Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

иск юр. іск, род. і́ску м.;

возбужда́ть, возбуди́ть иск про́тив (кого) узбуджа́ць, узбудзі́ць іск су́праць (каго);

предъявля́ть иск (кому) прад’яўля́ць іск (каму);

отказа́ть в иске адмо́віць у і́ску;

удовлетвори́ть иск задаво́ліць іск;

встре́чный иск сустрэ́чны іск.

искажа́ть несов.

1. (извращать) скажа́ць, перакру́чваць;

он наме́ренно искажа́ет мои́ слова́ ён знаро́к скажа́е (перакру́чвае) мае́ сло́вы;

2. (сильно изменять вид, уродовать) перакрыўля́ць, крыві́ць;

страх искажа́ет его́ лицо́ страх перакрыўля́е (кры́віць) яго́ твар;

искажа́ться

1. скажа́цца, перакру́чвацца;

2. перакрыўля́цца; см. искази́ться;

3. страд. скажа́цца, перакру́чвацца; перакрыўля́цца; см. искажа́ть;

искаже́ние

1. (действие) скажэ́нне, -ння ср., перакру́чванне, -ння ср.;

2. (неправильность, ошибка) скажэ́нне, -ння ср.; скрыўле́нне, -ння ср.;

искажённый

1. скажо́ны, перакру́чаны, мног. паперакру́чваны;

2. перакры́ўлены; см. искази́ть.

искази́ть сов.

1. (извратить) сказі́ць, перакруці́ць, мног. паперакру́чваць;

2. (сильно изменить вид, выражение лица) перакрыві́ць;

искази́ться

1. сказі́цца, перакруці́цца;

2. перакрыві́цца;

лицо́ его́ искази́лось от гне́ва твар яго́ перакрыві́ўся ад гне́ву.

искале́чение прям., перен. скале́чанне, -ння ср.;

искале́ченный скале́чаны;

искале́чивать несов. кале́чыць;