрацоўкі інфармацыі, прынцыпы структурнай пабудовы вымяральных пераўтваральнікаў і лічбавых прылад мадулярнай экспрэс-апрацоўкі даных, адпаведную мікраэлектронную элементную базу. Дзярж. прэмія Беларусі 1986. Дзярж. прэмія СССР 1991.
Тв.:
Статистические методы измерений в экспериментальной ядерной физике. М., 1980 (разам з А.В.Патапавым);
Статистический анализ случайных потоков в физическом эксперименте. Мн., 1988 (разам з У.У.Апанасовічам, А.А.Калядой);
Высокоскоростные методы и системы цифровой обработки информации. Мн., 1996 (у сааўт.).