Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

злоде́йство ліхадзе́йства, -ва ср.; (преступление) злачы́нства, -ва ср.;

злоде́йствовать несов. ліхадзе́йнічаць; рабі́ць злачы́нства.

злодея́ние злачы́нства, -ва ср., ліхадзе́йства, -ва ср.

зложела́тель уст. злозычлі́вец, -лі́ўца м.; зласлі́вец, -лі́ўца м.; ліхаду́м, -ма м.;

зложела́тельный уст. злозычлі́вы; зласлі́вы; ліхаду́мны;

зложела́тельство ср., уст. злозычлі́васць, -ці ж.; зласлі́васць, -ці ж.; ліхаду́мства, -ва ср.

злой

1. (проникнутый злом) злы; (недобрый) ліхі́;

злой челове́к злы (ліхі́) чалаве́к;

злая шу́тка злы жарт;

2. (злобный) зло́сны; (сердитый) сярдзі́ты;

злой хара́ктер зло́сны хара́ктар;

он зол на вас ён зло́сны (сярдзі́ты) на вас;

3. (свирепый, жестокий) лю́ты;

злы́е комары́ лю́тыя камары́;

злой моро́з лю́ты маро́з;

зла́я соба́ка пага́ны саба́ка, злы саба́ка;

злой ге́ний злы ге́ній;

зла́я годи́на ліха́я часі́на;

зла́я до́ля ліха́я (ця́жкая, го́ркая) до́ля.

злока́чественность мед. злая́каснасць, -ці ж.;

злока́чественный злая́касны;

злока́чественная о́пухоль злая́касная пухлі́на.

злоключе́ние ср. ліхту́га, -гі ж., ліха́я прыго́да; (несчастье) няшча́сце, -ця ср.