Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

расчёсываться

1. (гребнем) расчэ́свацца;

2. страд. расчэ́свацца; расчу́хвацца, раздзіра́цца, надзіра́цца; см. расчёсывать.

расчёт м.

1. в разн. знач. разлі́к, -ку м.;

хозя́йственный расчёт гаспада́рчы разлі́к;

за нали́чный расчёт за ная́ўны разлі́к;

взять расчёт узяць разлі́к;

у меня́ с ним бу́дет осо́бый расчёт у мяне́ з ім бу́дзе асо́бны разлі́к;

я сказа́л э́то с расчётом я сказа́ў гэ́та з разлі́кам (наўмы́сна);

жить с расчётом жыць ашча́дна;

пулемётный расчёт воен. кулямётны разлі́к;

расчёт парово́го котла́ техн. разлі́к параво́га катла́;

2. (предположение) разлі́к, -ку м., меркава́нне, -ння ср.;

по мои́м расчётам он до́лжен ско́ро прие́хать па маі́х разлі́ках (меркава́ннях) ён паві́нен ху́тка прые́хаць;

3. (выгода) вы́гада, -ды ж.; (смысл) сэнс, род. сэ́нсу м.;

мне нет расчёта е́хать туда́ мне няма́ сэ́нсу е́хаць туды́;

а како́й мне расчёт э́то де́лать а яка́я мне вы́гада гэ́та рабі́ць;

взять в расчёт прыня́ць пад ува́гу.

расчётливо нареч.

1. (бережливо) ашча́дна;

2. (осторожно) разва́жліва, асцяро́жна;

расчётливость

1. (бережливость) ашча́днасць, -ці ж.;

2. (осторожность) разва́жлівасць, -ці ж., асцяро́жнасць, -ці ж.;

расчётливый

1. (бережливый) ашча́дны;

2. (осторожный) разва́жлівы, асцяро́жны.

расчётный в разн. знач. разліко́вы;

расчётная часть бухгалте́рии разліко́вая ча́стка бухгалтэ́рыі.

расчири́каться сов., разг. расцвы́ркацца.

расчисле́ние вылічэ́нне, -ння ср., разлі́чванне, -ння ср.

расчи́сленный вы́лічаны, разлі́чаны;

расчи́слить сов., разг. вы́лічыць, разлічы́ць;