Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

О́дер р. О́дэр, -ра м.

одеревене́вший

1. прич. які (што́) адзеравяне́ў, які (што́) здранцве́ў, які (што́) змярцве́ў, які (што́) зняме́ў, які (што́) сшэ́рх; см. одеревене́ть;

2. прил. адзеравяне́лы;

3. прил., перен. здранцве́лы, зняме́лы, сшэ́рхлы;

одеревене́лость

1. адзеравяне́ласць, -ці ж.;

2. перен. здранцве́ласць, -ці ж., змярцве́ласць, -ці ж., зняме́ласць, -ці ж.; сшэ́рхласць, -ці ж.;

одеревене́лый

1. адзеравяне́лы;

2. перен. здранцве́лы, змярцве́лы, зняме́лы, сшэ́рхлы;

одеревене́ние

1. адзеравяне́нне, -ння ср.;

2. перен. здранцве́нне, -ння ср., змярцве́нне, -ння ср., зняме́нне, -ння ср.;

одеревене́ть сов.

1. (затвердеть) адзеравяне́ць;

2. перен. (потерять чувствительность) здранцве́ць, змярцве́ць, зняме́ць, сшэ́рхнуць.

оде́ржанный атры́ма́ны;

одержа́ть сов. / одержа́ть побе́ду атрыма́ць (заваява́ць) перамо́гу, дабі́цца перамо́гі;

одержа́ть верх узя́ць верх;

оде́рживать несов. / оде́рживать побе́ды атрымлі́ваць (заваёўваць) перамо́гі, дабіва́цца перамо́г;

оде́рживать верх браць верх.

одержи́мость

1. (о болезненном состоянии) апанта́насць, -ці ж.; утрапёнасць, -ці ж.;

2. (увлечённость) апанава́насць, -ці ж.;