Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

очелове́читься ачалаве́чыцца.

о́чень нареч. ве́льмі, на́дта, ду́жа.

очерви́веть сов. ачарві́вець, счарве́ць, счарві́вець.

очередни́к разг. чаргаві́к, -ка́ м.

очередно́й чарго́вы;

очередна́я зада́ча чарго́вая зада́ча;

о́чередь чарга́, -гі́ ж., мн. чэ́ргі, -гаў ж.;

по о́череди па чарзе́;

вне о́череди без чаргі́;

в свою́ о́чередь у сваю́ чаргу́;

пулемётная о́чередь воен. кулямётная чарга́.

очерёдность чарго́васць, -ці ж.

о́черк

1. (краткое описание) на́рыс, -са м.;

2. (контур, очертание) уст. абры́с, -су м., ко́нтур, -ру м.

очерки́ст нарысі́ст, -та м.;

очерки́стка нарысі́стка, -кі ж.;