Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разболтова́ть сов. разбалтава́ць.

разболто́вывать несов., техн. разбалто́ўваць.

разбомби́ть сов. разбамбі́ць;

разбомблённый разбо́мблены.

разбо́р м.

1. (действие) разбо́р, -ру м.; неоконч. разбіра́нне, -ння ср.; разгля́д, -ду м., разгляда́нне, -ння ср.; см. разбира́ть 1, 2;

граммати́ческий разбо́р граматы́чны разбо́р;

2. уст. (критическая статья, отзыв) разгля́д, -ду м., разбо́р, -ру м.;

разбо́р содержа́ния кни́ги разгля́д зме́сту кні́гі;

3. (сорт, разряд) сорт, род. со́рту м., гату́нак, -нку м.;

мука́ второ́го разбо́ра мука́ друго́га со́рту;

4. (разборчивое отношение) разбо́р, -ру м.;

с разбо́ром з разбо́рам;

без разбо́ру (разбо́ра) без разбо́ру;

прийти́ к ша́почному разбо́ру прыйсці́ на ша́пачны разбо́р.

разбо́рка ж., в разн. знач. разбо́рка, -кі ж., разбіра́нне, -ння ср.;

разбо́рка пи́сем разбо́рка (разбіра́нне) лісто́ў;

разбо́рка маши́ны разбо́рка (разбіра́нне) машы́ны;

разбо́рка кирпи́чных зда́ний разбо́рка цагля́ных буды́нкаў.

разбо́рно-металли́ческий разбо́рна-металі́чны.

разбо́рный разбо́рны.

разборони́ть и разборонова́ть сов., с.-х. разбаранава́ць;

разбороно́вывать несов. разбарано́ўваць.