Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

растереби́ться раскудла́чыцца, растрапа́цца;

во́лосы растереби́лись от ве́тра валасы́ раскудла́чыліся (растрапа́ліся) ад ве́тру;

растереблённый

1. раскудла́чаны, растрапа́ны;

2. развару́шаны; см. растереби́ть.

растере́бливание

1. раскудла́чванне, -ння ср., растрэ́пванне, -ння ср.;

2. развару́шванне, -ння ср.; см. растере́бливать;

растере́бливать несов., разг.

1. раскудла́чваць, растрэ́пваць;

2. перен. (расшевеливать) развару́шваць;

растере́бливаться

1. раскудла́чвацца, растрэ́пвацца; см. растереби́ться;

2. страд. раскудла́чвацца, растрэ́пвацца; развару́швацца; см. растере́бливать.

растере́ть сов.

1. (измельчить) расце́рці, мног. парасціра́ць;

2. (натереть больное место) наце́рці;

3. (сделать массаж) расце́рці;

растере́ть в порошо́к (кого-л.) расце́рці ў парашо́к (каго-небудзь);

растере́ться

1. (размельчиться) расце́рціся;

2. (натереться) наце́рціся;

3. (растереть себя) расце́рціся.

растерза́ние / на растерза́ние перен. на разарва́нне.

расте́рзанный

1. разарва́ны, мног. паразрыва́ны, разадра́ны, раздзёрты, мног. параздзіра́ны;

2. пашмата́ны, падра́ны, падзёрты;

3. зму́чаны; см. растерза́ть;

растерза́ть сов.

1. (на части) разарва́ць, мног. паразрыва́ць, разадра́ць, раздзе́рці, мног. параздзіра́ць;

во́лки растерза́ли овцу́ ваўкі́ разарва́лі аве́чку;

2. (растрепать) пашмата́ць, падра́ць, падзе́рці;

3. перен. зму́чыць;