Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рассро́ченный растэрмінава́ны;

рассро́чивать несов. растэрміно́ўваць;

рассро́чиваться страд. растэрміно́ўвацца;

рассро́чить сов. растэрмінава́ць;

рассро́чка ж. растэрміно́ўка, -кі ж., растэрміно́ўванне, -ння ср.;

в рассро́чку у растэрміно́ўку.

расстава́ние расстава́нне, -ння ср.;

при расстава́нии пры расстава́нні;

расстава́ться несов. расстава́цца.

расста́вить сов.

1. в разн. знач. расста́віць, мног. парасстаўля́ць;

расста́вить часовы́х расста́віць (парасстаўля́ць) вартавы́х;

расста́вить но́жки ци́ркуля расста́віць но́жкі цы́ркуля;

2. (расширить) портн. растачы́ць, мног. парасто́чваць;

расста́вить воротни́к руба́хи растачы́ць каўне́р кашу́лі;

расста́виться разг. расста́віцца;

расста́вка ж., портн. расто́чка, -кі ж., расто́чванне, -ння ср.;