Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разду́ть сов.

1. (разжечь) разадзьму́ць, мног. параздзіма́ць; (ртом) раздзьму́хаць, мног. параздзьму́хаць;

2. (наполнить воздухом) разадзьму́ць, надзьму́ць;

3. (об опухоли) безл. напу́хнуць, разне́сці; (о животе) успу́шыць;

щёку разду́ло шчака́ напу́хла, шчаку́ разне́сла;

живо́т разду́ло жыво́т успу́шыла;

4. перен. (преувеличить) разг. разду́ць; см. раздува́ть 1—4;

разду́ться

1. (наполниться воздухом) разадзьму́цца, надзьму́цца;

2. (об опухоли) напу́хнуць; (о животе) успу́шыцца.

раздуши́ть сов., разг. мо́цна надушы́ць;

раздуши́ться мо́цна надушы́цца.

разева́ние разг. разяўля́нне, -ння ср.;

разева́ть несов., разг. разяўля́ць;

разева́ться разяўля́цца.

разжа́ливать несов., разг. разжа́льваць, расчу́льваць;

разжа́ливаться возвр., страд. разжа́львацца, расчу́львацца.

разжа́лобить сов., разг. разжа́ліць, расчу́ліць;