Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

скри́пка муз. скры́пка, -кі ж.;

игра́ть пе́рвую скри́пку ігра́ць пе́ршую скры́пку.

скри́пнуть сов., однокр. ры́пнуць; см. скрипе́ть.

скрипу́н зоол. скрыпу́н, -на́ м., рыпу́н, -на́ м.

скрипу́чий разг. рыпу́чы, рыплі́вы.

скро́енный скро́ены.

скрои́ть сов. скро́іць;

не ла́дно скро́ен, да кре́пко сшит погов. нязгра́бна скро́ены, але́ мо́цна сшы́ты;

скрои́ть ро́жу састро́іць мі́ну.

скромне́е сравн. ст.

1. нареч. сціпле́й, больш сці́пла;

2. прил. сціпле́йшы, больш сці́плы.

скро́мник; скро́мница сці́плы чалаве́к;

скро́мничание сці́плыя паво́дзіны;

скро́мничать несов. сці́пла паво́дзіцца.