Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

изобличи́тель выкрыва́льнік, -ка м.; (обвинитель) абвінава́ўца, -цы м. и ж.;

изобличи́тельница выкрыва́льніца, -цы ж.; абвінава́ўца, -цы м. и ж.;

изобличи́тельный выкрыва́льны, абвінава́ўчы;

изобличи́ть сов. вы́крыць, мног. павыкрыва́ць; вы́явіць; абвінава́ціць, мног. паабвінава́чваць, пасве́дчыць; см. изоблича́ть.

изобража́ть несов.

1. (создавать образ кого, чего) ствара́ць во́браз (каго, чаго); (писать красками) малява́ць; (рисовать) рысава́ць; (лепить) ляпі́ць; (высекать) высяка́ць; (в литературе, театре, кино) пака́зваць; (жизнь, события — ещё) адлюстро́ўваць; (в литературе — ещё) апі́сваць, (словами) апі́сваць (што), раска́зваць (аб чым);

2. (быть, являться изображением чего-л.) быць, з’яўля́цца (чым), адлюстро́ўваць (што), уяўля́ць сабо́й (каго, што);

карти́на изобража́ла морско́й прибо́й карці́на адлюстро́ўвала марскі́ прыбо́й;

скульпту́ра изобража́ла во́ина скульпту́ра ўяўля́ла сабо́й во́іна;

3. (обнаруживать, выражать) выяўля́ць; выка́зваць;

лицо́ его́ изобража́ло скорбь твар яго́ выяўля́ў (выка́зваў) сму́так;

4. (выдавать себя за кого, представляться кем) прыкі́двацца (кім), стро́іць з сябе́ (каго), выдава́ць сябе́ (за каго);

изобража́ть из себя́ несча́стного стро́іць з сябе́ няшча́снага (выдава́ць сябе́ за няшча́снага);

изобража́ться

1. (обнаруживаться, выражаться) выяўля́цца; выка́звацца; (отражаться) адлюстро́ўвацца;

2. страд. ствара́цца; малява́цца; рысава́цца; ляпі́цца; высяка́цца; пака́звацца, адлюстро́ўвацца; апі́свацца; раска́звацца; см. изобража́ть 1;

изображе́ние ср.

1. (действие) стварэ́нне во́браза (каго, чаго); малява́нне, -ння ср.; рысава́нне, -ння ср.; ле́пка, -кі ж.; высяка́нне, -ння ср.; пака́з, -зу м.; адлюстрава́нне, -ння ср.; апіса́нне, -ння ср.; см. изобража́ть 1;

2. (действие) выяўле́нне, -ння ср.; выка́званне, -ння ср.; см. изобража́ть 3;

3. (то, что изображено, художественное — общее понятие) выя́ва, -вы ж.; вобразатво́р, -ра м.; (знака, символа, предмета, геометрической фигуры и т. п.) відары́с, -са м.; иск. выя́ва, -вы ж.;

изображе́ние во́ина выя́ва (вобразатво́р) во́іна;

скульпту́рное изображе́ние скульпту́рны вобразатво́р;

изображе́ние ча́йника на вы́веске відары́с ча́йніка на шы́льдзе;

изображе́ние пирами́ды відары́с пірамі́ды;

изображе́ние ге́рба відары́с ге́рба;

изображённый

1. ство́раны; намалява́ны; нарысава́ны; вы́леплены; вы́сечаны; пака́заны; адлюстрава́ны; апі́саны; раска́заны;

2. вы́яўлены, вы́казаны, пака́заны; см. изобрази́ть.

изобрази́тель (создатель художественного произведения) вобразатво́рац, -рца м., маста́к, -ка́ м.;

изобрази́тельность во́бразнасць, -ці ж.; маляўні́часць, -ці ж.;