Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

распаха́ть сов. узара́ць, разара́ць; см. распа́хиватьI.

распа́хиваниеI во́рыва, -ва ср., узво́рванне, -ння ср., узо́рванне, -ння ср., разво́рванне, -ння ср.; см. распа́хиватьI.

распа́хиваниеII

1. расчыня́нне, -ння ср.;

2. расхіна́нне, -ння ср.; см. распа́хиватьII.

распа́хиватьI несов. (землю) ара́ць, узво́рваць, узо́рваць, разво́рваць;

распа́хивать целину́ ара́ць (узво́рваць, узо́рваць) цаліну́.

распа́хиватьII несов.

1. (окна, двери) расчыня́ць;

2. (одежду) расхіна́ць.

распа́хиватьсяI несов., страд. (о земле) ара́цца, узво́рвацца, узо́рвацца, разво́рвацца; см. распа́хиватьI.

распа́хиватьсяII несов.

1. (об окнах, о дверях) расчыня́цца;

2. (об одежде) расхіна́цца;

3. страд. расчыня́цца; расхіна́цца; см. распа́хиватьII.

распа́хнутый

1. расчы́нены, мног. парасчыня́ны;

2. расхіну́ты, мног. парасхіна́ны; см. распахну́ть;

распахну́ть сов.

1. (окно, дверь) расчыні́ць, мног. парасчыня́ць;

2. (одежду) расхіну́ць, мног. парасхіна́ць;

распахну́ться

1. (широко раствориться) расчыні́цца, мног. парасчыня́цца;

2. (об одежде) расхіну́цца, мног. парасхіна́цца.