Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гора́ в разн. знач. гара́, -ры́ ж.;

вдали́ видне́лись горы удалечыні́ відне́ліся го́ры;

сне́жная гора́ сне́жная гара́;

горы книг го́ры кніг;

жить в гора́х жыць у гара́х;

кати́ться по́д гору апуска́цца, занепада́ць;

не за гора́ми не за гара́мі;

пир горо́й банке́т на ўвесь свет;

стоя́ть горой стая́ць гаро́й;

сули́ть золоты́е горы абяца́ць залаты́я го́ры;

как гора́ с плеч як гара́ з плячэ́й;

как на ка́менную гору (наде́яться, опира́ться) як на каме́нную гару́ (спадзява́цца, апіра́цца);

гора́ на душе́ (лежи́т) гара́ на душы́ (ляжы́ць);

горы воро́чать го́ры варо́чаць;

не за гора́ми не за гара́мі;

гора́ родила́ мышь погов. гара́ нарадзі́ла мыш.

гора́зд прост., в знач. сказ. зда́тны;

гора́зд на что (что де́лать) зда́тны на што (што рабі́ць);

кто во что гора́зд хто як папа́ла.

гора́здо нареч. зна́чна.

гора́л зоол. гара́л, -ла м.

горб горб, род. гарба́ м.;

свои́м горбо́м сваі́м гарбо́м;

гнуть горб, уст. гнуць горб;

горба́тая сущ. гарба́тая, -тай ж.

горба́теть несов. гарба́цець.

горба́тить несов., разг. гарба́ціць, го́рбіць;

горба́титься гарба́ціцца, го́рбіцца.

горба́тка зоол. гарба́тка, -кі ж.