Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

распа́сться сов., прям., перен. распа́сціся; (развалиться) развалі́цца;

от взры́ва стена́ распа́лась ад вы́буху сцяна́ распа́лася (развалі́лася);

кружо́к распа́лся гурто́к распа́ўся.

распатро́нивать несов., прост. распатро́ньваць.

распатро́нить сов., прост.

1. (разругать) прабра́ць, раскрытыкава́ць;

2. (разъединить на части) распатро́ніць;

распа́ханный узара́ны, разара́ны;

распаха́ть сов. узара́ць, разара́ць; см. распа́хивать​I.

распа́хивание​I во́рыва, -ва ср., узво́рванне, -ння ср., узо́рванне, -ння ср., разво́рванне, -ння ср.; см. распа́хивать​I.

распа́хивание​II

1. расчыня́нне, -ння ср.;

2. расхіна́нне, -ння ср.; см. распа́хивать​II.

распа́хивать​I несов. (землю) ара́ць, узво́рваць, узо́рваць, разво́рваць;

распа́хивать целину́ ара́ць (узво́рваць, узо́рваць) цаліну́.

распа́хивать​II несов.

1. (окна, двери) расчыня́ць;

2. (одежду) расхіна́ць.

распа́хиваться​I несов., страд. (о земле) ара́цца, узво́рвацца, узо́рвацца, разво́рвацца; см. распа́хивать​I.