Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

са́пка с.-х. маты́ка, -кі ж.

сапно́й и са́пный вет., мед. са́пны.

сапо́г бот, род. бо́та м.;

ко́жаные сапоги́ скураны́я бо́ты;

ва́ляные сапоги́ валёнкі;

сапоги́ всмя́тку снег сало́маю тушы́ць; гру́шы на вярбе́; бязглу́здзіца, бяссэ́нсіца, глу́пства;

быть под сапого́м быць пад бо́там;

сапоги́-скорохо́ды бо́ты-скарахо́ды;

два сапога́ па́ра погов. адзі́н друго́га ва́рты; або́е рабо́е;

сапоги́ ка́ши про́сят бо́ты ка́шы про́сяць.

сапо́жник

1. шаве́ц, род. шаўца́ м.;

2. перен. (неумелый человек) пренебр. парта́ч, -ча́ м.;

сапо́жник без сапо́г погов. шаве́ц без бо́таў;

сапо́жницкий шаве́цкі;

сапо́жничать несов. займа́цца шаве́цтвам, быць шаўцо́м;

сапо́жнический шаве́цкі;

сапо́жничество шаве́цтва, -ва ср.;

сапо́жный

1. шаве́цкі;

сапо́жная мастерска́я шаве́цкая майстэ́рня;

сапо́жный ма́стер шаве́ц;

сапо́жное ремесло́ шаве́цтва (шаве́цкае рамяство́);

сапо́жный нож шаве́цкі нож;

2. (служащий для сапог) для бо́таў, на бо́ты;

сапо́жная мазь (ва́кса) мазь (ва́кса) для бо́таў (абу́тку);

сапо́жный това́р тава́р на бо́ты;

сапо́жная щётка шчо́тка для бо́таў (абу́тку).

сапони́н хим. сапані́н, -ну м.