Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разI в разн. знач. раз, род. ра́зу м., мн. разы́, род. разо́ў;

в пе́рвый раз пе́ршы раз;

в тот раз той раз, таго́ ра́зу, тады́;

вот тебе́ и раз! вось табе́ і на (раз)!;

раз (и) навсегда́ раз (і) назаўсёды;

раз-два и гото́во раз-два і гато́ва;

раз-два и обчёлся раз-два і ўсё;

раз-друго́й раз-другі́;

раз за ра́зом раз-по́раз, раз за ра́зам;

раз от ра́зу што да́лей, то…; дале́й-бо́лей;

раз плю́нуть раз плю́нуць;

в са́мый раз а) (в подходящее время, вовремя) у са́мы раз, са́мы раз, са́мая пара́, са́ма што; б) (впору) як раз, у са́мы раз, са́мы раз;

ино́й раз, друго́й раз і́ншы раз, другі́ раз, часа́мі, ча́сам;

не раз не раз;

ни в ко́ем ра́зе ні ў я́кім ра́зе;

дать раза́ раз сту́кнуць.

разII нареч. раз, адно́йчы;

ка́к-то раз не́як раз (адно́йчы).

разIII союз калі́, раз;

раз не зна́ешь, не говори́ калі́ (раз) не ве́даеш, не гавары́.

разагити́ровать сов., разг. разагітава́ць.

разале́ться сов., разг. расчырване́цца, распунсаве́цца.

разасигно́ванный разасігнава́ны.

раза́хаться сов., разг. раза́хацца.

разбави́тель спец. разбаві́цель, -лю м.

разба́вить сов., прям., перен. разба́віць, разве́сці;

разба́виться разг. разба́віцца, разве́сціся;