Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

расхля́бывать несов., разг. расхля́баць;

расхля́бываться возвр., страд. расхля́бвацца.

расхны́каться сов., разг. расхны́кацца.

расхо́д в разн. знач. расхо́д, -ду м.; (затрата — ещё) выда́так, -тку м.;

расхо́д боеприпа́сов расхо́д боепрыпа́саў;

записа́ть что́-л. в расхо́д запіса́ць што-не́будзь у расхо́д;

расхо́ды произво́дства расхо́ды (выда́ткі) вытво́рчасці;

в расхо́де у расхо́дзе;

ввести́ в расхо́д уве́сці ў стра́ту;

списа́ть в расхо́д спіса́ць у расхо́д.

расходи́мость

1. разыхо́днасць, -ці ж., расхо́днасць, -ці ж., распаўсю́джанасць, -ці ж.;

расходи́мость книг расхо́днасць (разыхо́днасць, распаўсю́джанасць) кніг;

2. физ. разыхо́днасць, -ці ж.;

расходи́мость пучка́ ла́зера разыхо́днасць пучка́ ла́зера.

расходи́тьсяI несов.

1. разыхо́дзіцца, расхо́дзіцца;

расходи́ться в ра́зные сто́роны разыхо́дзіцца (расхо́дзіцца) у ро́зныя бакі́;

ту́чи расхо́дятся хма́ры разыхо́дзяцца (расхо́дзяцца);

расходи́ться во взгля́дах мець ро́зныя по́гляды, разыхо́дзіцца (расхо́дзіцца) у по́глядах;

2. (растворяться) растава́ць, распуска́цца;

3. перен. разыхо́дзіцца, усхо́джвацца, обл. завіна́цца; см. разойти́сь.

расходи́тьсяII сов.

1. (привыкнуть к ходьбе, начать много ходить) расхадзі́цца;

2. перен. (разбушеваться), разг. расхадзі́цца, усхадзі́цца, обл. завіну́цца;

не́рвы расходи́лись не́рвы расхадзі́ліся.

расхо́дный расхо́дны;

расхо́дный о́рдер расхо́дны о́рдэр;

расхо́дование расхо́даванне, -ння ср., выдаткава́нне, -ння ср.;

расхо́довать несов. расхо́даваць, выдатко́ўваць;