Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

добру́джский дабру́джскі.

До́бруш г. До́бруш, -ша м.

до́брушский до́брушскі.

До́брушский райо́н До́брушскі раён.

до́брый в разн. знач. до́бры;

до́брые глаза́ до́брыя во́чы;

до́брое де́ло до́брая спра́ва;

до́брые изве́стия до́брыя ве́сткі;

до́брый знако́мый до́бры знаёмы;

лю́ди до́брые уст., нар.-поэт. лю́дзі до́брыя;

оста́вить о себе́ до́брую па́мять разг. пакі́нуць аб сабе́ до́брую па́мяць;

до́брое у́тро до́брай ра́ніцы;

до́брый день до́бры дзень;

до́брой но́чи дабра́нач, до́брай но́чы;

бюро́ до́брых услу́г бюро́ до́брых паслу́г;

лю́ди до́брой во́ли лю́дзі до́брай во́лі;

будь добр будзь ла́ска́вы, зрабі́ ла́ску;

бу́дьте добры́ бу́дзьце ла́ска́вы, зрабі́це ла́ску;

чего́ до́брого чаго́ до́брага;

до́брый ге́ний до́бры ге́ній;

в до́брый час у до́бры час.

добря́к разг. дабра́к, -ка́ м.;

добря́чка разг. дабра́чка, -кі ж.

добуди́ться сов., разг. дабудзі́цца.

добыва́ние в разн. знач. здабыва́нне, -ння ср.;

добыва́ть несов. здабыва́ць;