Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пу́таник блы́танік, -ка м.;

пу́таница блытані́на, -ны ж.;

пу́таность блы́танасць, -ці ж.;

пу́таный блы́таны.

пу́тать несов.

1. в разн. знач. блы́таць;

пу́тать ни́тки блы́таць ні́ткі;

пу́тать бума́ги на столе́ блы́таць папе́ры на стале́;

я всегда́ их пу́таю — они́ похо́жи друг на дру́га я заўсёды іх блы́таю — яны́ падо́бныя адзі́н да аднаго́;

не пу́тайте, отвеча́йте ясне́е не блы́тайце, адка́звайце ясне́й;

2. (вовлекать) разг. блы́таць; уме́шваць;

не пу́тайте меня́ в э́то де́ло не блы́тайце (не ўме́швайце) мяне́ ў гэ́ту спра́ву;

3. (лошадей) обл. пу́таць;

пу́таться

1. в разн. знач. блы́тацца;

ни́тки пу́таются ні́ткі блы́таюцца;

мы́сли пу́таются ду́мкі блы́таюцца;

2. (вмешиваться) разг. блы́тацца; уме́швацца;

пу́таться не в своё де́ло уме́швацца не ў сваю́ спра́ву;

3. страд. блы́тацца; уме́швацца; пу́тацца; см. пу́тать.

путеводи́тель

1. (справочная книга) даве́днік, -ка м.;

железнодоро́жный путеводи́тель чыгу́начны даве́днік;

2. (проводник) уст. правадні́к, -ка́ м.;

позво́льте быть ва́шим путеводи́телем дазво́льце быць ва́шым правадніко́м;

путеводи́тельница (проводница) уст. правадні́ца, -цы ж.;

путеводи́тельный книжн., уст. пуцяво́дны;

путево́дный пуцяво́дны;

путево́дная звезда́ пуцяво́дная зо́рка;

путево́дная нить пуцяво́дная ні́тка.