Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

раство́рный раство́рны; см. раство́рII;

раство́рный у́зел стр. раство́рны ву́зел.

растворобето́нный растворабето́нны;

растворобето́нный заво́д растворабето́нны заво́д.

раство́рщик спец. раство́ршчык, -ка м.;

раство́рщица раство́ршчыца, -цы ж.

растворя́емость хим. раствара́льнасць, -ці ж.

растворя́тьI несов.

1. (окно, дверь) расчыня́ць;

2. (циркуль) расту́льваць.

растворя́тьII несов.

1. (распускать) распуска́ць;

2. (разбавлять) раствара́ць;

3. (замешивать) рашчыня́ць.

растворя́тьсяI несов.

1. (об окне, о двери) расчыня́цца;

2. (о циркуле) расту́львацца;

3. страд. расчыня́цца; расту́львацца; см. растворя́тьI.

растворя́тьсяII несов.

1. (распускаться) растава́ць, распуска́цца;

са́хар растворя́ется в воде́ цу́кар растае́ ў вадзе́;

2. (разбавляться) раствара́цца;

3. перен. растава́ць, станаві́цца непрыме́тным;

4. страд. раствара́цца; рашчыня́цца; см. растворя́тьII 2, 3.

растворя́ющий

1. прич. які́ (што) раствара́е; см. растворя́тьII 2;

2. прил., хим. раствара́льны;

растворя́ющая спосо́бность раствара́льная здо́льнасць.