Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

самока́т самака́т, -та м.;

самока́тный самака́тны;

самока́тная отка́тка угля́ горн. самака́тная адка́тка ву́галю;

самока́тный путь самака́тная даро́га;

самока́тный батальо́н воен. самака́тны батальён;

самока́том нареч. самака́там;

самока́тчик воен. самака́тчык, -ка м.

самокле́йка ж. самакле́енне, -ння ср., самакле́йка, -кі ж.;

самокле́йкий самакле́йкі.

самокле́ящийся прил. самакле́йны;

самокле́ящиеся обо́и самакле́йныя шпале́ры.

самоконтро́ль самакантро́ль, -лю м.

самокри́тика самакры́тыка, -кі ж.;

развёртывание кри́тики и самокри́тики разго́ртванне кры́тыкі і самакры́тыкі;

самокрити́ческий самакрыты́чны;

самокрити́ческий докла́д самакрыты́чны дакла́д;

самокрити́ческий подхо́д к де́лу самакрыты́чны падыхо́д да спра́вы;