Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

обдёргать сов., разг.

1. (оборвать) абарва́ць, мног. паабрыва́ць, абшмо́ргаць, мног. паабшмо́ргваць;

2. (обровнять) абскубці́, абцягну́ць;

обдёргать воз с соло́мой абскубці́ воз з сало́май;

обдёргивать несов., разг.

1. (обрывать) абрыва́ць, абшмо́ргваць;

2. (обравнивать) абскуба́ць, абця́гваць; см. обдёргать;

обдёргиваться страд.

1. абрыва́цца, абшмо́ргвацца;

2. абскуба́цца, абця́гвацца; см. обдёргивать.

обдёрнуть сов., разг. абцягну́ць;

обдёрнуться абцягну́цца.

обдира́ла

1. м. и ж., прост. абдзіра́ла, -лы м. и ж.;

2. зоол. абдзіра́ла, -лы м.;

обдира́ловка прост. абдзіра́лаўка, -кі ж.;

обдира́ние ср.

1. абдзіра́нне, -ння ср., аблу́пліванне, -ння ср.; здзіра́нне, -ння ср.;

2. шатрава́нне, -ння ср., шатро́ўка, -кі ж.;

3. абдзіра́нне, -ння ср.; см. обдира́ть;

обдира́тельство абдзіра́нне, -ння ср.;

обдира́ть несов.

1. (снимать кору, оболочку, кожу — со всех сторон) абдзіра́ць, аблу́пліваць; (снимать, удалять, сдирая) здзіра́ць, лупі́ць;

обдира́ть кору́ с де́рева здзіра́ць кару́ з дрэ́ва;

2. (очищать зерно) шатрава́ць;

3. (обирать, грабить) разг. абдзіра́ць; см. ободра́ть;